Что такое самастойныя словы
Сістэма часцін мовы ў беларускай мове
Тэма «Сістэма часцін мовы ў беларускай мове»
Самастойныя часціны мовы маюць пэўнае самастойнае значэнне, называюць прадметы, прыметы, дзеянні, колькасць або ўказваюць на іх і з’яўляюцца членамі сказа. Да самастойных часцін мовы адносяцца назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў (зменныя) і прыслоўе (нязменнае).
Службовыя часціны мовы – прыназоўнік, злучнік, часціца – не маюць самастойнага лексічнага значэння. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і не з’яўляюцца членамі сказа (але могуць уваходзіць у іх састаў).
Адметнае становішча ў сістэме часцін мовы займаюць выклічнікі. Яны не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы, бо выражаюць нашы пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх.
Акрамя дзесяці названых традыцыйных часцін мовы, у мовазнаўстве як асобныя часціны мовы могуць выдзяляцца яшчэ дзве: безасабова-прэдыкатыўныя і мадальныя словы. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану) называюць стан прыроды ці чалавека і выступаюць у ролі выказніка ў безасабовых сказах: У лесе было хораша і ціха (І. Навуменка). Мадальныя словы перадаюць адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Яны не змяняюцца, звычайна выконваюць ролю пабочных слоў: Свята, здавалася, было яшчэ наперадзе (Я. Сіпакоў).
Сярод дрэў, што растуць на нашай зямлі, дуб займае самае пачэснае месца. Людзі спакон вякоў, калі хацелі, каб хата стаяла доўга, будавалі яе на дубовых падрубах. Каб студня была надзейная, каб вада ў ёй не цвіла, была заўсёды сцюдзёнай і чыстай, зруб рабіўся таксама з дубовых плашак.
Дуб пускалі на самыя шыкоўныя вырабы – шафы і шафкі, канапы і крэслы, ложкі і куфры, на розную драбязу. Дуб быў не падуладны часу: ён не гніў у вадзе, яго не браў шашаль, не шкодзілі яму ні вецер, ні сонца. Ён нібы валодаў цудадзейнай сілай. А колькі казак, паданняў і легендаў хадзіла ў народзе пра неверагодную сілу гэтага дрэва, пра вечную еднасць яго з роднай зямлёй! (Паводле Я. Пархуты).
Растлумачце сэнс выдзеленых слоў.
Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.
Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.
Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі
Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.
Падпаліла касцёр, прылягла ў тумане,
Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:
Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,
Па зямлі ад кастра разліваўся агонь…
I па сённяшні дзень восень жару не можа
Пагасіць на зямлі, ходзіць з краю у край,
Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы
I цалуючы кожны рабінавы гай.
а) назоўнік канкрэтны, м. р., 2-га скл., у М. скл., адз. л.;
б) прыметнік прыналежны, поўны, у Н. скл., адз. л., м. р.;
в) займеннік асабовы, у В. скл., ж. р., адз. л.;
г) дзеяслоў зваротны, незак. трыв., І спр., у абв. л, адз. л., пр. ч., м. р.;
д) дзеепрыметнік зал. ст., пр. ч., зак. трыв., поўны, у адз. л., м. р., Н. скл.
Выпішыце з тэксту просты сказ, ускладнены аднароднымі выказнікамі і адасобленымі акалічнасцямі. Разбярыце (падкрэсліце) па членах сказа.
Раскажыце, якія вобразы ў вас выклікае восень (вясна, зіма ці лета).
Гречневая каша по-радзивилловски
Приготовить гречневую кашу. В миске перемешать 4 яичных белка и 150 г сахара. Поставить миску в большую кастрюлю с 2 стаканами закипающей воды и взбивать, пока масса не загустеет. Перемешать яичную смесь с кашей и изюмом, положить в смазанную жиром и посыпанную тертой булкой сковороду, запечь в духовке.
Шляпки опят тщательно промыть, сложить в кастрюлю вместе с мелко нарезанным луком и 2 столовыми ложками растопленного сливочного масла. Варить около 30 минут. В кипящий суп добавить полторы столовые ложки муки, разведенной в холодной воде. Прокипятив несколько минут, заправить специями и сметаной. Перед подачей посыпать суп нарезанной петрушкой (Энциклопедия белорусской кухни «Смачна есці»).
Дастаткова сказаць тры словы – карнавал, самба і футбол, – і вы адразу зразумееце, пра якую краіну ідзе гаворка. У гэту яркую, феерычную краіну так імкнуўся «вялікі камбінатар» дваццатага стагоддзя, які меў вытанчаны густ. Турыстаў тут абавязкова запросяць узняцца на вяршыню гары Каркаваду, дзе стаіць знакамітая на ўвесь свет статуя, што стварае незабыўнае ўражанне (Паводле Я. Салдаценкі).
У якім значэнні ўжыта ў тэксце слова «самба»?
Назавіце імя «вялікага камбінатара».
Пра якую статую паведамляецца ў тэксце?
Запішыце тры словы розных часцін мовы, якія, на вашу думку, выразна характарызуюць нацыянальную культуру Беларусі.
Конспект урока по белорусскому языку для 3 класса по теме: Агульнае паняцце пра самастойныя і службовыя часціны мовы
Тэма: Агульнае паняцце пра самастойныя і службовыя часціны мовы
Мэта: к канцу ўрока плануецца, што ў вучняў сфарміруецца агульнае ўяўленне пра часціны мовы.
· Даць агульнае ўяўленне пра самастойныя і службовыя часціны мовы (іх значэнне, пытанні, роля ў сказе);
· Садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, фантазіі, вуснага звязнага маўлення вучняў;
· Выхоўваць эстэтычныя пачуцці, любоў да прыроды
Абсталяванне: сшыткі, дошка, канспект.
I. Арганізацыйны момант
-Прачытайце прыказку (на дошцы): “Хто шукае, той заўсёды знойдзе”. Як вы яе разумееце?
Работа настаўніка, заключаецца яшчэ і ў тым, каб шукаць і знаходзіць памылкі вучняў. Давайце вучыцца не рабіць памылак.
II. Мэтаматывацыйны этап
-Мы з вамі на ўроках часта з’яўляемся сапраўднымі шукальнікамі. Мы шукаем і знаходзім самае каштоўнае – веды. І сёння ў пошуках ведаў мы працягнем падарожжа па краіне Слова.
-Якія мэты нашага падарожжа? Аб чым пастараемся даведацца на ўроку?
III. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў
Работа над памылкамі
-Устаўце прапушчаныя літары.
Мудрых многа кніг на све(т,ц)е,
І скажу вам па сакрэ(т,ц)е:
Ключык шчас(т,ц)я зала(т,ц)ы
Прыхаваны (ў,у) кнігах тых.
IV. Вывучэнне новай тэмы
-Кожнае слова, як маленькая пчолка, наспынна працуе. Адны называюць прадметы, іншыя – іх прыметы, дзеянні. Сярод слоў ёсць і такія, што нічога не называюць. Гэта прыназоўнікі. Але і яны не гультаі. Яны дапамагаюць іншым словам звязвацца паміж сабою ў сказах. Як жа разабрацца з такім роем слоў? Ёсць над імі свая пчала-матка, як і ў кожным вуллі. Завецца яна Марфалогіяй. Дасць яна каманцу – і выстраяцца словы ў роўныя калоны. Кожная мае сваю назву. А ўсе разам яны – часціны мовы.
Практыкаванне 74. (па радах)
(Ззяла яркае сонейка. Але раптам наляцела хмара. Сонейка схавалася за хмару. Але скора выглянула з-за хмары.
Словы- назвы прадметаў (хто? што?): сонейка, хмара.
Словы – назвы прымет прадметаў (які? якая? якое? якія?): яркае, вялікая; Словы – назвы дзеянняў прадметаў (што рабіць? што зрабіць?): схавалася, выглянула;
Не называюць прадметаў, прымет і дзеянняў: прыназоўнікі (за,з-за).)
Фізкультхвілінка
Раз, два, тры, чатыры –
Зайчык вушкі натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк
І зубамі: шчоўк, шчоўк.
Мы схаваемся ў кусты:
Зайка, я, і ты, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай,
Як схаваемся – шукай!
1. Дзяўчынкі спяваюць прыгожую песню.
2. Хлопчыкі гуляюць у валейбол.
3. Словы нельга аб’яднаць у сказ.
V. Праверка разумення вывучанага
У кожным радзе запісаны аднакаранёвыя словы.
Назоўнік Дзеяслоў Прыметнік
Дабрыня падабрэць добры
Белізна пабяліць белы
Выхад хадзіць хадавы
VI. Замацаванне вывучанага
-Дапоўніце кожны слупок з практ.76 двума-трыма слоўнікавымі словамі.
Вясна параўноўваецца з фатографам. “Фотаздымкі” лесу – адлюстраванне лесу ў вадзе.
VII. Этап інфармацыі аб дамашнем заданні
VIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
-На якія групы падзяляюцца словы?
Паглядзіце на сказы і выберыце той, які падыходзіць да вас:
· Сёння на ўроку я ўсё зразумеў
· Сёння на ўроку я не ўсё зразумеў
· Сёння на ўроку я нічога не зразумеў
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
Самастойная работа па тэме «Марфемная будова слова»
Самастойная работа для вучняў 6 класа. Правапіс і, ы, й пасля прыставак, правапіс прытавак без, бяс
Содержимое разработки
Самастойная работа па тэме “Марфемная будова слова” (6 клас)
Якая частка слова перадае граматычнае значэнне слова?
Адзнач словы з нулявым канчаткам:
1) Беразняк 4) Паказаць
2) Цёпла 5) Вільготны
3) Купэ
Адзначце словы, якія маюць будову “прыстаўка+корань+суфікс+канчатак”.
1) вожык 3) пералётны
2) ападкі 4) працуюць
4. Утварыце з дапамогай прыставак і суфіксаў новыя словы.
Без / бес: мяжа, зямля, канец, аварыя, памылка, поспех, закон, ідэя, вынік, тэрмін, клопат.
5.Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары:
1.Мы разгаварыліся і разам ад..шлі да акна ў дальнім кутку залы (У.Караткевіч).2. Пад..шоўшы да адной з такіх ямін, хлопцы заўважылі, як у вадзе шмыгнула нешта цёмнае (Я.Маўр). 3. На аблаву вы..шлі перад самым усходам сонца (М.Зарэмба). 4. Са смехам, з песнямі ды жартамі пачалі ўсе раз..ходзіцца па хатах (А. Карлюкевіч). 5. Раніцай, як толькі сонейка ўз..шло, паднялося, па..шлі мы ўсе накрыўкі скідаць ды гародніну вадой з палівачак паліваць (У. Дубоўка). 6. Цікаўнасць мая да..шла да мяжы немагчымага. (У. Караткевіч). 7. Мы і не заўважылі, як над..шоў вечар (В. Вольскі).
6. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара й:
7.Адзначце правільна напісаныя словы:
Самастойная работа па тэме “Марфалогія” (6 клас)
1.У слове няма канчатка і нулявы канчатак – гэта адно і тое ж?
2.Адзнач словы, якія не маюць канчатка:
1) Даль 3) Далёка
2) Сумна 4) Абыякавы 5) Прыехалі
3.Падкрэсліць “чужога” сярод “сваіх”
А) бераг, берагам, на беразе, берагавы.
Б) канчатковы, канец, канцы, закончыць.
В) лес, поле, вада, пасадка.
4. Утварыце з дапамогай прыставак і суфіксаў новыя словы.
з / с: бегчы, чысціць, сохнуть, гарэць, плавіць, эканоміць, праект, расходаваць, майстраваць, практыка, твор.
5. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары:
1.Мы разгаварыліся і разам ад..шлі да акна ў дальнім кутку залы (У.Караткевіч).2. Пад..шоўшы да адной з такіх ямін, хлопцы заўважылі, як у вадзе шмыгнула нешта цёмнае (Я.Маўр). 3. На аблаву вы..шлі перад самым усходам сонца (М.Зарэмба). 4. Са смехам, з песнямі ды жартамі пачалі ўсе раз..ходзіцца па хатах (А. Карлюкевіч). 5. Раніцай, як толькі сонейка ўз..шло, паднялося, па..шлі мы ўсе накрыўкі скідаць ды гародніну вадой з палівачак паліваць (У. Дубоўка). 6. Цікаўнасць мая да..шла да мяжы немагчымага. (У. Караткевіч). 7. Мы і не заўважылі, як над..шоў вечар (В. Вольскі).
6. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара і: