Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Выказнік

Выказнік — галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета: Між магутных ствалоў высокіх дрэў зіхаціць сіняя гладзь возера Свіцязь, праслаўленага Адамам Міцкевічам (В.В.); Пачынаецца ўсё з любві, нават самая простая ява (Я.Я.); Азёры — вочы зямлі. Беларусь нельга сабе ўявіць без азёраў… (Каратк.).

Паводле структуры і спосабаў выражэння выказнікі падзяляюцца на:

Правіла 1. Просты выказнік

Просты выказнік выражаецца словам ці спалучэннем слоў, што ўтвараюць адну граматычную форму: Унучка Усяслава Чарадзея выступала супраць княжацкіх міжусобіц (У.А.) — просты выказнік выступала выражаны формай дзеяслова прошлага часу абвеснага ладу; Мова настаўніка — паказчык яго агульнай культуры, узроўню яго прафесійнай дасканаласці (Віт.) — просты выказнік паказчык — іменная часціна мовы, якая ўжываецца ў сказе без дзеяслоўнай звязкі; Мне будуць сніцца кожны дзень шпакоўні і аржанога хлеба родны пах… (Бур.) — просты выказнік будуць сніцца — гэта складаная форма дзеяслова будучага часу; Хай пачуюць, як сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць… (Багд.) — просты выказнік хай пачуюць — форма загаднага ладу дзеяслова.

Фразеалагічнае словазлучэнне як непадзельная адзінка таксама можа выступаць у ролі простага выказніка, калі сваім значэннем адпавядае асобнаму дзеяслову: Дзед Талаш прыглядаўся да Букрэя, прыслухоўваўся да яго загадаў і каманды і ўсё гэта матаў сабе на вус (К-с); Апейка стаяў, моўчкі слухаў гамонку, чакаў: няхай пагавораць, адвядуць душу, астынуць (І.М.).

У залежнасці ад граматычнага выражэння простыя выказнікі падзяляюцца на:

Простыя дзеяслоўныя выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу, а таксама інфінітывам: Да хмурынак-пярын, у паўдзённы блакіт, свае звонкія песні ўзнялі жаўрукі (Бур.); Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві (Бач.); Не пагасіць вам праўды яснай: жыў беларус і будзе жыць! (Куп.).

У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры сустракаюцца простыя дзеяслоўныя выказнікі, выражаныя ўсечанымі (выклічнікавымі) формамі дзеясловаў, якімі перадаюцца імгненныя дзеянні: Не паспеў Мікола выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! (К-с); Дожджык пырсь — і няма (М.З.).

У ролі простага дзеяслоўнага выказніка могуць выступаць фразеалагічныя словазлучэнні, якія сваім значэннем суадносяцца з асобнымі дзеясловамі: Малады салдат не зводзіць вока — сцеражэ Айчыны родны бераг (Зв.); У Язэпа крыху адлягло ад сэрца (Як.).

Простыя дзеяслоўныя выказнікі могуць ускладняцца, калі выражаюцца двума ці болыш аднолькавымі дзеясловамі, якія звязваюцца паміж сабой з дапамогай злучнікаў і, ды або бяззлучнікавым спосабам: Усё лятуць і лятуць тыя коні, срэбнай збруяй далёка грымяць… (Багд.); Васількоў шапатліваю моваю зачароўваю, зачароўваю (Бур.).

Ускладнены выказнік можа выражацца спалучэннем дзеяслоўных форм або двух дзеясловаў, якія маюць сінанімічнае ці блізкае значэнне, а таксама асабовай формай дзеяслова ўзяць у спалучэнні з другім дзеясловам, звязваючыся з ім з дапамогай злучнікаў і, ды: Але ж не, то не мне от такая вялікая доля: узляцець-наляцець ці ўпасці разбітым на поле (Гар.); А дзед жыве мінулым, таемным і глухім, гаворыць-бае казкі аб даўнім і сівым… (У.Ж.).

Простыя іменныя выказнікі выражаюцца словамі розных часцін мовы, акрамя дзеяслова. Часцей за ўсё такія выказнікі выражаюцца:

Простыя іменныя выказнікі могуць выражацца таксама дзеепрыметнікамі, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, выклічнікамі і гукапераймальнымі словамі: Тут вясёлкай сонца акружана, усміхаецца з кожнай лужыны (Бур.); Хораша на душы, лёгка, светла! (Шам.); Там рыба — ого-го (Я.М.); Бурбалкі са дна возера — буль-буль-буль (Б.).

Пры простых іменных выказніках могуць ужывацца часціцы, якія ўдакладняюць іх значэнне: Гучанне слова — гэта яго жыццё, яго дыханне (Віт.); Сатырычныя вершы, фельетоны, памфлеты, эпіграмы, подпісы пад карыкатурамі — вось тая зброя, якою я па меры маіх сіл наносіў удары ворагу (Кр.); У сярэднім на пачатку красавіка рэкі ўжо чыстыя (Каратк.).

Зрэдку простыя іменныя выказнікі выражаюцца фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія суадносяцца з асобнымі словамі: Дзядзька — добрай душы чалавек (К-с); А ягад у нашым Барку — хоць вазамі вазі (Хадк.).

Правіла 2. Састаўны выказнік

У склад састаўных выказнікаў уваходзяць два структурныя кампаненты звязка і выказальнае слова. Выказальнае слова выражае асноўнае лексічнае значэнне выказніка, дзеяслоўная звязка — граматычнае; звязка каардынуе граматычную сувязь выказальнага слова з дзейнікам і з’яўляецца паказчыкам катэгорыі часу, ліку, асобы і роду: Праз гадзіну вецер сціх, гром змоўк, маланкі перасталі разрываць цёмнае неба (В.В.); Пачатак тае восені на поўдні Палесся — у міжрэччы Прыпяці і Дняпра — выдаўся нагодлівы, надзіва сухі і цёплы (Сач.).

У якасці звязак у састаўным выказніку звычайна ўжываюцца асабовыя формы дзеясловаў (быць, стаць, з’яўляцца, лічыцца, зрабіцца, жадаць, зрабіць і інш.), а таксама прыметнікі, дзеепрыметнікі і безасабова-прэдыкатыўныя словы (гатоў, рад, павінен, вымушаны, абавязаны, нельга, варта, трэба, немагчыма і інш.).

Ролю выказальных слоў могуць выконваць як дзеясловы, так і іменныя часціны мовы.

3 улікам выражэння выказальных слоў састаўныя выказнікі падзяляюцца на:

Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць у свой склад выказальнае слова ў форме інфінітыва і звязку, выражаную часцей асабовымі формамі дзеяслова: Пачынаюць рабіны ў дварах ружавець (Бур.); Вецер пагражаў, скуголіў, стараўся спаднізу надчаніць гняздо і скінуць яго разам з буслам на зямлю (Пальч.).

Звязкі могуць абазначаць:

Выказальнае слова састаўнога дзеяслоўнага выказніка можа быць выражана фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем суадносяцца з інфінітывамі: На мяне пачалі ўсе людзі паказваць пальцам (Сам.); Госці ўмелі трымаць язык за зубамі (Каратк.).

Састаўны іменны выказнік складаецца з выказальнага слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы, і дзеяслоўнай звязкі. Выказальнае слова ў такіх выказ- ніках часцей выражаецца:

У складзе састаўнога іменнага выказніка могуць ужывацца розныя часціцы, якія ўдакладняюць змест выказальнага слова: Малюнак ужо ёсць мастацтва (Бяд.); Вёска была як быццам недалёка (Р.М.).

Правіла 3. Складаны выказнік

У складаны выказнік уваходзяць тры і болыш структурныя кампаненты з дзеяслоўнай звязкай. У ролі такіх кампанентаў могуць выступаць інфінітывы, а таксама розныя формы іменных часцін мовы.

У залежнасці ад граматычнага выражэння складаныя выказнікі падзяляюцца на:

Складаныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінітываў: Сабраліся ісці закопваць на полі бульбу ў бурты, але кагосьці яшчэ няма (Ракіт.); А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя здымкі, хачу купіць апарат (К-с).

Складаныя змешаныя выказнікі выражаюцца спалучэннем трох ці больш дзеяслоўных і іменных форм, размешчаных у розным парадку: Ці то гэта можа месяц больш выбіўся з-за хмар — там на даляглядзе жоўта пачало рабіцца (К.Ч.); Дзень абяцаў быць сонечны (Хомч.); Пытанне можна лічыць высветленым (Пестр.).
Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Источник

Презентация была опубликована 6 лет назад пользователемЗоя Аракчеева

Похожие презентации

Презентация на тему: » Галоўныя члены сказа Дзейнік. Выказнік. Галоўныя члены сказа Члены сказа – гэта словы або спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад сказа і выконваюць.» — Транскрипт:

1 Галоўныя члены сказа Дзейнік. Выказнік

2 Галоўныя члены сказа Члены сказа – гэта словы або спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад сказа і выконваюць у ім пэўную сінктасічную і сэнсавую ролю. У сказе паўназначныя словы зяўляюцца галоўнымі або даданымі членамі сказа. Галоўныя члены сказа (дзейнік і выказнік) выражаюць асноўны сэнс сказа і абядноўваюць вакол сябе ўсе даданыя члены сказа на аснове розных спосабаў сувязі.

3 Дзейнік. Спосабы яго выражэння Дзейнік – гэта галоўны член сказа, які абазначае прадмет думкі, зяўляецца носьбітам прыметы, абазначанай выказнікам, і адказвае на пытанні хто? што? Дзейнік – гэта галоўны член сказа, які абазначае прадмет думкі, зяўляецца носьбітам прыметы, абазначанай выказнікам, і адказвае на пытанні хто? што? Звычайна дзейнік выражаецца назоўнікам або займеннікам з прадметным значэннем у форме назоўнага склону, паколькі абазначэнне прадета ці указанне на прадмет зяўляецца асноўным прызначэннем гэтых часцін мовы: Бацька ў вольныя часіны расказваў дома ўсе навіны. Звычайна дзейнік выражаецца назоўнікам або займеннікам з прадметным значэннем у форме назоўнага склону, паколькі абазначэнне прадета ці указанне на прадмет зяўляецца асноўным прызначэннем гэтых часцін мовы: Бацька ў вольныя часіны расказваў дома ўсе навіны.

4 Дзейнік. Спосабы яго выражэння Дзейнік можа выражацца прыметнікам, дзеепрыметнікам, лічэбнікам і займеннікамі, калі яны ўжываюцца ў ролі назоўніка і маюць прадметнае значэнне: Сямёра аднаго не чакаюць. Дзейнік можа выражацца прыметнікам, дзеепрыметнікам, лічэбнікам і займеннікамі, калі яны ўжываюцца ў ролі назоўніка і маюць прадметнае значэнне: Сямёра аднаго не чакаюць. Часам дзейнік выражаецца прыслоўем, выклічнікам і іншымі службовамі словамі, якія маюць прадметнае значэнне: Настане лепшае заўтра. Часам дзейнік выражаецца прыслоўем, выклічнікам і іншымі службовамі словамі, якія маюць прадметнае значэнне: Настане лепшае заўтра.

5 Дзейнік. Спосабы яго ўжывання Функцыю дзейніка можа выконваць неазначальная форма дзеяслова: Жыць – Радзіме служыць. Функцыю дзейніка можа выконваць неазначальная форма дзеяслова: Жыць – Радзіме служыць. Дзейнік можа быць выражаны ўстойлівым або сінтаксічна непадзеляным словазлучэннем: За акном віднеліся тры разгалістыя хвоі. Дзейнік можа быць выражаны ўстойлівым або сінтаксічна непадзеляным словазлучэннем: За акном віднеліся тры разгалістыя хвоі.

6 Выказнік. Спосабы яго выражэння Выказнік – гэта галоўны член сказа, які абазначае то, што гаворыцца пра дзейнік. Выказнік – гэта галоўны член сказа, які абазначае то, што гаворыцца пра дзейнік. Пры выражэнні выказнік адказвае на пытанні што робіць прадмет? што з ім робіцца?: Ружа расцвітае. Пры выражэнні выказнік адказвае на пытанні што робіць прадмет? што з ім робіцца?: Ружа расцвітае. Пры выражэнні якасці, стану прадмета выказнік адказвае на пытанні хто (што) ён такі (такое)? які ён?: Ноч зорная. Пры выражэнні якасці, стану прадмета выказнік адказвае на пытанні хто (што) ён такі (такое)? які ён?: Ноч зорная.

7 Тыпы выказнікаў. Просты дзеяслоўны выказнік Простым дзеяслоўным выказнікам называецца выказнік, выражаны дзеясловам у форме абвеснага, умоўнага або загаднага ладу: Сонейка ўзыходзіть. Простым дзеяслоўным выказнікам называецца выказнік, выражаны дзеясловам у форме абвеснага, умоўнага або загаднага ладу: Сонейка ўзыходзіть. Просты выкызнік можа ўскладняцца шляхам паўтарэння двух аднолькавых слоў (ускладнены выказнік): Пацяклі-палылі за гадамі гады. Просты выкызнік можа ўскладняцца шляхам паўтарэння двух аднолькавых слоў (ускладнены выказнік): Пацяклі-палылі за гадамі гады.

8 Састаўны дзеяслоўны выказнік Састаўны дзеяслоўны выказнік складаецца з двух дзеясловаў: дапаможнага дзеяслова, які выражае граматычнае значэнне выказніка, і неазначальнай формы дзеяслова, якая выражае лексічнае значэнне выказніка: Яна пачала працаваць. Ён хацеў працаваць.

9 Састаўны іменны выказнік Састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі, які выражае граматычнае значэнне выказніка, і іменнай часткі (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, прыслоўя, займенніка, дзеепрыметніка), якая выражае яго асноўны сэнс: Дождж быў цёплы. Састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі, які выражае граматычнае значэнне выказніка, і іменнай часткі (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, прыслоўя, займенніка, дзеепрыметніка), якая выражае яго асноўны сэнс: Дождж быў цёплы.

10 Складаныя выказнікі Складаныя выказнікі ўключаюць тры ці больш кампаненты. Імі могуць быць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінытываў: Яны сабраліся з Сашай пайсці пагуляць за вёску, далей ад людскога вока. Складаныя выказнікі ўключаюць тры ці больш кампаненты. Імі могуць быць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінытываў: Яны сабраліся з Сашай пайсці пагуляць за вёску, далей ад людскога вока.

11 Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам Звязка – гэта службовы дзеяслоў або дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем, які ўваходзіць у склад састаўнога выказніка і выражае яго граматычнае значэнне, паказваючы на час, асобу, лік, лад: Дзень быў хмарны і марозны. Звязка – гэта службовы дзеяслоў або дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем, які ўваходзіць у склад састаўнога выказніка і выражае яго граматычнае значэнне, паказваючы на час, асобу, лік, лад: Дзень быў хмарны і марозны. Нулявая звязка не выражаецца графічна ў іменным выказніку, але служыць паказчыкам цяперашнага часу абвеснага ладу. Нулявая звязка не выражаецца графічна ў іменным выказніку, але служыць паказчыкам цяперашнага часу абвеснага ладу.

12 Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам Пры нулявой связцы паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік: Пры нулявой связцы паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік: 1) калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі або лічэбнікамі ў назоўным склоне: Мінск – сталіца Беларусі. 1) калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі або лічэбнікамі ў назоўным склоне: Мінск – сталіца Беларусі. 2) калі дзейнік і выказнік выражаны неазначальнай формай дзеяслова: Жыць – Радзіме служыць. 2) калі дзейнік і выказнік выражаны неазначальнай формай дзеяслова: Жыць – Радзіме служыць. 3) калі адзін галоўны член сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі – назоўнкам: Сцяна – не ўзабрацца. 3) калі адзін галоўны член сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі – назоўнкам: Сцяна – не ўзабрацца. Калі перад выказнікам стаяць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, то працяжнік ставіцца перад гэтымі словамі: Вучоба – вось што галоўнае для вас. Калі перад выказнікам стаяць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, то працяжнік ставіцца перад гэтымі словамі: Вучоба – вось што галоўнае для вас.

13 Працяжнік не ставіцца 1) калі перад выказнікам ёсць параўнальныя злучнікі: Мурашкі быццам старанныя будаўнікі. 1) калі перад выказнікам ёсць параўнальныя злучнікі: Мурашкі быццам старанныя будаўнікі. 2) калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Яны надзейныя сябры. 2) калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Яны надзейныя сябры. 3) калі пры выказніку ёсць адмоўная часціна не: Старасць не радасць. 3) калі пры выказніку ёсць адмоўная часціна не: Старасць не радасць.

14 Пастаўце, дзе трэба, працяжнік 1Пешы коннаму не таварыш. 2. Дзед Астап бацька памочніка Андрэя, а Міколка сын Андрэя. 3. Жыць Радзіме служыць. 4. Мне лес нібы родны брат. 5. Каса дзявочая краса. 6. Кожная матка не вораг свайму дзіцятку. 7. Хату зрабіць не крынку збіць. 8. Найлепшы спосаб вучыцца ад жыцця гэта самому тварыць гэта жыццё. 9. Хлеб усяму галава. 10. Гоман лесу мне як музыка. 11. Глыбіня возера восем метраў. 12. Вока ў яго вострае. 13. Тры ў квадраце дзевяць. 14. Адам Міцкевіч адзін з найгеніяльнейшых славянскіх паэтаў. 15. Знайсці падкову шцасце. 16. Свая зямля вось што аснова. 17. Не малады ўжо чалавек Тамаш. 18. Брахаць не цэпам махаць. 19. Праспект найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы. 20. Ласкавае сонца што дзень ясны. 1Пешы коннаму не таварыш. 2. Дзед Астап бацька памочніка Андрэя, а Міколка сын Андрэя. 3. Жыць Радзіме служыць. 4. Мне лес нібы родны брат. 5. Каса дзявочая краса. 6. Кожная матка не вораг свайму дзіцятку. 7. Хату зрабіць не крынку збіць. 8. Найлепшы спосаб вучыцца ад жыцця гэта самому тварыць гэта жыццё. 9. Хлеб усяму галава. 10. Гоман лесу мне як музыка. 11. Глыбіня возера восем метраў. 12. Вока ў яго вострае. 13. Тры ў квадраце дзевяць. 14. Адам Міцкевіч адзін з найгеніяльнейшых славянскіх паэтаў. 15. Знайсці падкову шцасце. 16. Свая зямля вось што аснова. 17. Не малады ўжо чалавек Тамаш. 18. Брахаць не цэпам махаць. 19. Праспект найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы. 20. Ласкавае сонца што дзень ясны.

15 Адказы 2. Дзед Астап – бацька памочніка машыніста Андрэя, а Мікола – сын Андрэя.3. Жыць – Радзіме служыць. 5. Каса – дзявочая краса. 7. Хату зрабіць – не скрынку збіць. 8. Найлепшы спосаб вучыцца ад жыцця – гэта самому тварыць гэта жыццё. 9. Хлеб – усяму галава. 11. Глыбеня возера – восем метраў. 13. Тры ў квадраце – дзевяць. 14. А. Міцкевіч – адзін з найгеніальнейшых славянскіх паэтаў. 15. Знайсці падкову – шчасце. 16. Свая земля – вось што аснова. 18. Брахаць – не цэпам махаць. 19. Праспект – найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы.

Источник

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца або не ставіцца працяжнік, што залежыць ад часціны мовы, якой выражаны га- лоўныя члены, і слоў, з якімі суседнічаюць дзейнік і выказнік.

Правіла 1. Выпадкі, калі працяжнік ставіцца

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 класЗАЎВАГА. У спецыяльнай літаратуры пры характарыстыцы прадмета перад колькасна-іменным спалучэннем працяжнік звы- чайна не ставіцца: Даўжыня [Нёмана] 937 км. Плошча басейна 98,2 тыс. квадратных км (БелСЭ);

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 класЗАЎВАГА. Калі ж дзеянне, абазначанае ўсечанай формай дзеяслова, не характарызуецца адценнем нечаканасці і сэнсава не выдзяляецца, то працяжнік не ставіцца: Я тым часам шмыг за дзверы (Бяд.); Даніла шусь тут у вароты з жалезным ёмкім саха- ром (К-с).

Правіла 2. Выпадкі, калі працяжнік НЕ ставіцца

Працяжнік не ставіцца:

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 класЗАЎВАГА. У адзначаных выпадках пры сэнсавым і інтанацыйным выдзяленні выказніка працяжнік можа ставіцца: Міхал адчуў, што ён — пылінка, а век людскі — адна хвілінка (К-с). Надвор’е — ціхае, цёплае (Я.М.). Жыццё без летуцення — што горкая рабіна (У.Д.); Жыццё — не пярына пуховая (Панч.);

Источник

Мэта: даць агульнае паняцце аб галоўных членах сказа.

Задачы: фарміраваць уменне знаходзіць дзейнік і выказнік у сказе па сэнсавых пытаннях; развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне навучэнцаў; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць любоў да прыроды.

1. Псіхалагічны настрой

— Настаўнік чытае верш:

«Мы едзем далёка за мора

Чужыя глядзець гарады,

Шукаем скалістыя горы,

Азёры крыштальнай вады,

Што мы ў сумятлівым жыцці,

Мінаем і не заўважаем,

Красу сваіх родных мясцін!»

Дарагія сябры, я запрашаю вас сёння разам са мною адправіцца ў адно невялічкае,але незвычайнае падарожжа…не за марамі,не за гарамі, а па нашаму роднаму краю.

А для таго,каб адправіцца ў падарожжа, нам з вамі трэба сабраць дарожную сумку. Сумку мы назавём “Сказ”. І так сумка пад назвай сказ. Але ж пустую мы яе не возьмем у падарожжа. Так? Нам патрэбна яе напоўніць тымі ведамі па тэме сказ, якія вы ужо маеце.

Я прапаную вам узгадаць, што мы ведаем пра сказ. На экране вы бачыце пачатак сказа, працягніце думку.

Сказ – гэта адно або некалькі слоў, якія выражаюць…( закончаную думку)

Сказ, у якім паведамляецца пра падзеі, з’явы, называецца… (апавядальным )

Сказ,у якім выражаецца пытанне, называецца… (пытальным)

Сказ, у якім выражаецца просьба, загад, заклік да дзеяння, называецца… (пабуджальным )

(Добра, вы вельмі хутка і ўдала папоўнілі нашу дарожную сумку.Малайцы.)

Давайце зробім першы запіс у нашым падарожным сшытку.

Але вы павінны ведаць, што ні адзін мудры падарожнік не адпраўляецца у вандроўку, пакуль не вызнацычь: для чаго ён туды ідзе.

3. Арфаграфічная хвілінка.

Ітак, мы з вамі выйшлі на лясную палянку. Каго вы бачыце на палянцы? (лесавічок) Ён мусіць чакае вашай дапамогі.

Уставіць прапушчаныя літары ў словы верша, растлумачыць іх правапіс.

— Давайце звернемся да апошніх радкоў верша. Пра што ідзе ў іх размова? (Сказ- гэта сям’я. )

— З якім членам сказа звязаны дзейнік?

— А якімі членамі сказа з’яўляецца дзейнік і выказнік? (галоўныя члены)

— Давайце паспрабуем сфармуліраваць тэму нашага ўрока. Давайце падумаем, што кожны з вас хацей бы даведацца і чаму навучыцца у час нашага падарожжа.

Добра… мы вызначылі тыя мэты,якія мы павінны дасягнуць на нашым шляху.

Мы рухаемся далей. І наш шлях праходзіць праз рэчку. А тут жыве вадзянічок. Ён хоча,каб мы дапамаглі яму скласці сказы, дапаўняючы іх патрэбнымі словамі.

Практыкаванне 105 ст.68

Будзем выкарыстойваць казачныя падказкі

Хмары зацягнулі ўсе неба.

Падзьмуў халодны вецер.

Забліскалі яркія маланкі.

На зямлю паліў дождж.

Давайце дапаможам вадзянічку знайсці галоўныя члены сказа.

Мы працягваем свой шлях. Нас сустракае кветкавы луг, на як і м жыве лугав ічок. Як вы лічыце,якое заданне падрыхтаваў ен вам? Ён прапануе вам зрабіць прывал і крыху аддыхнуць.

Гэтай ручкай паківаю,

Гэтай ручкай памахаю.

І скажу свайму я сябру,

Што такі настрой я маю.

Гэтай ручкай паківаю,

Гэтай ручкай памахаю.

І скажу свайму я сябру,

Што такі настрой я маю.

Сёння многа розных слоў

Сталі нашымі з табой

Мы прадоўжым урок зноў

З цеплай радасцю такой

Гэтай ручкай паківаю,

Гэтай ручкай памахаю.

І скажу свайму я сябру,

Во такі настрой я маю.

Вось мы прыйшлі да хаткі, у якой нас ужо жаўно чакае дамавічок. Ен падрыхтаваў для вас некалькі заданняў.

З асобных слоў скласці сказ. Вызначыць дзейнік і выказнік.

1. дожджык, і, цёплы, Закапаў, прыемны.

2. вясёлка, пасля, з’явілася, на, дажджу, небе.

3. зямлю, на, цёплыя, упалі, кропелькі.

Практыкаванне 108 ст.69

1.Знайсці ў сказах дзейнік

2.Знайсці ў сказах выказнік

9. Дамашняе заданне

Усім паўтарыць правіла на ст.68,70

Практыкаванне 109 ст.69

Практыкаванне 109 ст.69(вызначыць тып сказаў)

10. Падвядзенне вынікаў урока

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Курс повышения квалификации

Охрана труда

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Курс профессиональной переподготовки

Охрана труда

Ищем педагогов в команду «Инфоурок»

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Номер материала: ДБ-485391

Не нашли то что искали?

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате

Время чтения: 1 минута

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Пик использования смартфонов приходится на 16 лет

Время чтения: 1 минута

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст

Время чтения: 1 минута

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Совфед отклонил закон о верифицированных онлайн-платформах и учебниках

Время чтения: 2 минуты

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

Росприроднадзор призвал ввести в школах курс по экологии

Время чтения: 1 минута

Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Смотреть картинку Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Картинка про Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас. Фото Что такое выказнік у беларускай мове 4 клас

В России утвердили новый порядок формирования федерального перечня учебников

Время чтения: 1 минута

Подарочные сертификаты

Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *