Что такое падоўжаныя гукі 5 клас
Прэзентацыя да урока беларускай мовы «Гукі і словы» (5 клас)
Описание презентации по отдельным слайдам:
Паўтарэнне вывучанага ў 5 класе Тэма ўрока: “Гукі беларускай мовы. Іх вымаўленне і абазначэнне на пісьме.”
Мэты: Успомніць, што такое гукавы склад мовы, пра літару як знак гука, адметнасць беларускага алфавіта. Паўтарыць паняцці: фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Умець суадносіць гукі і літары, вымаўляць і пісаць запазычаныя словы. Складаць вусныя выказванні пра гукі і літары беларускай мовы.
Правер суседа Славянства ўяўляецца высокім, ра..кідзістым і дужым др..вам. Якія толькі віхуры, вогненныя смерчы ні праносіліся над ім, але зламаць яго нікому не ўдалося. І сёння, падточанае шашалем нацыянальнага б..спамяцтва, апаленае злавесным выдыхам Чарнобылю, яно ўсё ж стаіць, як і стаяла. Караніся ж, вечнае др..ва славянства, пі шчодрыя сокі роднай зямлі, ц..гніся ў высокія н..бёсы. Хай радаснымі птушкамі перагукваюцца ў тваёй шумлівай кроне ўсе братнія мовы. Хай кожны славянін, ягоныя сыны і дочкі, унукі і праўнукі любяць і помняць, а..чуваючы сябе на гэтым магутным др..ве ж..бой, з..лёнай ліс..інкай — ліс..інкай надзеі і веры.
Правер сябе Ве-чна-е. в [в’] — зычны, санорны, мяккі; е [э] — галосны, націскны; ч [ч] — зычны, шыпячы, глухі, зацвярдзелы; н [н] — зычны, санорны, цвёрды; а [а] — галосны, ненаціскны; е [й] — зычны, санорны, мяккі; [э] — галосны, ненаціскны. 6 літар, 7 гукаў.
Гукі Літары Аа Бб Вв Гг Дд (Дждж Дздз) Ее Её Жж 33 Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы ь Ээ Юю Яя Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае. Апостраф (‘) — надрадковы знак, ён літарай не з’яўляецца.
Паспрабуй яшчэ раз
Запазычаныя словы У запазычаных словах ненаціскны [э] захоўваецца: экзамен, сезон. На канцы некаторых іншамоўных слоў пасля галосных захоўваецца ненаціскны [о]: Антоніо (імя).
Падбярыце прыклады да кожнай асаблівасці зацвярдзелыя дзеканне і цеканне нескладовы [ў] суседняя мяккасць прыстаўныя гукі імгла, гэты лоўкі, заўважыў [ч], [р], [дж]… здзівіць, цячы дзверы, спеў Элемент 1 Элемент 2 Элемент 3 Элемент 4 Элемент 5 Сопоставленный элемент 5 Сопоставленный элемент 3 Сопоставленный элемент 1 Сопоставленный элемент 2 Сопоставленный элемент 4 Введите вопрос
“Пятае лішняе” 1.Лён, аб’ём, вадаём, чэмпіён, мільён. 2.Валасы, вуліца, воблака, вобраз, вучань. 3.Каменне, каменны, цярпенне, гарэнне, чаканне. 4.Снег, след, смех, схіл, свята. 5.Дзіця, дзяцел, падзяка, падзяліць, падземны. Якую фанетычную асаблівасць, што не называлася раней, вы заўважылі?
Узнавіце словы, якія вымаўляюцца наступным чынам: [л’он], [п’эрайэст], [грушчык], [маладз’ба], [с’н’эх], [йастрап], [п’ашчаны], [пытайэс’с’а].
Для чаго выкарыстоўваюцца літары? (Літара — гэта пісьмовы знак алфавіта (азбукі), які звычайна абазначае пэўны гук мовы.) Вопрос Ответ
Ці супадае колькасць гукаў і колькасць літар у беларускай мове? Трэба адразу сказаць пра неадпаведнасць колькасці літар (32) у беларускім алфавіце колькасці гукаў у маўленні (43). Літар, як бачым, значна меней. Вопрос Ответ
Якія тры літары ў рускім алфавіце ёсць, а ў беларускім адсутнічаюць? А якія дзве літары ў беларускім алфавіце ёсць, а ў рускім адсутнічаюць? (У беларускім алфавіце ёсць літары і, ў, а ў рускім алфавіце іх няма. У беларускім алфавіце няма літар и, ъ, щ.) Вопрос Ответ
Для чаго патрэбна ведаць алфавіт? (У алфавітным парадку размяшчаюцца словы ў слоўніках, складаюцца розныя спісы, каталогі, картатэкі і г. д. Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы «ўнутраны» алфавіт, г. зн. улічваецца не толькі першая літара слова, але і ўсе астатнія.) Вопрос Ответ
Дамашняе заданне Падрыхтаваць вуснае выказванне пра гукі і літары беларускай мовы.
Вынікі — Пра што мы гаварылі на ўроку? — Што вы ведаеце пра гукі і літары? Што спадабалася на ўроку? Якія нявырашаныя пытанні засталіся?
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Специфика преподавания английского языка с учетом требований ФГОС
Курс профессиональной переподготовки
Английский язык: теория и методика преподавания в образовательной организации
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-357947
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Рособрнадзор объявил сроки и формат ЕГЭ
Время чтения: 1 минута
Путин призвал повышать уровень общей подготовки в колледжах
Время чтения: 1 минута
Росприроднадзор призвал ввести в школах курс по экологии
Время чтения: 1 минута
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Перанос слоў з падоўжанымі зычнымі.
Тэма: Падоўжаныя зычныя гук і. Іх абазначэнне на пісьме.Перанос слоў з падоўжанымі зычнымі.
1.Пазнаёміць з асаблівасцямі вымаулення і напісання слоу з падоужанымі зычнымі.
2. Выпрацоуваць навык вылучэння на слых слоу з падоужанымі зычнымі гукамі.
3. Размежаваць у свядомасці вучняу выпадкі падаужэння з рускай і беларускай мовах і замацаваць адрозненні у перадачы іх пры пісьме.
4.Практыкавацца у правапісе і пераносе слоу з падоужанымі зычнымі.
Абсталяванне: дошка, падручнік па беларускай мове 2 клас, карткі са словамі;
Празвінеу для вас званок,
-Дэвіз нашага урока: Хто без навукі, той як бязрукі.
-Растлумачце гэтую прымауку.
-Я спадзяюся, што сённяшні урок прынясе вам новыя веды.
2.Праверка дамашняга задання.
-А пачнем мы наш урок з праверкі дамашняга практыкавання № 91, стр.50. Прачытайце, якую літару вы уставілі.Якое праверачнае слова? Назавіце, якія літары вы падкрэслілі?
-Паглядзіце на дошку, прачытайце верш, устауце літары.Вусна падбярыце праверачныя словы.
Цераз пло(д/т), цераз пло(д/т)
Жук ляціць у агаро(д/т)
І гудзе, як самалё(д/т).
Карэнне ласуюцца паляванне
-Чым падобны гэтыя словы?
-Спішыце, пастауце націск. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць няпарныя звонкія зычныя гукі.
— А зараз успомнім з вамі слоунікавыя словы:
Адказ, гарбуз, сусед, цыбуля, ручнік, ёсць.
-Памяняйтеся з суседам па парце сшыткамі і праверці напісанне слоу.(На адваротнай старане дошкі запісаны словы.)
-Устанце у каго не было ніводнай памылкі.У каго была адна памылка.
-Сёння на уроку мы будзем гаварыць пра асаблівасці зычных гукау, якія пішуцца паміж дзвюма галоснымі.
— Прачытайце словы, якія мы пісалі у пачатку уроку: карэнне, ласуюцца, паляванне.
— Як вымауляюцца гукі, якія пішуцца паміж дзвюма галоснымі?(Яны вымауляюцца даужэй, чым звычайна, і называюцца падоужанымі зычнымі.)
-Дык вось, мы будзем вучыцца правільна вымауляць і пісаць словы з падоужанымі зычнымі.
Практыкаванне №92, с.51. Прачытайце словы парамі. У якіх словах гукі вымауляюцца падоужана?
-Як перадаецца на пісьме падоужанае вымауленне зычных гукау?
-Для таго, каб даведацца, якія зычныя могуць вымауляцца падоужана, вам неабходна прачытаць правіла на с.51.
-Дзе могуць знаходзіцца падоужаныя зычныя у слове?
-Якія зычныя могуць вымауляцца падоужана?
-Як перадаецца падоужанае вымауленне гукау на пісьме?
Па сігналу Раніца-выконваецце наклон у перад, Дзень- бег на месцы, Вечар-хадзьба на месцы Ноч-прысядаць ля парты.Гульня паутараецца у любой паслядоунасці.
-А зараз, давайце выканаем практыкаванне №92,с.51.Паслухыйце тэкст. Назавіце прыкметы вясны.Знайдзіце і выпішыце словы з падоужанымі зычнымі гукамі.
— Практыкаванне № 95,с.52.Прачытайце прыказкі.Як вы разумееце сэнс прыказак?
Што з ’ яуляецца сапраудным багаццем чалавека? Назавіце словы з падоужанымі зычнымі гукамі.Выберыце літары, якія трэба уставіць у словы.Запішыце словы з падоужанымі зычнымі.
-На дошкі прымацаваны карткі са словамі:
2.кало..е, ветрам, пад, шапаціць, цяжкае. (Цяжкае калоссе шапаціць пад ветрам.)
-Прачытайце словы.Ці усе яны вам зразумелыя? Складзіце са слоу сказы, устауце патрэбныя літары.
— Падбярыце да слоў, словы з падоужанымі зычнымі.Напрыклад: к орань — карэнне
-Паглядзіце на дошку,прачытайце тэкст. Спішыце, устауце прапушчанныя літары.
Прыкметы паляпшэ..я надвор’я
На змярка..і сціхае вецер. На захадзе знікаюць воблакі.Но..у і раніцай га..ё дрэу пакрывае..а інеем.
8.Падвядзенне вынікау урока.
-Як вымауляюцца зычныя у некаторых словах паміж галоснымі?
— Прывядзіце прыклад слоу з падоужанымі зычнымі.
-Як падоужаныя гукі перадаюцца на пісьме?
Што прынёс вам сённяшні урок?
-Я спадзяюся, што урок пакінуу у вашых сэрцах захапленне і радасць.Дамалюйце свой праменьчык да таго сонейка, якое больш адпавядае вашаму настрою ад працы на уроку.
Практыкаванне №88.Вывучыць правіла.
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Скоростное чтение
Курс повышения квалификации
Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Общая информация
Похожие материалы
Презентация по окружающему миру
Презентация по окружающему миру
Конспект урока по башкирскому языку «Цвета»
Презентация » Праздник Букваря 1 класс «
Статья на тему : «Влияние семьи на формирование личности младшего школьника»
Исследовательская работа » Футбол-мой любимый вид спорта!
Задания на весенние каникулы
Задания на осенние каникулы
Не нашли то что искали?
Воспользуйтесь поиском по нашей базе из
5414516 материалов.
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
НИУ ВШЭ откроет первую в России магистратуру по управлению низкоуглеродным развитием
Время чтения: 2 минуты
В Москве новогодние каникулы в школах могут начаться с 27 декабря
Время чтения: 1 минута
Поставщики интернета для школ будут работать с российским оборудованием
Время чтения: 1 минута
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Бел.мова Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі.
Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.”
Мэта: пазнаёміць з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжанымі гукамі, практыкаваць у вылучэнні на слых слоў с падоўжанымі зычнымі.
Абсталяванне: малюнкі сонейка і хмаркі, мультымедыйная прэзентацыя.
I. Арганізацыйны момант.
Прывітанне! Пачынаем урок з гульні. Калі вы будзеце згодныя з маімі думкамі, кажыце “Так”. Мову родную шаную. (Так.)На ўроку не сумую. (Так.)І выдатна я працую. (Так.)Дэвіз нашага ўрока — “Будзем добра працаваць і не будзем сумаваць!”Малайцы! Настрой у вас добры, і я жадаю вам поспехаў.
Настаўнік. Дзеці, сёння на ўроку будзе цёпла і сонечна — у сваёй працы мы будзем успамінаць лета. Паслухайце, калі ласка, урывак з верша
Ветрык краскі чуць калыша,
Луг зялёны жыццём дыша —
Хто з вас ведае, хтотакія конікі?
(Па-руску яны называюцца “кузнечи-
Давайце ўспомнім, як стракочуць конікі? (Ц-ц-ц-ц-ц) А як надакучліва ўлетку ныюць камары? (Н-н-н-н-н). А як гудуць жукі? (Ж-ж-ж-ж-ж)
III. Хвілінка чыстапісання.
Прачытайце словы, у якіх сустракаюцца гэтыя літары.Запіс на дошцы:
Ласуюцца, карэнне, збожжа.
Ці зразумелыя вам значэнні гэтых слоў?
Настаўнік дае пераклад слоў з беларускай на русскую мову.
Збожжа — зерно. Карэнне — корни. Ласуюцца — лакомятся.
Прачытайце сказ, які запісаны на дошцы: Дзікі ласуюцца карэннямі раслін.
Знайдзіце ў сказе словы, у якіх побач пішуцца дзве аднолькавыя літары, што абазначаюць зычныя гукі. (Ласуюцца, карэннямі.) Спішыце сказ і падкрэсліце гэтыя літары. Як правільна запісаць сказ? (З чырвонага радка, з вялікай літары, у канцы ставіцца кропка.)
Праводзіцца этап самаацэнкі.
Вучні ацэньваюць сваю працу ў выглядзе шкалы.
IV. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
Настаўнік. Ці вучыліся мы пісаць такія словы на ўроках беларускай мовы? (Не.) Сёння гэта і будзе тэмай нашага ўрока. Давайце прачытаем, як яна называецца (дэманструецца на экране).
Тэма: “Падоўжаныя зычныягукі. Іх абазначэнне на пісьме.”
Як вы думаеце, якая мэта нашага ўрока? (Будзем вучыццапісаць сло-
вы з падоўжанымі зычнымі.) Так, але спачатку мы навучымся іх вызнача-
ць на слых. Зычныя гукі мы ведаем, а што значыць “падоўжаныя гукі”?
V. Работа па падручніку.
Чытаем правіла на с. 105 падручніка.
Настаўнік. Закрыем вочкі і ўявім,што мы на лузе, дыхаем водарам траў і кветак, слухаем, як гудуць чмялі,бдзумкаюць пчолкі, спяваюцьптушкі. А зараз устанем і паскачам, пасля зноў вернемся з луга ў клас.
VII. Замацаванне вывучанага.
Настаўнік. Прачытайце сказы, запісаныя на дошцы.
Пчолы неслі мёд у новыя вуллі. Сёлета вырасла густое збожжа.
Днём і ноччу працуюць камбайны.
Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі і падкрэсліце літары, якімі яны перадаюцца на пісьме.
(Трое вучняў выконваюць заданне каля дошкі з тлумачэннем.)
Настаўнік. На ўроках беларускай мовы нам вельмі часта прыйдзецца пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі. Успомніце, калі ласка, правіла.
(Пры пераносе слоў з падоўжанымі зыч н ымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца. ) Правільна.
Руская і беларуская мовы — гэта мовы-сёстры. Як вы думаеце, ці будзе перанос слоў з падоўжанымі зычнымі ў беларускай мове адрознівацца ад пераносу ў рускай мове? (Не. ) На экране дэманструецца слайд:
Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца: Уруч-ча, крыл-ле
Настаўнік. Чаму Уручча пішацца з вялікай літары? (Назва мікрараёна.)
Цяпер я раздаю кожнаму з вас карткі. Прачытайце словы, якія на іх запісаны.
Піццё, галлё, ноччу, збожжа, Ганна, жыццё, ружжо.
Ці ёсць сярод іх словы, значэнне якіх вам не зразумела? Запішыце ў сшыткі словы з падоўжанымі зычнымі і падзяліце іх вертыкальнымі рыскамі для пераносу. Праводзіцца праверка. Ланцужком вучні зачытваюць словы і голасам дзеляць іх для пераносу. У гэты момант на слайдзе з’яўляюцца па чарзе словы, падзеленыя для пераносу.
Піц-цё, гал-лё, ноч-чу, збож-жа, Ган-на, жыц-цё, руж-жо.
Настаўнік. Зараз правядзём самаацэнку. Палічыце, колькі слоў у вас падзелена правільна, і запішыце гэтую лічбу алоўкам на палях.
Фізкультхвілінка для вачэй
Работа па падручніку
Практыкаванне 229 вучні выконваюць самастойна: I рад — 1-шы сказ,
II рад — 2-гі сказ, III рад — 3-ці сказ.
Настаўнік. А зараз памяняйцеся сшыткамі з суседам і праверце, ці правільна выканана заданне. Праводзіцца этап самаацэнкі.
Вучні, якія выканалі работу правільна, ставяць алоўкам на палях “+”, тыя, у каго былі памылкі, — “-”.
Пытанні і заданні: як вымаўляюцца зычныя паміж галоснымі ў некаторых словах? (Падоўжана.) Як падоўжаныя гукі перадаюцца на пісьме?
(Дзвюма літарамі.) Як пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі? (Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычн ым і адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца.) Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі, якія вы запомнілі з сённяшняга ўрока.
IX . Дамашняе заданне.
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
Урок па беларускай мове «Падоўжаныя зычныя» 5 клас
Тэма: Вымаўленне і правапіс падоўжанных зычных.
Падаўжэнне і падваенне зычных.
садзейнічаць паглыбленню ведаў школьнікаў пра падоўжаныя зычныя як характэрную з’яву фанетыкі, іх вымаўленне і абазначэнне на пісьме;
фарміраваць навыкі размежавання фанетычнага падаўжэння і марфалагічнага падваення, самастойнага мыслення, асэнсавання і структурыравання інфармацыі, уменне працаваць у групе;
выхоўваць упэўненасць у сабе, разуменне каштоўнасці сваіх думак і ідэй.
Абсталяванне: камп’ютэр, схемы, раздатачны матэрыял для самастойнай работы, тэсты.
І Арганізацыйны момант
(Метад “Камплімент” – вучні садзяцца ў круг і па чарзе гавораць камплімент адзін другому: настаўнік пачынае, заканчвае апошні вучань, які гаворыць камплімент настаўніку. Такім чынам, ствараецца атмасфера дабразычлівасці)
ІІ Праверка дамашняга задання
Некалькі вучняў (па жаданні) зачытваюць свае сачыненні на тэму “Канец зімы” (“Пачатак вясны”)
ІІІ Падрыхтоўка да засваення новай тэмы
Гульня “Арфаграфічны алімп” (Да дошкі выклікаюцца два вучні, якім прапануецца ўставіць прапушчаныя літары ў словах, растлумачыць іх правапіс).
Ш…рсцяны, здароў…е, мядз…ведзь, камен…е, ван…а, камен…ы, піс…меннік, п…еса, ц…цярук.
Настаўнік называе тэму ўрока і прапануе скласці схему вядомай ім інфармацыі пра падоўжаныя зычныя (Настаўнік фіксуе інфармацыю на дошцы, а вучні – у сшытках).
Вучні пераконваюцца, што не валодаюць поўнай інфармацыяй пра падаўжэнне зычных, разам з настаўнікам ставяць задачы на ўрок.
Паглыбіць веды пра падоўжаныя зычныя.
Навучыцца “бачыць” гэтую арфаграму ў словах і правільна перадаваць яе пры пісьме.
Адрозніваць падаўжэнне і падваенне зычных.
Пішацца дзве літары
Фанетычная асаблівасць б/м
Адбываецца паміж галоснымі
а) Знаёмства с тэарэтычным матэрыялам §53.
б) Практыкаванне 319. Змяніць словы, каб выдзеленыя зычныя сталі падоўжанымі (Адзін вучань запісвае на дошцы).
Збажына – разм. 1) агульная назва хлебных злакаў; жыта, пшаніца, авёс, ячмень; 2) зерне хлебных злакаў; збожжа.
Рунь – усходы азімых.
в) Практыкаванне 320 (вусна). Прачытаць словы і растлумачыць, чаму ў адных словах адбылося падаўжэнне, а ў другіх – не.
Трысцё – трыснёг; вадзяная ці балотная шматгадовая расліна сямейства злакаў з раскідзістай мяцёлкай. – руск. тростник.
2. Псіхалагічны трэнінг
3. Зарадка для вачэй пад музыку
Заплюшчыце, калі ласка, вочкі і ўявіце сабе вясёлку. Паспрабуйце разглядзець усе фарбы. Вось і цудоўна! Расплюшчвайце вочкі і прыступаем да выканання наступных заданняў.
г) Самастойная работа.
1. Праца на картачках (індывідуальная праца)
2. Фанетычны разбор слова: насенне, галлё.
3. Падзел слоў на склады і для пераносу: збожжа, насенне.
. д) Праца са схемамі (на экране – мультымедыйная дошка)
Расказаць, што мы даведаліся пра падоўжаныя гукі.
ж) Выкананне тэставага задання з самаправеркай (тэст выведзены на мультымедыйную дошку)
Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне і каментар адзнак.
Д/з: ІІІ узр. – пр. 321.
Курс повышения квалификации
Охрана труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе
Курс профессиональной переподготовки
Охрана труда
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-348873
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Дума приняла закон о бесплатном проживании одаренных детей в интернатах при вузах
Время чтения: 1 минута
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Совфед отклонил закон о верифицированных онлайн-платформах и учебниках
Время чтения: 2 минуты
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
При детском омбудсмене в России создадут платформу для взаимодействия с родителями
Время чтения: 2 минуты
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.