Что такое вобраз сімвал
Беларуская літаратура. 11 клас
ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы
Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў мастацкім творы
Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы.
Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў мастацкім творы
Аўтар, стваральнік мастацкага тэксту — гэта рэальная асоба са сваім лёсам, светапоглядам, асабістым жыццёвым вопытам і адносінамі да свету і людзей. І гэтыя фактары так або інакш уплываюць на ідэйны змест твора. Ідэалы, светапогляд, жыццёвы вопыт і творчыя прынцыпы пісьменніка выяўляюцца ў яго звароце да пэўных тэм, падзей, звычайна больш знаёмых аўтару або блізкіх да ўласна перажытага. Погляды аўтара, яго намеры адлюстраваць у творы тое, што хвалюе, выяўляюцца і ў вызначэнні сюжэтных падзей, кампазіцыйнай структуры, сістэмы вобразаў, а тым больш у абмалёўцы аблічча, характару, паводзін герояў. Такім чынам, праз уласнае бачанне і разуменне жыцця, важных гістарычных падзей аўтар мадэліруе мастацкую рэальнасць у творы, асэнсоўвае і выяўляе ўласныя ацэначныя адносіны да іх.
Адлюстраванне ў мастацкім творы ацэначных адносін аўтара да жыццёвых падзей і герояў заўсёды выяўляе ідэалы і творчыя намеры (задуму) пісьменніка, яго ўяўленні пра свет і чалавека. У літаратуразнаўстве гэта называецца аўтарскай канцэпцыяй жыцця і асобы.
Аўтарская канцэпцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы. |
Яна ўтрымлівае пэўную ацэначную інтэрпрэтацыю апісаных ім падзей і герояў, а таксама сістэму маральна-філасофскіх поглядаў пісьменніка на свет, грамадства, чалавека. Праз аўтарскую канцэпцыю выяўляюцца духоўнае аблічча і светапогляд самога аўтара, ідэйна-эстэтычныя прынцыпы яго творчасці.
«Прысутнасць» аўтара, адметнасць яго бачання свету і чалавека можна заўважыць пры ўважлівым чытанні і асэнсаванні твора. Некаторыя тэарэтыкі нават сцвярджаюць, што галоўным героем кожнага твора з’яўляецца сам аўтар, які праз твор перадае чытачам сваю канцэпцыю жыцця, сваё разуменне сэнсу існавання асобы ў грамадстве і свеце. Сапраўды, амаль заўсёды аўтар выяўляе асабістыя адносіны да таго, пра што піша. Чытачу важна разумець аўтарскую пазіцыю, каб глыбей спасцігнуць твор і сутнасць аўтарскай задумы, аб’ектыўна ацаніць майстэрства пісьменніка, глыбіню ідэйна-канцэптуальнага сэнсу твора.
Беларуская літаратура. 11 клас
«Каласы пад сярпом тваім»
Гістарычная аснова рамана
Як вядома, у сям’і У. Караткевіча зберагалася памяць пра родзіча, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863— 1864 гадоў. Сямейнае паданне было пацверджана архіўнымі дакументамі і стала пралогам у рамане «Нельга забыць». Прадзед У. Караткевіча з боку маці — Тамаш Грыневіч — камандаваў атрадам паўстанцаў і быў расстраляны па загадзе Мураўёва. У архіве захаваўся верш, напісаны Тамашом Грыневічам, які сведчыць пра тое, што ў родзе, з якога выйшаў пісьменнік, здаўна жылі ўменне валодаць родным словам, а таксама жаданне, каб гэта слова гучала на Радзіме без ніякіх перашкод, каб да яго ставіліся з павагай.
У інтэрв’ю, якое даў У. Караткевіч вядомаму даследчыку беларускай літаратуры А. Мальдзісу ў 1967 годзе, пісьменнік прызнаваўся: «Задума [напісаць раман “Каласы пад сярпом тваім”] з’явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага ўніверсітэта. Замест таго, каб хадзіць на лекцыі, — сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма паўставалі прываблівыя постаці маіх продкаў — мужных свабодалюбівых людзей. І сярод іх — паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за вашу і нашу свабоду. А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць аб іх подзвігу, зберагчы памяць».
Доўгі час сапраўдная гісторыя гэтага паўстання замоўчвалася. Караткевіч стаў першым з беларускіх пісьменнікаў, хто паспрабаваў сказаць праўду пра яго.
У другой палове ХХ стагоддзя мастак слова стаў заснавальнікам гістарычнай прозы ў нацыянальным слоўным мастацтве, бо быў перакананы, што «без гістарычнага рамана, гістарычнай літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма нацыі без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе і проста самапавагі, без веры ў тое, што яна ёсць, непераходзячая, сталая, вечная каштоўнасць вечнага чалавецтва і па ўсіх гэтых прычынах павінна жыць, жыць дзейна і велічна, ведаючы сабе цану і ў дрэнным, і ў вялікім».
Грамадзянская пазіцыя У. Караткевіча ўвасоблена ў рамане «Каласы пад сярпом тваім», над якім аўтар працаваў на працягу 1962—1964 гадоў. Шлях твора да чытача быў няпросты. Афіцыйная крытыка папракала пісьменніка ў тым, што галоўным героем свайго твора ён зрабіў арыстакрата, а не селяніна. Раман У. Караткевіча дазваляў чытачам зразумець прычыны паўстання 1863 года, яго нацыянальна-вызваленчы характар, знаёміў з прадстаўнікамі розных сацыяльных слаёў, палітычных сіл, якія прымалі ўдзел у барацьбе. Лепшыя сыны і дочкі ў каторы раз не шкадавалі свайго жыцця, каб вярнуць народу права быць самім сабой. «У гэтым паўстанні, — сцвярджаў пісьменнік, — галоўнае месца належала шляхце, але К. Каліноўскі вельмі хацеў і шмат рабіў для таго, каб плячо ў плячо з шляхціцам стаў і беларускі селянін. Дзеля гэтага ён і выпускаў “Мужыцкую праўду”».
Караткевіч пераканаўча паказваў, што паміж лепшымі, нацыянальна свядомымі прадстаўнікамі шляхты, такімі як Загорскія, Раўбічы і іншыя, і сялянамі не было прорвы. У многім інтарэсы і памкненні беларускага дваранства і сялян супадалі. Пісьменнік хацеў сказаць чытачу, што паўстанне 1863 года было выступленнем за волю і долю, за вяртанне беларусаў да гістарычнага жыцця ў свеце, прызнанне іх як аднаго са славянскіх народаў, за плячыма якога вельмі багатая гісторыя. Гэта была барацьба за права быць роўнымі сярод роўных.
Падаўленне паўстання запаволіла гэты працэс, але мару пра нацыянальнае і сацыяльнае разняволенне нельга было вынішчыць з сэрцаў патрыётаў. Для многіх з іх асоба К. Каліноўскага стала знакавай, у тым ліку і для У. Караткевіча. Па ўспамінах А. Мальдзіса, галоўнае месца на пісьмовым стале аўтара «Каласоў. » займаў наклеены на шэрае палатно велізарны партрэт К. Каліноўскага, поруч з ім каваны ў жалезе свяцільнік, у якім, нібы агромністая кропля крыві, чырванеў пафарбаваны воск. Гаспадар запальваў свяцільнік толькі раз у год — 21 сакавіка, у гадавіну гераічнай смерці выдаўца «Мужыцкай праўды».
Раман «Каласы пад сярпом тваім» ствараўся праз стагоддзе пасля паўстання 1863 года. У 1965 годзе ён быў надрукаваны на старонках часопіса «Полымя». Твор быў неадназначна ўспрыняты тагачаснай крытыкай. Рэцэнзент М. Гарбачоў лічыў, што «аўтар захапіўся апісаннем жыцця шляхецтва, ён стварае ідылічныя малюнкі баляў і прыёмаў, піша пра шыкоўныя асабнякі і карцінныя галерэі. Усё гэта зніжае напал і складанасць змагання народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Алесь Загорскі і малады Кастусь Каліноўскі разам са сваімі сябрамі, студэнтамі гутараць і спрачаюцца пераважна пра беларускую культуру і родную мову, пра адукацыю і інтэлігенцыю».
Поруч са станоўчай рэцэнзіяй А. Мальдзіса з’явіўся крытычны артыкул Я. Герцовіча, які паставіў пад пагрозу выхад рамана асобнай кнігай. І хоць раман «Каласы. » афіцыйна не быў забаронены, аднак самастойным выданнем чытачы ўбачылі твор толькі праз тры гады.
Наватарства празаіка выявілася ў праўдзівым узнаўленні духу таго часу, новым поглядзе на ролю шляхты і сялян у паўстанні 1863— 1864 гадоў. Ключом для разгадкі звышзадачы, якую ставіў пісьменнік, калі ствараў раман, можа быць наступнае аўтарскае прызнанне: «На гістарычных сюжэтах я ствараю сваю матрыцу будучага. Калі ты ў пэўнай сітуацыі калісьці зрабіў так, а не інакш, то і праз сто, тысячу гадоў ты ў падобных абставінах зробіш у нечым падобны ўчынак. Кожны гістарычны сюжэт — гэта адкрытая размова з сучаснікам. А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перад выбарам, кім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў, у якія трапляе гэты чалавек і праяўляецца ўвесь, да канца, да тых рыс характару, якія ён, можа, і сам не падазраваў у сабе?»
У рамане адлюстраваны перыяд з 1850 па 1861 год (у канцы рамана Алесь Загорскі спрабуе аслабіць наступствы стыхійнага бунту сялян, які ўзнік пасля знаёмства прыгонных з царскім Маніфестам 1861 года). У 50—60-я гады ХІХ стагоддзя ў вызваленчым руху дваранскія рэвалюцыянеры саступалі месца рэвалюцыйным дэмакратам — выразнікам інтарэсаў сялян. Магчыма, вобраз грушы сімвалізуе ў творы магутнае шляхецкае саслоўе, якому пасля падаўлення царскім урадам паўстання 1863 года наканавана было знікнуць з гістарычнай арэны. Аднак пісьменнік не абмяжоўваўся паказам падзей сярэдзіны ХIХ стагоддзя. Праз увядзенне ў твор хронікі роду Загорскіх, вобраза Чорнага Войны, легенд і паданняў пісьменнік дае магчымасць чытачу адчуць прычынна-выніковыя сувязі ў гістарычным працэсе, выхоўвае паважлівыя адносіны да нашых продкаў.
У рамане дзейнічаюць гістарычныя асобы : паўстанцы Кастусь і Віктар Каліноўскія, Зыгмунд Серакоўскі, Станіслаў Манюшка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і інш. Іх вобразы створаны з дакументальнай праўдзівасцю. Сярод канкрэтна-гістарычных асоб адметнае месца належыць К. Каліноўскаму. Апісанне знешнасці кіраўніка будучага паўстання падаецца ў творы праз успрыманне Алеся Загорскага, які ўпершыню ўбачыў Кастуся на свіслацкім кірмашы: «Хлопец, можа, на нейкі год старэйшы за Алеся, невысокі, каржакаваты, з цёмна-русымі прыгожымі валасамі. Рысы ў хлопца былі няправільныя, але буйныя і нават у чымсьці прыгожыя». У рамане У. Караткевіч завастрыў увагу на спрэчных момантах з біяграфіі К. Каліноўскага, расказаў пра яго канфесійную і нацыянальную прыналежнасць. Вобраз кіраўніка паўстання рамантызуецца пісьменнікам, К. Каліноўскі паказаны ў творы сантыментальным і ўзнёсла-прыгожым. Аўтар імкнуўся выклікаць у чытача сімпатыю да свайго любімага героя, хоць яго знаёмства з архіўнымі матэрыяламі аб паўстанні 1863 года сведчыла пра тое, што кіраўнік паўстання быў даволі жорсткім чалавекам, «функцыянерам, заціснутым самадысцыплінай». У драме «Кастусь Каліноўскі», рамане «Каласы пад сярпом тваім», вершаваных творах пісьменнік паэтызаваў героя і сцярджаў, што ён «варты лепшага ў свеце кахання».
Гартуючы свае душы для змагання за праўду і справядлівасць, Алесь Загорскі, Кастусь і Віктар Каліноўскія добра ўсведамляюць, што адной зброі недастаткова, каб вярнуць свайму народу самапавагу і павагу іншых народаў. І вечарына ў Адама Кіркора, і сутычка пасля яе ў гімназіі, і спрэчка Алеся і Віктара з Ямантам сведчаць пра тое, што юнакі перакананы: месца народа сярод іншых супольнасцей вызначаецца ўкладам кожнай асобнай нацыі ў скарбонку агульначалавечых каштоўнасцей, куды ўваходзіць зробленае ў галіне мастацтва, літаратуры, навукі. Невыпадкова ў рамане дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, якія ахвярна служылі свайму народу. Гэта В. Дунін-Марцінкевіч і яго дачка Каміла, Ф. Багушэвіч, С. Манюшка, В. Каратынскі і іншыя, якія шмат зрабілі для таго, каб голас беларусаў загучаў у свеце.
Сімвал–адзін з відаў паэтычнага іншасказання, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з’явы, паняцця пэўным знакам
Сімволіка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці. У якасці сімвала выступалі пэўныя прадметы, расліны, жывёлы, з’явы прыроды, колеры і г.д.
Так здаўна ва ўсходніх славян
хлеб-соль з’яўляецца сімвалам гасціннасці і дружбы,
сокал і арол – бясстрашша,
чорны колер – жалобы.
Народная сімволіка значна ўзбагацілася за кошт міфаў, казак, легендаў. Сусветнавядомы вобраз Ікара, які сімвалізуе сабой вечнае імкненне чалавека пераадолець сілу зямнога прыцягнення,
вобраз Праметэя– гэтага гістарычнага сімвала цывілізацыі і інш.
Беларуская вусна-паэтычная творчасць выпрацавала цэлую кагорту птушак-сімвалаў:
сокал – сімвал мужчыны,
шарая зязюлька – самотнай жанчыны,
голуб і галубка – сімвал закаханай пары.
Пісьменнікі стварылі свае сімвалы: Званар, Сам, Жыццё, Мужык (Я.Купала), бура (Цётка).
О, Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора
Цвяток радзімы васілька.
У Максіма Танка сімвалічны вобраз мае сасна: сімвал вечна-зялёнай прыгажосці зямлі.
У Аркадзя Куляшова – сасна і бяроза.
Да вобраза сімвала блізкі архетып.
Гэта паняцце з’явілася ў ХХ ст. Архетып (ад грэч. – першавобраз, мадэль).
“Коллективное бессознательное”, – па словах швейцарскага вучонага К.Юнга.
Архетыпы – найстаражытнейшыя агульначалавечыя сімвалы, якія ляжаць у аснове міфаў, фальклору і самой культуры ў цэлым.
“Арыентацыя на пошукі архетыповых пачаткаў звязана з расчараваннем у гістрызме, у ідэі прагрэсу і ў жаданні выйсці за межы канкрэтнага гістарычнага часу, даказаць існаванне вечных, нязменных пачаткаў ў неўсвядомленых (бессознательных) сферах чалавечай псіхікі, якія зараджаюцца ў прагісторыі і паўтараюцца ў яе ходзе ў выглядзе архетыповых сітуацый, станаў, вобразаў, матываў” (А.Эсальнек. Введение в литературоведение. М., 2000).
“Архетып заўсёды захоўвае сваё значэнне і функцыі. Ён не разбураецца, а толькі змяняецца, выяўляючы сябе ў новых формах на новых гістарычных этапах. Архетып агульначалавечы” (А.Казлоў).
К.Юнг вылучаў архетыпы аніма (жаночы пачатак у жыцці), анімус(мужчынскі пачатак) і інш.
Юнг выдзяляў важнейшыя сярод міфалагічных А. – архетыпы Маці, Дзіця, Анімы (Анімуса – душы), Мудрага старога. У паняцце А. Юнг уключаў і агульначалавечыя сімвалы – агонь, сад, шлях.
Прадукт архетыпа – міфалогія.
Архетып можа мець разнавіднасці. Д.Меражкоўскі ў вобразе Анны Карэнінай убачыў трагічнае спалучэнне двух тыпаў аніма: жанчына-“мадонна” і жанчына-“вакханка”. Паняцце архетып дазваляе зразумець глыбінны змест твора, адчуць сувязь часоў, а часта і аднавіць яе.
Мікравобраз. Гэта, як правіла, тропы. Найперш метафара.
Пытанне № 7. Вобразны свет твора мастацкай літаратуры.
Сістэма вобразаў у творы:
Важнейшы від мастацкага вобраза– вобраз літаратурнага героя.
Літаратурны герой – дзейная асоба ў літаратурным творы, праз якую пісьменнік выяўляе сваё разуменне чалавека, суадносячы яго асобу з гісторыяй і сацыяльнай практыкай грамадства; сродак пазнання жыцця жыцця, яго абагульнення ў мастацкім вобразе.
У ім адлюстроўваюцца ўяўленні аб чалавечай асобе, вядучых грамадскіх тэндэнцыях і імкненнях, характэрных для той эпохі, да якой адносіцца твор.
Мастацкі твор звычайна разгаліваная сістэма літаратурных герояў(персанажаў), што знаходзяцца паміж сабою ў пэўным адзінстве, выконваюць важную ідэйную функцыю.
1) На аснове адбору і групоўкі жыццёвых фактаў мастак стварае гісторыі жыцця людзей, якія маглі быць: Дабрыян, Паўлінка, Крыніцкі, Гарлахвацкі. У гэтых людзях, у гэтых вобразах адбіліся пэўныя рысы рэальных характараў, асаблівасці псіхалогіі рэальных людзей, якіх мастакі сустракалі ў жыцці, хаця самі яны вынік фантазіі пісьменнікаў.
2) Мастацкі твор можа асноўвацца на дакументальным матэрыяле, на рэальных гістарычных фактах, а героямі могуць быць рэальныя гістарычныя асобы (Каліноўскі, Д-М у “Каласах…”,генерал Чарняхоўскі, старшыня СНК Чарвякоў). Але і тут не абыходзіцца без вымыслу.
3) Многія творы маюць прататыпаў.
Прататыпам можа быць рэальная асоба, рысы характару, жыццё або асобныя ўчынкі якой паслужылі асновай для створанага ім літаратурнага твора. Ніколі вобраз і прататып не супадаюць цалкам, нават калі прататыпам нейкага вобраза-персанажа з’яўляецца сам аўтар (Лабановіч, Руневіч).
Заўважым, прататыпам можа быць не толькі рэальны чалавек, але абагульнены, з вопыту жыцця, на падставе якога ўзнікае твор і вызначаецца аўтарская пазіцыя. Іншымі словамі: кожны літаратурны герой мае свайго (сваіх) прататыпаў.
Іван Мележ пра прататыпаў у “Палескай хроніцы”.
СІСТЭМА СІМВАЛАЎ У АПОВЕСЦІ В. БЫКАВА «ЗНАК БЯДЫ»
Геніяльным з’яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасова ўяўляе з сябе сімвал і даклад-нае выражэнне рэчаіснасці.
Гі дэ Мапасан
Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з’ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара — не адлюстра-ваць ваенныя дзеянні з гістарычнай даклад-насцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека пад-час жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. I затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды пад-крэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з’яўляюцца бацькі пісьменніка), «Знак бяды» — твор сімва-лічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, «абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакава-тым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла», выступае як сімвал разбурэння, заня-паду, абарванага жыцця. Нават птушкі бая-ліся сесці на яе голле, бо «сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды».
У пачатку твора апісваецца звычайны побыт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размовы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Ста-рыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Галоўныя героі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: Пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. Абое спадзяюцца пера-жыць цяжкі час разам. Але, як ні стараецца Пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спрабуе Сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспадароў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца.
Паказ жыцця галоўных герояў поўны зна-каў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаган-няў да лепшай долі. Атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя Пятрок і Сцепа-ніда пачулі з вуснаў старога пана Яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. Аг-лядаючы палеткі, маладыя гаспадары знаход-зяць на зямлі мёртвую птушку — старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. Упаўшая ад не-пасільнай працы кабылка — знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. I, нарэшце, Галгофа — біблейскі сімвал пакут Петрака і Сцепаніды. Абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх за-лежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. Яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на Бога: «А мо і праўда паможа? Адвя-дзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі». I ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зям-ля прымала чалавечы клопат аб ёй і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары.
Самы яркі сімвал у аповесці — зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Яго спільвалі Петраковай пілой, ды яшчэ і ву-чылі, што забабоны — перажытак. Гэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу. Чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыхо-джанню немцаў з паланёным народам? I ўсё ж паводзіны паліцаяў падаюцца болын страш-нымі, жорсткімі, бесчалавечнымі — яны ж усё-такі свае, вясковыя. Пятрок і Сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і гэта не выпадко-ва. Акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага выні-шчэння перамагчы нельга.
I галоўны сімвал — палаючая хата — помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу.
«Знак бяды» — кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.
Что такое вобраз сімвал
СІМВОЛІКА ВОБРАЗУ ВЯРБЫ Ў БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ПЕСНЯХ І АЎТАРСКІХ ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ
Назаўжды застаюцца ў нашай памяці дрэвы, пасаджаныя намі самімі ці разам з равеснікамі. У кожнага з нас – сваё любімае дрэва. А ёсць дрэвы-сімвалы, якія найбольш выразна перадаюць дух і характар жыхароў той ці іншай краіны.
В образы дрэў, лесу шырока прадстаўлены як у фальклоры, так і ў беларускай паэзіі. Славяне з даўніх часоў абагаўлялі дрэвы і верылі, што многія з іх дапамогуць ім у штодзённым жыцці. Дрэвы канкрэтнага в i ду дзякуючы нейкiм адметным уласцiвасцям набывалі сваё сакральнае значэнне, пераўтвараючыся ў своеасаблівы сімвал. Сімвалічнае значэнне дрэва абавязкова замацоўвалася ў мiфалогii i адлюстроўвалася ў фальклорна-абрадавай практыцы. Многія з гэтых сімвалічных значэнняў захаваліся і па сённяшні дзень, знайшлі сваё ўвасабленне ў мастацтве.
З якімі ж дрэвамі-сімваламі звязаны лёс нашай Бацькаўшчыны? Адназначнага адказу пакуль няма. У творчасці дзеячаў культуры – літаратараў, мастакоў, кампазітараў, якія надзвычай тонка і вельмі абагульнена адлюстроўваюць духоўную сувязь свайго народа з прыродаю, навакольнай прасторай, – розныя дрэвы выступаюць у якасці сімвалаў роднага краю. Даследчыкі духоўных скарбаў беларусаў выказваюць таксама розныя меркаванні на гэты конт.
З усіх дрэў, што растуць на Беларусі, на першае месца могуць прэтэндаваць бяроза, вярба, дуб, сасна, явар.
Ад старажытных часоў да нашых дзён і ў практычна-гаспадарчым, і ў рытуальна-міфалагічным планах вылучаецца вярба. Вярба, як падае “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”, – гэта “дрэвавая і кустовая расліна сямейства вярбовых з разложыстымі галінамі і вузкім лісцем” [1, с. 143]. Паводле народных паданняў, вярба – тужлівае і самотнае дрэва, якое заўсёды спрыяе людзям, клапоціцца пра іх. Жыццяздольнасць і трываласць вярбы ўслаўлена як у фальклорных, так і ў паэтычных творах.
Адзначым, што многія пытанні, звязаныя з даследаваннем сімвалаў дзікарослых дрэў як спецыфічным культурным (этнаграфічным, філалагічным, мастацтвазнаўчым, рэлігійным) феноменам, засталіся не дастаткова вывучанымі і, у прыватнасці, адсутнічае спецыяльнае даследаванне сімволікі вобразу вярбы у фальклорных тэкстах і аўтарскіх творах беларускіх паэтаў.
У час даследавання было разгледжана 18 беларускіх народных песень і 22 аўтарскія паэтычныя творы, у якіх надзвычай шырока апаэтызаваны вобраз вярбы. Вярба – гэта дрэва, якое ў асноўным расце па нізкіх мясцінах – над рэчкай, ручаём, каля вады, што адлюстравана і ў песнях, і ў вершах.
У народных беларускіх песнях вобраз вярбы – гэта сімвал:
— маладой дзяўчыны або нявесты, якая збіраецца да шлюбу (“А ў полі вярба нахілёная”, “Стаіць верба над вадою”, “Стаіць вярба ў канцы сяла”),
— замужняй жанчыны, няшчаснай ў сям’і і разлучанай са сваімі блізкімі (“Не стой, вербачка, над вадою”, “Ай, вярбіна, вярбінушка”, “Вясна красна к нам прыйшла”),
— тугі, смутку, няшчасця (“Шумяць вербы каля грэблі”, “Ой, да выходзіла”),
— жыццёвай сілы, непатрабавальнасці да ўмоў, устойлівасці (“Пасярод двара стаяла вярба”).
У народных беларускіх песнях вярба “нахілёная”, “кучаравая”, “вілаватая”, “караністая”, “кудравая”. Да яе звяртаюцца словамі “вербачка”, “вярбіца”, “вярбіна”, “вярбінка”, “вярбінушка”.
Вярба часцей за іншыя дрэвы згадваецца ў беларускай паэзіі. Яе вобраз у творчасці беларускіх паэтаў – гэта вобраз маці, маладой дзяўчыны, бабулі, сястры, чараўніцы, часцей – прадстаўніцы жаночага полу (“Плакучая вярба” Максіма Танка, “Ручэй” Якуба Коласа, “Вясною” Максіма Танка, “Вярба і дзяўчына” Ірыны Касянковай, “Вярба над вадою” Петруся Броўкі і інш.).
У вершах вярба – гэта сімвал тугі, журбы, плачу. Аб гэтым сведчаць эпітэты “смутная”, “знясіленая”, “самотныя”, “нямая”, “сумная”, “паніклыя”, “бедная” і інш. (“Вярба” Ніны Мацяш, “На адвітанне” і “Вярба” Янкі Купалы, “Пад вярбою я з журбою” Рыгора Крушыны).
Вярба – сімвал роднага краю. Да яе паэты ў сваіх творах звяртаюцца з просьбай і пытаннем (“Бунтуе рошчына ў дзяжы” Яўгеніі Янішчыц, “Паслухайце ластавак” Кастуся Кірэенка, “Край мой” Генадзя Бураўкіна, “Чароўны край” Зоські Верас і інш.).
Сёння вярба прарасла ўжо і ў свет святочна-сакральны, яна сімвал Вербнай нядзелі (“Вялікдзень” Ірыны Багдановіч, “Вербніца” Івана Чыгрына, “Як вярнуцца дахаты” Дануты Бічэль).
Такім чынам, у беларускіх народных песнях і аўтарскіх паэтычных творах вобраз вярбы мнагазначны.
Выкарыстаная літаратур а:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. / пад рэд. К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). – Мінск, 1978. – Т. 1.
Гуліда Ксенія Русланаўна, вучаніца 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Гродна” (хатні адрас: 230002 г.Гродна, вул. Багуцкага, д.2а, кв. 48; тэл.: 8029-8892655).