Что такое неазначальная форма дзеяслова
Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова. Часы дзеяслова (5 клас)
Онлайн-конференция
«Современная профориентация педагогов
и родителей, перспективы рынка труда
и особенности личности подростка»
Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику
Тэма: Дзеяслоў . Неазначальная форма дзеяслова. Часы дзеяслова
Мэта:спрыяць паглыбленню ведаў па тэме “Дзеяслоў”.
удасканальванне ўмення знаходзіць дзеясловы ў тэксце, ставіць пытанне да іх;
групаванне дзеясловаў па семантычных прыметах;
адрозніванне дзеяловаў ад дзеяслоўных назоўнікаў,прыметнікаў ;
вызначэнне дзеясловаў неазначальнай формы; агульны сэнс, час дзеяслова;
вых аванне павагі да роднай мовы праз дыдактычны матэрыял урока.
Мэта на мове вучняў (запісваецца на дошцы):
паўтару, што такое дзеяслоў ;
даведаюся пра группы дзеясловаў паводле значэння;
успомню, што такое неазначальная форма дзеяслова;
Пералік базавых паняццяў: інфінітыў, час, сінтаксічная роля ў сказе.
наглядны, славесны, практычны,праблемна-пошукавы.
Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: калектыўная, франтальная, індывідуальная, парная.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 5-х класаў, табліца “Часы дзяслова”, карткі з заданнямі, выява восені, кластар, малюнак мясарубкі, партфеля, сметніцы, яблык
знаходзіць і не здавацца.
1. Арганізацыйны момант.
– Добры дзень! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова
перамогі”. Я вам жадаю с ё ння на ўроку поспехаў.
І нагадваю правілы ўрока: правіла паднятай рукі. 2.правіла цішыні.
2. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач, матывацыя вучэбнай дзейнасці.
– У якасці эпіграфа ўзяты словы А. Тэнісана: “Змагацца, шукаць,
знаходзіць і не здавацца ”.
– Як вы разумееце іх сэнс? (Адказы вучняў).
– Сапраўды, мы с ё ння з вамі будзем шукаць і знаходзіць веды.
– Словы якой часціны мовы пераважаюць у эпіграфе? (Дзеяслоў)
– Так. Як вы зразумелі, тэма нашага с ё нняшняга
— Давайце паспрабуем самі сфармуляваць мэты с ё нняшняга ўрока.
(Вучні з дапамогай апорных слоў фармулююць мэты ўрока на зразумелай ім
мове, настаўнік вывешвае на дошцы наштобузу ).
Паўтару, што такое дзеяслоў
Даведаюся пра группы дзеясловаў паводле значэння.
Успомню, што такое неазначальная форма дзеяслова.
Паспяхова выканаю тэст.
Я паўтару …( што такое дзеяслоў ) што такое дзеяслоў
Я буду ведаць… ( што такое неазначальная форма дзеяслова, часы дзеялова )
— Актуалізацыя апорных ведаў :
Звярніце ўвагу на дошку. Там змешчаны словы.Вам трэба размеркаваць іх па групах: назоўнік, прыметнік і займеннік.
Яблык, блакітны, вясёлы, бегчы, шкло, паглядзець, яно, ляжаць,мы,дачка, папера, смачны, высокі, вы, ён.
-Якія словы абазначаюць дзеянне? (бегчы, паглядзець, ляжаць).
Ужо ў самой назве падкрэсліваецца яго асаблівая значнасць. Дзеяслоў як часціна мовы абазначае “дзеянне”, “працэс”. З дапамогай дзеяслова мы ведаем, як усё ў гэтым свеце рухаецца, гаворыць, як гучыць, як адчувае сябе. З дапамогай назоўніка можна назваць усё, што знаходзіцца вакол нас. Прыметнікі дапамагаюць нам удакладніць тое, што названа назоўнікам, але толькі дзеясловы могуць “ажыўляць” навакольны свет.
Мовазнаўцамі дзеяслоў выдзяляецца як самая складаная і ёмістая самастойная часціна мовы. Па падлікам вучоных, дзеяслоў займае другое месца (пасля назоўніка) па частаце ўжывання ў мове.
Давайце паставім пытанні да нашых дзеясловаў? (што рабіць? што зрабіць?).
-А зараз паспрабуем ўзнавіць азначэнне дзеяслова (вучні адказваюць, што такое дзеяслоў).
Што такое дзеяслоў даведаліся, а працу над ім пачнем з зарадк і для мазгоў “Хто што робіць?” ( запіс)
План-канспект урока «Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова»
Онлайн-конференция
«Современная профориентация педагогов
и родителей, перспективы рынка труда
и особенности личности подростка»
Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику
урока беларускай мовы
Тэма: Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова
Мэта: паглыбленне ведаў вучняў аб дзеяслове як самастойнай часціне мовы і неазначальнай форме дзеяслова
1 ) Фарміраваць веды аб дзеяслове як самастойнай часціне мовы і неазначальнай форме дзеяслова.
2) Развіваць уменне знаходзіць здеясловы ў тэксце, дапасоўваць іх да назоўнікаў, садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення.
3) Выхоўваць культуру маўлення шляхам карыстання роднай мовай для адказаў.
Абсталяванне: Ліст з заданнямі для кожнага вучня.
Сігнальныя (рэфлексійныя) карткі.
знаходзіць і не здавацца.
1. Арганізацыйны момант
— Добры дзень! Сядайце. Праверце наяўнасць падручнікаў, сшыткаў. Запішыце дату, словы “классная работа” і эму ўрока “Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова”.
— Добры дзень! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Калі ў вас зараз добры настрой, падыміце зялѐную картку. Бачу, што не ва ўсіх. Спадзяюся, што да канца ўрока ваш настрой палепшыцца. Я вам жадаю сѐння на ўроку поспехаў.
2. Праверка дамашняга задання
— Давайце ўспомнім, якую часціну мовы мы вывучалі на прошлым уроку?
— Дык якая ж часціна мовы называецца займеннікам?
— Назавіце ўсе асабовыя займеннікі?
— Назавіце займеннікі 1 асобы? 2 асобы? 3 асобы?
— Назавіце займеннікі адзіночнага ліку? Множнага ліку?
— Якія займеннікі маюць катэгорыі роду?
— Як змяняюцца займеннікі?
2.2 Работа з сігнальнымі карткамі
(Настаўнік называе словы, дзеці падымаюць карткі)
2.3 Работа па картках
-Пакуль мы будзем правяраць выкананне Д/З, некаторыя з вас будуць выконваць заданні па картках. Гэта будуць вучні: .
2.4 Праверка выканання д/з
— Якое заданне вы выконвалі дома? (Пр.56)
— Што трэба было зрабіць у гэтым практыкаванні?
— Чытаем па 1 сказу, па чарзе.
— Добра, малайчынкі, справіліся з заданнямі
3. Вывучэнне новага матэрыялу
3.1 Работа з эпіграфам
— Дзеці, прачытайце, калі ласка, эпіграф да нашага ўрока.
— Скажыце, як вы яго разумееце?
— Якія часціны мовы ўжытыя ў гэтым эпіграфе?
— Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, што нам трэба ўзнавіць з 4 класса?
Я паўтару…( якая часціна мовы называецца дзеясловам)
Я буду ведаць… (якая пачатковая форма дзеяслова)
Я паспяхова… (выканаю заданні)
3.2 Пастаноўка мэт і задач урока
— Сапраўды, сёння мы з вамі:
1) будзем паглыбляць веды пра дзеяслоў як самастойную часціну мовы,
2) успомнім, на якія пытанні адказвае дзеяслоў, што абазначае, што з’яўляецца яго пачатковай формай, і якія паказчыкі гэтай фомы,
3) будзем удасканальваць уменні знаходзіць дзеясловы ў тэксце, ставіць дзеясловы ў пачатковую форму, складаць і запісваць словазлучэнні з дзеясловамі ў неазначальнай форме.
3.3 Назіранне над моўным матэрыялам
-Ітак, давайце звернем увагу на дошку. Як мы ўжо сказалі, дзеяслоў абазначае дзеянне прадметаў (слоў) і адказвае на пытанні: што рабіць?, што зрабіць?, што рабіў?, што зрабіў?, што раблю?, што буду рабіць? і г.д.
-Прывядзіце прыклады дзеясловаў?
-Добра. Дык вось, дзеяслоў, як і іншыя часціны мовы, мае сваю пачатковую форму, якая называецца неазначальнай. Чаму не азначальнай? Таму што дзеясловы ў пачатковай форме не азначаюць ні род, ні лік, ні асобу. Дзеясловы ў неазначальнай форме заўсёды адказваюць на пытанні што рабіць?, што зрабіць?.
-Напрыклад, пачатковая форма дзеяслова чытаю – чытаць, намалюем – намаляваць.
— Напрыклад, у слове ісці – ці, у слове бегчы – чы, у слове спяваць – ць.
3.4 Праверка першаснага ўспрымання тэмы
— Якая часціна мовы называецца дзеясловам?
— Прывядзіце прыклады дзеясловаў.
— Што абазначае неазначальная форма?
— На якія пытанні адказвае?
— Што з’яўляецца паказчыкам неазначальнай формы?
Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.
Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.
Тры – галоўку ўверх падняць, на чатыры – паківаць.
Пяць – рукамі памахаць.
Шэсць – як я – хутчэй прысесці, Сем – за парты ціха сесці.
Восем – сшыткі падраўняць, Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць,
Дзесяць – будзем працаваць.
Дзеяслоў мы паўтарылі і цікава адпачылі.
5. Замацаванне новага матэрыялу
5.1 Работа па картках
5.2 Арфаграфічная хвілінка:
Правядзем хвілінку чыстапісання. Дзеці пішуць спалучэнне “Уў” (Слабыя вучні толькі 3 разы) Прыдумайце дзеяслоў з “ў”.
· у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета;
· пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў
· Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Украіне (за ўкраінцаў).
5.3 Работа з падручнікам
6. Падвядзенне вынікаў
— Якая часціна мовы называецца дзеясловам?
— Прывядзіце прыклады дзеясловаў.
— Што абазначае неазначальная форма?
— На якія пытанні адказвае?
— Што з’яўляецца паказчыкам неазначальнай формы?
-Дома вы працягніце працаваць па гэтай тэме і будзеце выконваць практыкаванне 59.
— Давайце прачытаем, што трэба вам зрабіць.
— Якія вашы ўражанні ад сѐнняшняга ўрока?
-Які настрой пасля ўрока?
— Дзе вы больш стаміліся?
— Што засвоілі добра і надоўга?
— А зараз падыміце зялѐныя карткі тыя, хто пойдзе з урока з добрым настроем.
— Бачу, што настрой у некаторых палепшыўся. Я гэтаму вельмі рада.
9. Выстаўленне адзнак з каменціраваннем
— Дзякуй за ўрок! Можаце быць вольнымі.
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
§ 31–1. Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Формы дзеяслова. Марфалагічны разбор дзеяслова. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 31–1. Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Формы дзеяслова. Марфалагічны разбор дзеяслова. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Суббота, 11 Декабрь 2021, 09:24 |
Оглавление
Практыкаванне 307
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Практыкаванне 307-1
Разгледзьце схему. Раскажыце пра формы дзеяслова, дапоўніўшы сказы.
І. Неазначальная форма (інфінітыў)
ІІ. Асабовыя формы
ІІІ. Асобыя формы:
— Дзеепрыметнік
— Дзеепрыслоўе
Назавіце граматычныя катэгорыі дзеяслова. Ахарактарызуйце іх.
Практыкаванне 307-2
Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай. Выпішыце спачатку ўсе дзеясловы, потым асобыя формы дзеяслова – дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Вызначце лад дзеясловаў, трыванне, у дзеясловаў абвеснага ладу — час.
Вясна абрынулася на зямлю раптоўна, гарачым сонцам за некалькі дзён растапіла зляжалы снег, ручаіны, як ашалелыя, несліся з пясчаных узгоркаў у прызамкавае возера, падалі між выдмаў у набрынялую Ушу. І рака, заціснутая вадою спадыспаду і зверху, не вытрымала, трэснула, уздыбіўшы грувасткія крыгі. За які тыдзень разводдзе ўтаймавалася, сплыло ў Нёман. А сонца паліла, ажыўляючы мурагі аксамітавай травою, аздабляючы надрэчча пухнатымі коцікамі вербалозаў. І калі б неба было літасцівым, паслала б на зямлю пару зацяжных залеў, уся гэтая пекнасць яшчэ больш бы ўвабралася ў сілу, забуяла б, закрасавала б лугамі і ўзлескамі кветак. Але дажджавыя хмары ці то засердавалі, ці то недзе заблудзілі, абмінаючы нясвіжскую зямлю. І тое, што так хораша рынулася ў рост, пачало памалу марнець, блякнуць, губляць сваю вабнасць і раскошу (Паводле А. Камароўскага).
● Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
Практыкаванне 307-3
Прачытайце прыказкі. Растлумачце значэнне кожнай. Назавіце асабовыя формы дзеяслова і інфінітыў.
Дай зямлі, і яна табе дасць.
Раней пасееш, раней паспееш.
Не марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе – не вернеш.
Ад навукі галава не баліць.
Мякка сцеле, ды мулка спаць.
Рубрыка «Паслухаем мовазнаўцаў»
Пры супадзенні лексічных значэнняў дзеясловы закончанага і незакончанага трыванняў утвараюць суадносныя пары, члены якіх адрозніваюцца толькі граматычна (параўн.: рабіць – зрабіць, ламаць – адламаць, гаварыць – сказаць і інш.). Фармальна завершанасць дзеяння фіксуецца дзеясловамі закончанага трывання прошлага часу (прачытаў, зрабіў, адламаў і інш.), тады як дзеясловы закончанага трывання будучага часу паказваюць, што дзеянне завершыцца пасля моманту гутаркі (параўн.: прачытаю, зраблю, адламаю і інш.).
Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння мяжы дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання (параўн.: расплакацца, набыць і інш.), або толькі форму незакончанага трывання (параўн.: ганарыцца, адсутнічаць і інш.).
Дзеясловы незакончанага трывання спалучаюцца з іншымі дзеясловамі тыпу скончыць, пачаць і да т. п., а дзеясловы закончанага трывання з падобнымі дзеясловамі не спалучаюцца. Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуецца ўказаннем на пачынальнасць дзеяння (параўн.: закрычаць, пабегчы, узляцець і інш.), на абмежавальнасць дзеяння (параўн.: пагартаць, праспаць, перабегчы і інш.), аднакратнасць, ці інхаатыўнасць, дзеяння (параўн.: мігнуць, глынуць і інш.), выніковасць дзеяння (параўн.: абрынуць, выскачыць, злезці і інш.), мнагакратнасць, ці ітаратыўнасць, дзеяння (параўн.: папаездзіць, папанасіць і інш.), перарывістасць (параўн.: пакусваць, узмахваць і інш.), суправаджальнасць (параўн.: прыпяваць, падсвістваць і інш.), размеркавальнасць, ці дыстрыбутыўнасць (параўн.: панадпісваць, ператрэсці і інш.).
Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк
Практыкаванне 307-4
Прачытайце тэкст. Пра каго расказваецца ў тэксце? Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі і дзеясловам, ужытым у форме безасабовага.
На дварэ неўпрыкмет вечарэла. А хутка і ў пакой упаўзла цемра.
Неба, нібы аўсом, было ўсыпана зоркамі. Свяціла вялікая, матава-белая поўня. Пас яе святла ляжаў на стале, белым ручніком спадаў на падлогу. І нідзе ні гуку. Адно недзе пад страхою спрасонку цілікнуў верабей, а ў хаце пад печчу адазваўся цвыркун.
Максіму не спалася. Ён борздзенька падняўся з канапы, падышоў да расчыненага акна і прысеў на лаўку.
Раскашавалі каля плота ў садку парэчкі і вішні, кучаравіліся асветленыя месяцам яблыні. Пахла канюшынаю, кропам і палявымі кветкамі.
Максім любіў гэтую вечаровую прахалоду і цішыню. Ды раптам заспакоенасць парушыла чароўнае суладдзе гукаў. Ён пачуў песню. Адзін голас цягнуў мякка, вольна, другі быў высокім і звонкім.
Песні роднага краю, зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Любоў і пяшчота расчулілі Максімаву душу. (Паводле Я. Галубовіча).
Падкрэсліце граматычныя асновы ў выпісаных сказах. Як называюцца такія сказы?
● Вызначце від выказніка ў выдзеленым сказе.
Правіла
Па адносінах дзеяння да аб’екта дзеясловы бываюць пераходныя і непераходныя.
Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што накіравана непасрэдна на аб’ект, які мае форму вінавальнага склону без прыназоўніка: пісаць сачыненне, глядзець фільм.
Аб’ект дзеяння можа выражацца формай роднага склону, калі ён абазначае частку чаго-небудзь (купіць хлеба, выпіць малака) або калі пры дзеяслове ёсць адмоўе не (не заўважыў памылкі, не глядзеў спектакля).
Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое не накіравана непасрэдна на аб’ект у форме вінавальнага склону: ісці па вуліцы, гаварыць пра экзамен.
Адна і тая ж форма дзеяслова ў пэўным кантэксце можа ўжывацца ў значэнні пераходнага або непераходнага дзеяслова: вучні прачыталі правіла і вучні прачыталі; дзяўчынка малюе дом і дзяўчынка прыгожа малюе.
Практыкаванне 307-5
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Які твор нагадаў вам гэты тэкст? Вызначце лады дзеясловаў. Назавіце дзеяслоў, ужыты ў адным ладзе замест другога. Выпішыце асабовыя формы дзеясловаў, утварыце з імі трывальныя пары (калі магчыма). Вызначце пераходнасць / непераходнасць выдзеленых дзеясловаў.
Шумелі лістотай бярозы, шэра-зялёныя алешыны і вербы, цёмныя елкі і залацістыя сосны. З вышыні далятала вясёлае цвірканне вераб’ёў, здалёк пачуўся плач зязюлі.
Віктар сарваў кветку, паказаў спадарожнікам:
— Ці ведаеце, што гэта?
— Ані хот-дог, ані гамбургер, — вяла адрэагавала Юлька.
— Маеш рацыю, — бадзёра заявіў брат. — Гэта кольнік каласавідны. Сцябло ў яго падоўжанае, а суквецце сабрана ў колас. На жаль, неядомы!
Спусціўшыся ў нізіну, юныя падарожнікі пашлёпалі па лужынах сярод сакавітай травы. Леваруч ад іх пабліскваў з-за хмызняку рачны разліў. Віктар сарваў расліну з ружовым вузкім лісцем, сказаў:
— Бачыце? Гэта скрыпень. Нашы продкі ўжывалі яго замест чаю.
— Каб зварыць чай, трэба здабыць агонь, — заявіла Юлька.
— Па-навуковаму завецца «скрыпень вузкалісты», — працягваў яе брат. — Яго дадаюць у корм каровам, коням, авечкам.
Неўзабаве лес падрабнеў. Прадраўшыся праз шчыльнае кустоўе, юныя падарожнікі выйшлі на пясчаную граду, якая абрывалася ў балоце.
— Паварочваем, — загадаў Мірон і з зайздрасцю паглядзеў на бусла, які лунаў над разлівам.
Ён зрабіў крок, як раптам Віктар страшным голасам закрычаў:
Мірон адскочыў назад. Віктар паказваў на тонкую жоўтую расліну, якая пасярод пяску калыхалася пад ветрыкам.
— Я думаў, ты заўважыў кубло атрутных гадаў, — сказаў Мірон.
— Гэта залататысячнік, — распавёў Віктар. — Расліна з Чырвонай кнігі, рэдкі від. Нам варта было патрапіць сюды ўжо дзеля таго, каб пабачыць яго на ўласныя вочы. А ты яго ледзь не растаптаў!
— Прабач, — кісла вымавіў Мірон і скептычна пераглянуўся з Юлькай.
Вярнуўшыся назад у лес, вандроўнікі павярнулі ўлева і праз гадзіну выйшлі на паляну, парослую чаромхай, васількамі. Але Віктараву ўвагу прыцягнула трава з круглым лісцем.
— Заечая капуста! — закрычаў ён. — З яе можна боршч згатаваць. Яе можна дадаць у салат. Або і так з’есці!
Яго спадарожнікі са шчаслівым крыкам наляцелі на кіслы спажытак (Паводле Я. Конева).
● Выпішыце з тэксту аднакаранёвыя словы, раскрыйце іх значэнні.
● Растлумачце напісанне складаных слоў.
Карыстаючыся даведачнай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра расліны, на якія звяртае ўвагу спадарожнікаў Віктар.
Практыкаванне 307-6
Прачытайце тэкст. Выпішыце зваротныя дзеясловы ў той форме, у якой яны ўжыты ў тэксце, вызначце (калі магчыма) іх асобу, лік, час.
Зубрэвічы. Хаджу па дзьмухаўцах. Любуюся дзьмухаўцамі.
Яны ўжо цвітуць. Яны – усюды. Прачнуўся, зірнуў у акно, а яны, вірлавокія, ужо глядзяць сваімі прагнымі да жыцця, поўнымі ўпэўненасці і сілы вачамі, радуючыся раніцы.
Азірнуўся, а яны, бачыце, пазахоплівалі не засеяныя пакуль агароды, лугі ды сенажаці і ператварылі іх у прыгожыя кветнікі – як усё роўна дзьмухаўцы нехта тут знарок панасеяў.
Кінуў вокам за рэчку, а на Зарэччы – таксама ўсё жоўта ад іх. Травы не відаць, а ўсё і ўсюды – дзьмухаўцы, дзьмухаўцы, дзьмухаўцы. Нібыта прамяні сонца густа ўпалі на лугі і агароды, на зямлю.
Якая прыгажосць! Глядзі – не наглядзецца, любуйся – не налюбавацца, цешся – не нацешыцца. Замілаванне! Вачэй не адвесці! (Паводле Я. Сіпакова).
Ці да ўсіх выпісаных зваротных дзеясловаў можна падабраць незваротныя?
Вызначце спосаб утварэння выдзеленых дзеясловаў.
Якую сінтаксічную ролю ў сказе выконвае слова бачыце?
Знайдзіце ў тэксце і выпішыце фразеалагізм, растлумачце яго значэнне.
● Зрабіце марфалагічны разбор трох дзеясловаў (умоўнага, загаднага і абвеснага ладу).
Параўнайце ролю дзеясловаў у прапанаваных тэкстах параграфа, падрыхтуйце паведамленне «Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення».
Раздатка «Дзеяслоў як часціна мовы»
Онлайн-конференция
«Современная профориентация педагогов
и родителей, перспективы рынка труда
и особенности личности подростка»
Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику
Да асабовых належаць дзеясловы, якія паказ-
ваюць, хто ўтварае дзеянне: (я) чытаю, (вы) бачыце.
Безасабовыя дзеясловы абазначаюць дзеянні,
якія адбываюцца самі па сабе, без дзеючай асобы (прадмета) : заімжыла.
Нез варотныя дзеясловы
Усе астатнія дзеясловы, якія не указываюць на ўтваральніка дзеяння.
вучыць, вучу, вучыў, буду вучыць
закончанае дзеянне, г. зн. якое адбылося ці абавязкова адбудзецца: вывучыць, вывучыў, вывучу
адказваюць на пытанні
ш т о б у д у р а б і ц ь?
ш т о з р а б і ц ь?
цяперашняга, прошлага і будучага часу: чытаю, чытаў, буду чытаць.
прошлага і будучага простага часу: прачытаў, прачытаю .
Курс повышения квалификации
Охрана труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе
Курс профессиональной переподготовки
Охрана труда
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-533546
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
МГУ откроет первую в России магистерскую программу по биоэтике
Время чтения: 2 минуты
В Москве новогодние утренники в школах и детсадах пройдут без родителей
Время чтения: 1 минута
Госдума приняла закон об использовании онлайн-ресурсов в школах
Время чтения: 2 минуты
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
ВПР для школьников в 2022 году пройдут весной
Время чтения: 1 минута
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.