Что такое словазлучэнне в белорусском языке
Беларуская граматыка
Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!
Словазлучэнні. Тыпы словазлучэнняў
Правіла 1. Паняцце словазлучэнне
Словазлучэнне — гэта сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем двух і больш самастойных слоў на аснове падпарадкавальнай сувязі (дапасавання, кіра- вання і прымыкання). Граматычна і семантычна незалежнае слова ў словазлучэнні выступае ў ролі галоўнага (асноўнага) кампанента, а граматычна залежнае (падпарадкаванае) ад яго слова — у ролі залэжнага кампанента. Напрыклад, у сказе Дзень спякотны. і вясёлы з песняй жніўнаю прыйшоў (Бр.) выдзяляюцца словазлучэнні дзень спякотны, дзень вясёлы., дзень спякотны і вясёлы, прыйшоў з песняй, з песняй жніўнаю, з песняй жніўнаю прыйшоў. Спалучэнні спякотны. і вясёлы, дзень прыйшоў не з’яўляюцца словазлучэннямі, паколькі словы ў іх не звязаны падпарадкавальнай сувяззю: у спалучэнні аднародных азначэнняў спякотны і вясёлы рэалізавана злучальная сувязь, у спалучэнні дзень прыйшоў — прэдыкатыўная.
Правіла 2. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка
Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка характарызуецца функцыянальнай несамастойнасцю. Яно, як і слова, служыць сродкам намінацыі, абазначае прадмет, з’яву, працэс, якасць, якія называюцца галоўным кампанентам і ўдакладняюцца, канкрэтызуюцца залежным кампанентам: песня — матчына песня, дзякаваць — дзякаваць бацькам, блізка — вельмі блізка.
Здольнасць слова спалучацца з іншымі словамі залежыць не толькі ад граматычных уласцівасцей слова (ад прыналежнасці да пэўнай часціны мовы), але і ад яго лексічнага значэння. Гэтым і тлумачыцца той факт, што кампаненты словазлучэння звязаны паміж сабой і граматычна, і лексічна.
Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка істотна адрозніваецца ад сказа. Для словазлучэння не характэрны прэдыкатыўнасць, мадальнасць, сінтаксічны час, інтанацыя паведамлення. Сказ — камунікатыўная, прэдыкатыўная сінтаксічная адзінка, а словазлучэнне — намінатыўная, непрэдыкатыўная сінтаксічная адзінка. Аднак словазлучэнне цесна звязана са сказам, паколькі з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для структуры сказа, функцыянуе ў сказе і толькі ў сказе выяўляецца структурная і семантычная разнастайнасць словазлучэнняў (прылады пісьма, прылады для пісьма, пісьмовыя прылады).
Не з’яўляюцца словазлучэннямі:
Правіла 3. Тыпы словазлучэнняў
Словазлучэнні класіфікуюцца паводле:
У залежнасці ад ступені спаянасці кампанентаў словазлучэнні бываюць:
Да сінтаксічна непадзельных словазлучэнняў адносяцца спалучэнні:
Сінтаксічна непадзельнымі з’яўляюцца словазлучэнні тыпу (чалавек) высокага росту, гадоў за пяцьдзясят, у ваеннай форме, з блакітнымі вачыма і інш.
Паводле марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента словазлучэнні падзяляюцца на:
Паводле структуры словазлучэнні падзяляюцца на:
У склад простых словазлучэнняў могуць уваходзіць два, тры і нават чатыры самастойныя словы, звязаныя паміж сабою адным відам падпарадкавальнай сувязі: або дапасаваннем (новы дом, звонкагалосая беларуская песня), або кіраваннем (купіць кнігу, адчыніць дзверы госцю, перакласці артыкул з беларускай мовы. на рускую), або прымыканнем (хутка ісці наперад, загад наступаць, жыць душа ў душу).
Складаныя словазлучэнні ўтвараюцца на аснове розных відаў падпарадкавальнай сувязі галоўнага кампанента з некалькімі залежнымі: дапасавання і прымыкання (ковы сусед справа, вялікае жаданне вучыцца); кіравання і прымыкання (хутка выканаць заданне, добра выступіць на сходзе); дапасавання і кіравання (доўгачаканая сустрэча з сябрам, прыгожы дом з верандай).
Паводле сэнсавых адносін паміж кампанентамі выдзяляюцца:
Урок беларускай мовы «Словазлучэнне»
Задачы: сістэматызаваць, дапоўніць і замацаваць веды вучняў пра размежаванне словазлучэнняў і спалучэнняў слоў, пра тыпы словазлучэнняў паводле выражэння галоўнага слова (дзеяслоўныя, іменныя, прыслоўныя), у адпаведнасці з граматычным значэннем (азначальныя, акалічнасныя, аб’ектныя), у залежнасці ад характару сувязі паміж кампанентамі (сінтаксічна свабодныя і несвабодныя), паводле структуры (простыя і складаныя);
удасканальваць навыкі вызначэння віду сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях (дапасаванне, кіраванне, прымыканне);
развіваць здольнасць правільнага выкарыстання словазлучэнняў у маўленні, развіваць крытычнасць, самастойнасць мыслення, звязную мову, навыкі работы з заданнямі тэставай формы;
выхоўваць паважлівае стаўленне да беларускай мовы.
Тып урока: камбінаваны (можна зрабіць мультымедыйную прэзентацыю)
Тэхналогія: праблемнае навучанне.
Эпіграф: Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабываем іх самі. Я. Колас
І. Арганізацыйны момант
Неяк у адно паселішча прыйшоў і застаўся жыць стары мудры чалавек. Ён любіў дзяцей і бавіў з імі шмат часу. Яшчэ ён любіў рабіць ім падарункі, але дарыў толькі крохкія рэчы. Як ні стараліся дзеці быць акуратнымі, але падарункі старога часта ламаліся. Дзеці расстройваліся і горка плакалі. Праходзіла шмат часу, мудры чалавек зноў і зноў дарыў падарункі, але яшчэ больш крохкія за папярэднія.
Аднойчы бацькі не вытрымалі і прыйшлі да яго:
— Ты мудры і жадаеш нашым дзецям толькі дабра. Але навошта ты робіш ім такія падарункі? Яны стараюцца, як могуць, але цацкі ўсё роўна ламаюцца, і дзеці плачуць. А твае цацкі такія цудоўныя, што не гуляць у іх проста немагчыма.
— Канешне, сэрца чалавека –крохкае і параніць яго вельмі проста. Трэба заўжды помніць пра гэта і абыходзіцца з ім вельмі акуратна. Такой жа крохкай можа быць і мова. Адно няправільна сказанае слова мяняе сэнс выразу ці паказвае на агульны ўзровень чалавека. Згадзіцеся, гэта вельмі важка.
ІІ. Матывацыйны этап урока
Як вы думаеце, сёння на ўроку мы будзем
а) паўтарыць, сістэматызаваць, замацаваць і паглыбіць веды па канкрэтнай тэме “Сінтаксічныя нормы. Словазлучэнне”;
б) пазнаёміцца з пэўным новым паняццем, тэмай.
1. Вызначэнне мэты ўрока (а)
Што такое словазлучэнне?
Ці дастаткова тэарэтычных звестак у школьным падручніку?
3. Выканаем тэставыя заданні па тэме “Словазлучэнне”.
Мэта: праверыць узровень засваення матэрыялу па дадзенай тэме. Гэта заданне можа выконвацца самастойна кожным вучнем з паслядоўнай праверкай па ключы або калектыўнай з паслядоўным тлумачэннем кожнага задання. ( Дадатак №1)
1) з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся?
2) што трэба зрабіць, каб пазбегнуць гэтых цяжкасцей? (Вучні аналізуюць свой узровень ведаў па тэме і сваю дзейнасць на першым этапе ўрока)
ІІІ. Падрыхтоўка да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя набытых ведаў, сфарміраваных уменняў і навыкаў.
1. Зварот да эпіграфа
выкарыстоўвае дыялог, які пабуджае да вырашэння праблемы
фармулююць тэму, вывад па тэме
Знайдзіце і выпішыце словазлучэнні (можна дыктаваць, можа быць запіс на дошцы, можна прапанаваць ліст з надрукаваным практыкаваннем) : няхай растуць, шырокае поле, пяцьсот сорак другі, працаваць старанна, хадзіць па вуліцы, для таго каб, найбольш прыгожа, луг квяцісты, самы цёплы, поруч з домам, парассыпала пялёсткі, ідзе дождж, давайце друкаваць, разбегліся наўкол, мароз і вецер, пісьмо брата.
Шырокае поле, працаваць старанна, хадзіць па вуліцы, парассыпала пялёсткі, разбегліся наўкол, мароз і вецер, пісьмо брата.
Чым кіраваліся пры вызначэнні словазлучэнняў?
Ці ўсе згодны?( Пабуджэнне да праверкі)
1. Словазлучэнне складаецца з двух ці больш самастойных слоў, якія звязаны падпарадкавальнай сувяззю.
2. Словазлучэнне мае галоўнае і залежнае словы (кампаненты). 3. Пры дапасаванні і кіраванні паміж кампанентамі словазлучэння ёсць граматычная сувязь (залежнае слова стаіць у пэўнай форме пры галоўным: пры дапасаванні – у той жа самай форме роду, ліку і склону, што і галоўнае; пры кіраванні – у пэўным ускосным склоне).
Чаму астатнія прыклады не з’яўляюцца словазлучэннямі?
Не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) няхай растуць, давайце друкаваць – формы загаднага і ўмоўнага ладоў дзеяслова ;
2) пяцьсот сорак другі – састаўны лічэбнік ;
3) для таго каб – састаўны злучнік ;
4) найбольш прыгожа, самы цёплы – формы параўнання прыметніка і прыслоўя ;
5) луг квяцісты, ідзе дождж – спалучэнне дзейніка і выказніка ;
6) поруч з домам – самастойнае слова са службовым ;
А якія яшчэ спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі?
(Вучні самі павінны назваць, бо паўтаралі, калі рыхтаваліся да ўрока. У слабым класе трэба прапанаваць памяткі на гэты пункт правіла).
8) ускладненыя простыя дзеяслоўныя выказнікі – пайду пагляджу, схадзі папытайся;
9) формы будучага часу дзеяслова – не буду чытаць, будзем пісаць;
10) спалучэнне з адасобленымі членамі сказа – свята, поўнае ўражанняў; ісці, абмінаючы глухія мясціны;
11) фразеалагізмы (яны не з’яўляюцца прадметам сінтаксісу і вывучаюцца ў фразеалогіі) – сядзець склаўшы рукі, лебядзіная песня, ахілесава пята, зорка першай велічыні.
3. Як класіфікуюць словазлучэнні? (Паводле выражэння галоўнага слова, сэнсавых адносін, характару сувязі слоў (кампанентаў) і структуры).
Звярніцеся да матэрыялу памятак № 1, № 2 ”Класіфікацыя словазлучэнняў”, “ Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях”:
а) прачытаць і зрабіць вывады для сябе (памяткі павінны быць у кожнага вучня на парце, а потым і ў канспекце);
б) што можаце дапоўніць да сказанага пра словазлучэнне?
У залежнасці ад чаго падзяляюць словазлучэнні на дзеяслоўныя, іменныя, прыслоўныя?
Як вызначыць сінтаксічна свабодныя і сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні?
Чым адрозніваюцца простыя і складаныя словазлучэнні?
Як выяўляецца тып сінтаксічных адносін у словазлучэнні?
ІV. Этап замацавання набытых ведаў, уменняў і навыкаў.
1. Выберыце з тэксту ( тэкст запісаны на дошцы або на асобных лістках, якія знаходзяцца на парце кожнага вучня ) і запішыце словазлучэнні, што адпавядаюць наступнай характарыстыцы:
а) словазлучэнне простае, свабоднае, дзеяслоўнае, акалічнасныя адносіны, прымыканне;
б) словазлучэнне простае, свабоднае, іменнае, азначальныя адносіны, дапасаванне;
в) словазлучэнне простае, свабоднае, дзеяслоўнае, акалічнасныя адносіны, кіраванне;
г) словазлучэнне простае, свабоднае, дзеяслоўнае, аб’ектныя адносіны, кіраванне.
Дождж перастаў нечакана. Разарваная хмара ссоўвалася за дальні лес, і неўзабаве сонца зноў заліло поле. Яно цяпер дымілася лёгкім туманам, і пасвятлелая зеляніна ажывала, выпроствалася і прагна ўбірала вільгаць. Усё змянілася ўвачавідкі: рунь пагусцела, заблішчалі краскі на ўзмежку, а дальні ўзгорак нібы хто пафарбаваў (паводле Т. Хадкевіча).
Адказы: а) перастаў нечакана, заліло неўзабаве, заліло зноў, дымілася цяпер, убірала прагна, змянілася ўвачавідкі; б) разарваная хмара, за дальні лес, лёгкім туманам, пасвятлелая зеляніна, дальні ўзгорак; в) ссоўвалася за лес, дымілася туманам, заблішчалі на ўзмежку; г) заліло поле, убірала вільгаць.
2. Звернем увагу на памятку № 3 “Граматычныя асаблівасці словазлучэнняў у беларускай мове” . (Калектыўная праца па дадзеным матэрыяле: пераклад словазлучэнняў з асаблівасцямі кіравання. Вучні працуюць на гэтых лістах).
3. Пытанні для самаправеркі:
Адзінкай якога раздзела мовазнаўства з’яўляецца словазлучэнне?
Што такое словазлучэнне?
Ці любое спалучэнне слоў з’яўляецца словазлучэннем?
Пералічыце віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні?
Паводле чаго адбываецца класіфікацыя словазлучэнняў?
V. Этап праверкі ведаў. Пошукавая самастойная дзейнасць: заданні тэставай формы (Дадатак 2). Магчымы варыянт: або тэматычны кантроль з праверкай настаўнікам задання ў кожнага вучня, або самаправерка па ключы і самаацэнка вучнямі сваёй дзейнасці.
VI. Падвядзенне вынікаў урока.
VIII. Дамашняе заданне. Вывучыць матэрыял параграфа №32 у падручніку і канспект (Памяткі № 1,2,3), практ. 235 ( падабраць і запісаць да прыведзеных словазлучэнняў сінанімічныя). Заўвага: астатнія практыкаванні ў падручніку па гэтай тэме можна паступова разглядаць на наступных уроках для паўтарэння дадзенай тэмы.
Тэст па тэме “Словазлучэнне”
1. Адзначце сцвярджэнні, які адпавядаюць паняццю “словазлучэнне”:
а) два ці болей слоў, якія стаяць побач;
б) два ці болей слоў, якія адносяцца да адной часціны мовы;
в) два ці болей слоў, звязаных граматычна;
г) два ці болей слоў, звязаных па сэнсе і граматычна.
2. Што з пералічанага ніжэй не адносіцца да словазлучэнняў?
а) спалучэнне дзейніка і выказніка;
б) спалучэнне аднародных членаў сказа;
в) склонавая форма назоўніка і прыназоўніка;
г) спалучэнне двух слоў, звязаных па сэнсе і граматычна;
д) складаная форма ступені параўнання прыметніка;
е) складаная форма ступені параўнання прыслоўя;
3. Завяршыце пералік часцін мовы, якія могуць ужывацца ў ролі залежных слоў пры прымыканні: дзеяслоў неазначальнай формы,…
4. Падкрэсліце словазлучэнні:
а) добрая вестка; ё) дабро і зло;
б) каля дуба; ж) паўтараць бясконца;
в) кроплі дажджу; з) няхай прыедзе;
г) нізка над лесам; і) д) будзем думаць;
к) на працягу дня; к) трава скошана
5. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы:
а) выбачайце мне; д) два летніх дні;
б) дзякаваць брата; е) за пяць кіламетраў ад дома;
в) дзякаваць брату; ё) два летнія дні;
г) у пяці кіламетрах ад дома; ж) выбачайце мяне.
6. Закончыце азначэнні:
а) дапасаванне – гэта спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім….;
7. Якія словазлучэнні адпавядаюць схеме: залежнае слова+ галоўнае слова ?
а) большасць вучняў; д) крыху павесялець;
б) велічынёю з яблык; е) радавацца вясне;
в) сестрына кніга; ё) рана пасаджаны.
8. Знайдзіце памылкі ва ўказанні спосабу сувязі слоў у словазлучэннях:
а) крыўда на сябра (дапасаванне);
б) пакрыўдзіць сябра (кіраванне);
в) напісаць выразна (прымыканне);
г) напісаць выраз (кіраванне);
д) пакрыўджаны сябар (дапасаванне);
е) выразнае напісанне (прымыканне).
9. Адзначце словазлучэнні з сувяззю кіравання:
а) верыць у лепшае; д) працаваць не стамляючыся;
б) вучыцца лепш; е) уверх па цячэнні;
в) вырабіць з бярозы; ё) зроблены вучнямі.
10. Запішыце з дадзенымі словамі па тры словазлучэнні з рознымі спосабамі сувязі, укажыце від сувязі: 1в. боршч, 2в. стомлены, 3в. вільготны.
Тыпы словазлучэнняў Дадатак 2
састаўныя ўласныя імёны ( Мінскі трактарны завод, Старыя Дарогі, Вялікая Мядзведзіца) ;
састаўныя тэрміны – навуковыя паняцці з розных галін навукі і тэхнікі (галосны гук, свісцячы зычны, ядомыя грыбы, сугліністая глеба) ;
перыфразы (чорнае золата—нафта, другі хлеб –бульба, лясная вяшчуня –зязюля, цар пушчы –зубр, карычневая чума –фашызм) ;
спалучэнні тыпу падарожжа (якое?) у адзін дзень (аднадзённае),дзеці (якія?) школьнага ўзросту ;
колькасна-іменныя спалучэнні (тры алоўкі, абедзве сяброўкі, адзін са студэнтаў, сем дзён, двое дзяжурных );
састаўныя выказнікі (пачаць размаўляць, думаць будаваць, быць чулым, стаць майстрам).
займеннік+наз, займ. у Р.скл. з прыназ. з: нехта з дзяцей, кожны з нас;
няпэўны займеннік+прым., азнач.займ.: нешта важнае, хтосьці іншы;
2. Паводле марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента словазлучэння

Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі і злучнікі. Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпар
jar—> txt fb2 ePub html
на телефон придет ссылка на файл выбранного формата
Не нашли что искали?
Если вам нужен индивидуальный подбор или работа на заказа — воспользуйтесь этой формой.
Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца
Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.
С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з’яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.
1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.
2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.
3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.
4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.
5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).
6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.
7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.
8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага
ліку: пяць восьмых.
Похожие вопросы
найдено похожих страниц:10
Білет 39 Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.
С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з’яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.
Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.