Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове

Утварэнне дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўе — нязменная форма дзеяслова, якая, як і дзеепрыметнік, належыць да дастаткова маладах часцін мовы і аб’ядноўвае рысы як дзеяслова, так і прыслоўя.

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання (што робячы?) звычайна ўтвараецца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання (што рабіць?) пры дапамозе суфіксаў –учы-/-ючы- (для 1 спражэння) і –ачы-/-ячы- (для 2 спражэння):

Але ад некаторых дзеясловаў ІІ спражэння дзеепрыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса –учы-/-ючы-: баяцца → баючыся, крычаць →крычучы, дрыжацьдрыжучы, спаць → сплючы. Такія словы варта запомніць.

Не блытаць з формамі дзеепрыслоўяў у рускай мове, якія заканчваюцца на суфікс –а/-я (читая – чытаючы, неся – несучы, беря – беручы, делая – робячы, глядя – гледзячы).

Варта памятаць, што націск падае на канцавы склад дзеепрыслоўя, калі ў дзеяслове, ад якога яно ўтворана, націск на канчатку: нясу́ – несучы́, бяру́ – беручы́. Калі ж у дзеяслове націск на аснове, то ён застаецца на аснове і ў дзеепрыслоўі: чыта́ю – чыта́ючы.

Дзеепрыслоўе закончанага трывання (што зрабіўшы?) утвараецца ад асновы дзеяслова пршлага часу закончанага трывання (што зрабіць?) пры дапамозе суфіксаў –ўшы- (пасля галосных) і –шы- (пасля зычных):

Напіцца (што зрабіць?) + –ўшы- → напіўшыся (што зрабіўшы?)

Схавацца (што зрабіць?) + –ўшы- → схаваўшыся (што зрабіўшы?)

Прынесці (што зрабіць?) + –шы- → прынёсшы (што зрабіўшы?)

Збегчы (што зрабіць?) + –шы- → збегшы (што зрабіўшы?)

Увага: Парушэннем нормы з’яўляецца ўтварэнне дзеепрыслоўяў закончанага трывання ад асновы дзеяслова незакончанага трывання: варушыцца варушачыся, а не варушыўшыся; думаць думаючы, а не думаўшы! Запомніце, што ад аднаго дзеяслова можа быць утворана не больш за адно дзеепрыслоўе адпаведнага трывання!

Калі ў інфінітыве дзеяслоў закончанага трывання мае суфікс –ну-, то ў дзеепрыслоўі ён выпадае, як і ў прошлым часе дзеяслова, ад якога ён утвораны: высахнуць → высахшы.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Ад наступных дзеясловаў утварыць дзеепрыслоўі:

Источник

§ 1-32. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыслоўя. Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў. Марфалагічны разбор дзеепрыслоўя

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 10 клас
Книга:§ 1-32. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыслоўя. Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў. Марфалагічны разбор дзеепрыслоўя
Напечатано::Гость
Дата:Понедельник, 27 Декабрь 2021, 02:37

Оглавление

Практыкаванне 10-323

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мовеПадрыхтуйце на аснове табліцы вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму «Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова».

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова

абазначае дадатковае дзеянне ў адносінах да галоўнага, выражанага дзеясловам-выказнікам, адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?

трыванне, час, зваротнасць /

Практыкаванне 11-323

Прачытайце тэкст.

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове

Дзяды́ адзначаліся ў розныя часы года ў гонар памерлых продкаў. Лічылася, што ў гэты дзень душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды адзначаліся ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы. Галоўнымі лічыліся восеньскія, Вялікія або Змітраўскія Дзяды, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты. Звычайна — у першую суботу лістапада (традыцыя «бацькоўскіх субот»), таму Дзяды супадалі з хрысціянскім днём памінання памерлых — 2 лістапада.

Слова дзяды (Дзяды) мае некалькі значэнняў:

У найбольш старажытнай форме Дзяды захаваліся толькі ў беларусаў. Лічылася, што ў гэты дзень душы могуць прыходзіць у госці да жывых, таму іх запрашалі, гатавалі пачастунак.

У гэты дзень усе хатнія мыліся ў лазні, пакідаючы пасля сябе крыху чыстай вады і венік: лічылася, што дзяды (душы памерлых продкаў) таксама павінны прыйсці і памыцца. Звычайна людзі, наведаўшы царкву, ішлі на могілкі, прыбіралі там. Вярнуўшыся дадому, рыхтавалі памінальны стол. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць. Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзверы і клікалі продкаў па імёнах. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успамінаючы іх учынкі, парады. Лічылася, што яны сядзяць побач і ўсё чуюць (З газеты «Вячэрні Бабруйск»).

Прывядзіце прыклады з тэксту, калі дзеепрыметнік ужываецца ў сваёй тыповай ролі і ў ролі назоўніка.

У якіх значэннях ужываецца слова дзяды (Дзяды)?

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мовеКалі, згодна з беларускім народным календаром, адзначаюцца дні памяці памерлых? Як беларусы святкавалі Дзяды?

Выпішыце з тэксту дзеепрыслоўі, ахарактарызуйце іх значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю.

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мовеРазгледзьце малюнак. Як вы думаеце, ці перададзена на ім асноўная сутнасць свята Дзяды? Свой адказ пацвердзіце прыкладам з тэксту.

Правіла

Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў утвараюцца ад розных дзеяслоўных асноў пры дапамозе розных суфіксаў.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць незакончанае дадатковае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з асноўным дзеяннем, выражаным дзеяслова-выказнікам: То па́даючы ледзь не да зямлі, то сігаючы ўгору, праляцела чорная жаўна (М. Стральцоў).

Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць звычайна закончанае дадатковае дзеянне, якое адбывалася раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Раніцай, паснедаўшы, мы пабеглі да аўтобуса (Г. Марчук). Зрэдку дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дадатковае дзеянне, адначасовае з асноўным: Хлапчукі ляжалі ў цяньку і, уставіўшыся вачыма ў бяскрайні блакіт неба, думалі, марылі кожны пра сваё (Б. Сачанка).

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеяслова закончанага трывання (або прошлага часу) пры дапамозе суфіксаў -шы (пасля зычных) і -ўшы (пасля галосных): пажартава-ць — пажартаваўшы, пастрыг-чы — пастрыгшы, задума-цца — задумаўшыся, прынёс — прынёсшы.

Практыкаванне 12-323

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мовеПрачытайце сказы, замяняючы дзеясловы ў дужках дзеепрыслоўямі адпаведнага трывання. Запішыце прыказкі, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Абазначце суфіксы дзеепрыслоўяў, растлумачце іх напісанне.

1. Лета (прагуляць), (в)осенню не збяр..ш. 2. (Даганяць), не нацалуе..ся. 3. (Гуляць), розуму не нажыв..ш. 4. (Сядзець) дома, многа не (у/ў)бачыш. 5. (Ісці) па клада..цы, на бакі не глядзі. 6. (Пакаштаваць) сало..кага, не захочаш горкага. 7. (Зварыць) каш. не шкадуй масла.

Практыкаванне 13-323

Прачытайце. Вызначце выпадкі, у якіх з двух простых сказаў можна скласці адзін, утварыўшы ад аднаго з дзеясловаў дзеепрыслоўе. Запішыце гэтыя сказы.

1. Іван моўчкі ішоў па лясной дарозе. Думаў, падбіраў словы да размовы з бацькам. 2. Валянціна не магла стрымаць радасці. Яе самыя смелыя мары спраўдзіліся. 3. Рака рабіла за кустамі круты паварот. Яна агінала бераг і бегла далей. 4. Сонца хілілася на захад. Яго промні залацілі верхавіны высокіх сосен.

Практыкаванне 14-323

Спішыце тэкст, апускаючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

Увесь дзень перад «святым вечарам» маці шкрабла нажом стол лавы мыла ўсё. (Ад)ранку ледзь н.. да сам..га вечара (н..)тух у печы агонь. В..чэра мусіла быць пос(?)ная але ж трэба было (з/с)гатаваць дв..наццаць страў.

За сталом матка і бацька сядзелі маўкліва нібы чулі за сабою цені тых хто даўно ўжо (н..)прасіў яды. Абое было відаць думалі ўспаміналі. Бацька перш чым браць якой стравы сам..му адліваў лыжку яе ў місу пастаўленую на акне дзядам нябо..чыкам. Міканор ледзь дачакаўся калі бацька нарэшце паставіць на стол гаршчок з куццёю нал..е салодкай вадзіцы-сыты́ * з маку і мёд.. паспытаўшы якія можна не крыўдзячы старых устаць.

Заўважыў (н..)пустыя міскі пасля вячэры так і асталіся на стале. (Паводле І. Мележа).

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мовеЗ якой мэтай на стале быў пакінуты посуд з ежай?

Выпішыце з тэксту прыклады, запоўніўшы табліцу:

Источник

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове

Дзеепрыслоўе

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове СПАМПАВАЦЬ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, што называе дадатковае дзеянне для паяснення асноўнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам.

Дзеепрыслоўе – дастаткова маладая часціна мовы, якая аб’ядноўвае як рысы дзеяслова, так і прыслоўя. Адсюль і сама назва. Ад дзеяслова, ад якога яно, уласна кажучы, і ўтвараецца, дзеепрыслоўе атрымала такая катэгорыі, як трыванне, спалучанае з часам, пераходнасць/непераходнасць, зваротнасць/незваротнасць. Дзепрыслоўе не змяняецца і прымыкае да дзеяслова, паясняючы яго, як прыслоўе.

Несці (што рабіць? 1 спр.) → несучы (што робячы?)

Браць (што рабіць? 1 спр.) → беручы (што робячы?)

Хадзіць (што рабіць? 2 спр.) → ходзячы (што робячы?)

Насіць (што рабіць? 2 спр.) → носячы (што робячы?)

Не блытаць з формамі дзеепрыслоўя у рускай мове, якія заканчваюцца на суфікс –а/-я (читая – чытаючы, неся – несучы, беря – беручы, делая – робячы, глядя – гледзячы).

Дзеепрыслоўе закончанага трывання (што зрабіўшы?) утвараецца ад дзеяслова закончанага трывання (што зрабіць?) пры дапамозе суфіксаў –ўшы (пасля галосных) і –шы (пасля зычных):

Напіцца (што зрабіць?) → напіўшыся (што зрабіўшы?)

Схавацца (што зрабіць?) → схаваўшыся (што зрабіўшы?)

Прынесці (што зрабіць?) → прынёсшы (што зрабіўшы?)

Збегчы (што зрабіць?) → збегшы (што зрабіўшы?)

Увага: Ад аднаго дзяслова можа быць утворана не больш за адно дзеепрыслоўе адпаведнага трывання!

Калі ў інфінітыве дзеяслоў закончанага трывання мае суфікс –ну-, то ў дзеепрыслоўі ён выпадае, як у прошлым часе дзеяслова, ад якога ён утвораны: высахнуць → высахшы.

Пры ўжыванні дзеепрыслоўяў трэба памятаць, што асноўнае дзеянне (выражанае дзеясловам-выказнікам) і дадатковае дзеянне (выражанае дзеепрыслоўем) заўсёды павінна адносіцца да адной і той жа асобы/прадмета (суб’екта дзеяння):

Большасць асудзіла аўтара, нават не прачытаўшы ягоны раман.

Парушэннем з’яўляецца ўжыванне дзеепрыслоўя, якое адносіцца да іншага, чем дзеяслоў, суб’екта:

Пад’язджаючы да станцыі, з мяне зляцеў капялюш.

У такім выпадку, каб выправіць памылку, трэба, напрыклад, трансфармаваць дзеепрыслоўны зварот у даданы сказ або ў канструкцыю з аддзеяслоўным назоўнікам:

Калі я пад’язджаў да станцыі, з мяне зляцеў капялюш.

На пад’ездзе да станцыі з мяне зляцеў капялюш.

Памылковым таксама з’яўляецца ўжыванне дзеепрыслоўя ў безасабовых сказах:

Вярнуўшыся дахаты, на дварэ задажджыла.

У такім выпадку трэба выкарыстоўваць даданую канструкцыю:

Пасля таго як я вярнуўся дахаты, на дварэ задажджыла.

Аднак дзеепрыслоўе можа ўжывацца, калі ў безасабовым сказе ўжываюцца мадальныя словы кшталту можна, нельга, трэба, варта, добра і г.д. у спалучэнні з інфінітывам:

Можна доўга хадзіць па базары, так нічога не выбраўшы.

У абагульнена-асабовых сказах, дзе фізічна дзейнік адсутнічае, але маецца на ўвазе (у такім выпадку можна падставіць ты), ужыванне дзеепрыслоўя не парушае норму, паколькі адносіцца да таго самага суб’екта, што і дзеяслоў:

Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.

Заданні

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Ад наступных дзеясловаў утварыць дзеепрыслоўі:

Знайсці памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў і выправіць:

Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мовеСПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Картинка про Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мове. Фото Что такое дзеепрыслоўе у беларускай мовеСПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

Дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне, якое паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, гэта значыць, што дзеянне названае дзеясловам, і дзеянне, названае дзеепрыслоўем, маюць аднаго ўтваральніка. Напрыклад, у сказе Хата, згубіўшы свайго гаспадара, пачала развальвацца асноўнае дзеянне (пачала развальвацца) і дадатковае дзеянне (згубіўшы) выконвае той самы ўваральнік – хата. Парушэннем нормы лічацца тыя сказы, дзе асноўнае і дадатковае дзеянні належаць розным утваральнікам. Напрыклад, у сказе Пад’язджаючы да станцыі, з мяне зляцеў капялюш асноўнае дзеянне (зляцеў) утварае дзейнік капялюш, да якога не адносіцца дадатковае дзеянне (пад’язджаючы).

Для праверкі дастаткова замяніць дзеепрыслоўе дзеясловам і паставіць яго разам з дзеясловам-выказнікам: капялюш пад’язджаў і зляцеў. Зразумела, што гэта выказванне няправільнае, а вось сказаць хата згубіла і пачала развальвацца – можна.

У такім выпадку, каб выправіць памылку, трэба, напрыклад, трансфармаваць дзеепрыслоўны зварот у даданы сказ або ў канструкцыю з аддзеяслоўным назоўнікам: Калі я пад’язджаў да станцыі, з мяне зляцеў капялюш. На пад’ездзе да станцыі з мяне зляцеў капялюш.

Памылковым таксама з’яўляецца ўжыванне дзеепрыслоўя ў безасабовых аднасастаўных сказах, у якіх адсутнічае дзейнік: Вярнуўшыся дахаты, на дварэ задажджыла. У такім выпадку трэба выкарыстоўваць даданую канструкцыю: Пасля таго як я вярнуўся дахаты, на дварэ задажджыла.

Аднак калі ў склад выказніка ў безасабовым сказе ўваходзіць інфінітыў, то ўжыванне дзеепрыслоўя дапускаецца, бо дзеянні, абазначаныя інфінітывам і дзеепрыслоўем, лагічна адносяцца да аднаго ўтваральніка: Можна доўга хадзіць па базары, так нічога не выбраўшы.

У абагульнена-асабовых сказах, дзе фізічна дзейнік адсутнічае, але маецца на ўвазе любая асоба (у такім выпадку можна падставіць ты), ужыванне дзеепрыслоўя не парушае норму, паколькі адносіцца да таго самага ўтваральніка, што і дзеяслоў: Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў і выпраўце:

Дапішыце прыказкі і прымаўкі, ужыўшы дзеепрыслоўі:

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *