Что такое складанаскарочаныя словы
§ 3-26. Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 3-26. Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Среда, 22 Декабрь 2021, 08:50 |
Оглавление
Правіла
Практыкаванне 16
Утварыце і запішыце складаныя словы. Растлумачце правапіс злучальнай галоснай.
а) Земле- (земля-) + …капалка, …знаўства, …робства, …карыстальнік, …праходзец, …ўладальніцкі.
б) вугле- (вугля-) + …пагрузачны, …прамысловасць, …коп, …драбілка, …носны, …здабывальны.
в) жыцце- (жыцця-) + …сцвярджальны, …апісальны, …ўстойлівы, …здольнасць, …разуменне, …любства, …адчуванне, …забеспячэнне, …радасны, …піс, …любівы, …дзейнасць.
Практыкаванне 17
Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце правапіс галосных о, э, е, я ў складаных словах.
П..ўнапраўны, шт..хвілінна, сл..ваўжыванне, св..ечасовасць, в..лікадушнасць, св..жавымыты, л..гкадумна, б..епрыпасы, жыцц..апісанне, л..дарэз, ф..таграфія, ваг..нарамонтны, в..гнеўстойлівы, в..сьмігадовы, ш..сціствольны, тр..хдзённы, шкл..завод, д..брасуседскі, выс..кавітамінны, д..ўгалецце, ст..годдзе, гал..вакружэнне, н..вагодні, р..знакаляровы.
Практыкаванне 18
Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
1. Паглядзі на ж..ўталісты сад. Вунь ідзе між ябл..нь ліст..пад (В. Вітка). 2. Цякла ў гэтым месцы ср..бнаводная рака Струмень. Была і другая, такая ж п..ўнаводная, рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая сл жываточынка (К. Камейша). 3. Па загадзе Ефрасінні зрабіў Лазар Богша знакаміты ш..сціканцовы крыж (У. Бутрамееў). 4. Удзень у сад наведваліся чырв..нагрудыя сн..гіры (З. Бяспалы). 5. На самым пачатку вераснёўскай раніцы мяне сустрэлі, выб..гшы з бору, крэпкія ч..рнагаловыя баравікі (А. Вялюгін).
Практыкаванне 19
Утварыце і запішыце складаныя прыметнікі на аснове прыведзеных словазлучэнняў.
Верхні бераг, востры канец, белая грыва, белая галава, доўгія валасы, востры вугал, чырвоны твар, вялікі рост, светлыя бровы, вялікая душа, розныя мовы, вялікі акіян.
Практыкаванне 20
Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.
Музычны сімвал Беларусі
Беларускі народ тал..навіты, музычны, творчы, вынаходлівы. На працягу сваёй гісторыі гэты шматаблічны г..ніяльны музыкант стварыў цудоўныя, самабытныя, р..знастайныя песні, танцы, л..гказразумелыя інструм..нтальныя найгрышы с і ар..гінальныя музычныя інструм..нты — наш духоўны арс..нал.
У «сям’і» народных інструм..нтаў Беларусі цымбалы — самы, бадай, любімы і распаўсюджаны. Гэта інструм..нт са старажытным р..даводам, прыгажосць і гонар беларусаў. Да ўдасканалення цымбалы былі прыналежнасцю сельскіх музыкаў і, верагодна, з гэтай прычыны лічыліся «мужы..кім» інструм..нтам. Музыкі(?)цымбалісты, як правіла, выступалі ў трох іпастасях * : выраблялі інструмент, ігралі на ім і рыхтавалі с..бе змену. У народзе іх пачціва называлі ўмельцамі (Паводле М. Солапава).
Практыкаванне 21
21. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып.
Стары Даніла славіцца на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзяць з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Кожную пасудзіну паасобку ён робіць натхнёна ад пачатку да канца.
Бондар падбірае матэрыял — калодкі, палены і дошкі, што ў вялікім запасе ляжаць у яго хаце. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі, арэшнік на абручы са сваіх дабраякасных запасаў? Ці ж можна апавядаць аб тым, як ён пераглядаў, перамацваў рукамі, спрабаваў на язык пале́ны, дошкі і звычайныя кавалкі дрэва, як ён іх сушыў, як з імі няньчыўся, каб стварыць з іх новае хараство, каб у іх душу пераліць? Ці ж можна казаць аб тым, як ён бачыў мастацкім вокам велікадушнага майстра ў нямых кавалках дрэва гаварлівыя, пявучыя, вабныя сваёй зграбнасцю і грацыяй начоўкі, вядзёркі і лыжкі?
Якую сэнсава-стылістычную ролю выконваюць у тэксце назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі?
Дапоўніце рады словамі з тэксту з адпаведнымі суфіксамі і прыстаўкамі:
а) рупнасць, цярплівасць…;
б) пераглядаў, перамацваў … .
Значок “Слоўнік” Растлумачце значэнне слова асабісты. Падбярыце да яго аднакаранёвае слова-паронім.
Разбярыце па саставе выдзеленыя ў тэксце словы.
• Знайдзіце ў тэксце сінонімы, антонімы, растлумачце іх сэнсава-стылістычную функцыю.
Выпішыце з тэксту складаныя словы. Растлумачце іх напісанне.
Разгледзьце рэпрадукцыю карціны С. Скачкова «Бондар». Ці адпавядае яна зместу тэксту?
Складзіце план тэксту. Перакажыце яго па плане.
Прачытайце працяг апавядання З. Бядулі «Бондар» і адкажыце, як адрэагавала пані на змайстраваны Данілам посуд.