Что такое дейник и выказник у беларускай мове
Тэма урока. Дзейнік і выказнік — галоўныя члены сказа
Мэты урока: Даць агульнае паняцце пра дзей нік, фарміраваць уменне знаходзіць дзейнік у сказе па сэн савым пытанні; развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне навучэнцаў; вы хоўваць любоў да прыроды.
Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на работу. “Раз, два, тры! Усмешку сябру падары!”
Праверка дамашняга задання.
Прачытаць заданні на картках. Паставіць патрэбныя знакі прыпынку ў канцы сказаў. Падкрэсліць пабуджальны сказ.
Дзе былі вы, зайчаняткі (____)
Загаралі каля градкі (____)
А куды пасля прапалі (____)
Маме дома памагалі (____) Мылі міскі, мылі лыжкі, акуратна склалі кніжкі (____)
Ну а што пасля рабілі (____)
Да мядзведзіка хадзілі (____) Пазаўчора яму дзед падарыў веласіпед (____) І цяпер мы на палянцы разам вучымся катацца (____) Хочаш, з намі павучыся – толькі ты, глядзі, не біся (____)
Успомніць, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме. Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.
Вос..нь, вос..нь залатая
сее ч а ры на з..млі.
У с..нім н..бе хмарка тае,
рвуцца ў вырай жура ў лі.
Пра якую дзіўную пару прачыталі?
Як можна назваць яе інакш?
Работа з перакладнымі слоўнікамі. Гульня “Перакладчыкі”
Паўтарэнне правапісу ў.
Звінець – утвараць металічны гук.
Звінець (бел.) – звенеть (рус.).
Звінець, звініць, празвінеў, зазвінець, зазвініць.
Вучні складаюць сказы з утворанымі словамі.
ззз зез зоз звз зрз злз знз
звінець званок званочак
Запісаць сказ пад дыктоўку.
Восенню перасталі звінець птушыныя галасы.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Вучні параўноўваюць два запісы:
Лес птушкі блакітны хадзіў.
Восенню перасталі звінець птушыныя галасы.
Які з запісаў з’яўляюцца сказам?
Даказаць, што другі запіс – сказ.
Як нараджаюцца сказы?
Як словы становяцца членамі сказа?
Настаўнік прапануе ў сказе “схаваць” словы: восенню галасы
Перасталі звінець птушыня галасы.
Восенню перасталі звінець птушыныя.
Праблемнае пытанне.Ці зменіцца сэнс сказа, калі “схаваць” словы?
Работа па падручніку
Дапаўненне сказаў тэксту патрэбнымі словамі (дзейнікамі). Вылучэнне ў сказах дзейнікаў па пытанні. Падбор загалоўка да тэксту (практ. 105, с. 68).
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 68).
Складанне прыказкі з асобных слоў. Спісванне з каменціраваннем. Вылучэнне ў сказе дзейніка (практ. 106, с. 69).
Азнаямленне з графічным выдзяленнем дзейніка ў сказе ў працэсе аналізу ін фармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 69).
Дапаўненне скорагаворак патрэбнымі словамі. Адпрацоўка хуткага і правільнага вымаўлення іх. Тлумачэнне правапісу вылучаных арфаграм у словах. Пісьмо па памяці. Вылучэнне ў сказе дзейніка (практ. 107, с. 69).
Работа па табліцы”Галоўныя члены сказа”.
Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа
пра каго або пра што гаворыцца ў сказе
тое, што гаворыцца ў сказе пра дзейнік
адказвае на пытанні
Аналіз пар сказаў. Запіс тых сказаў, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца дзейнікамі. Графічнае выдзяленне дзейніка ў сказах (практ. 108, с. 69)
Устанавіць сувязь слоў у сказах. Знайсці галоўныя члены сказа.
Адляцелі ў вырай птушкі.
Звяры схаваліся ў зацішак.
Пра каго гаворыцца ў апошнім сказе? Што гаворыцца пра звяроў?
На якое пытанне адказвае слова звяры? Гэта дзейнік .
Звяры (што зрабілі?) схаваліся. Гэта выказнік.
схаваліся (куды?) ў зацішак. Гэта даданы член сказа.
Вучні робяць вывад:
Сувязь слоў у сказе ўстанаўліваецца з дапамогай…
Дамашняе заданне: практ.109
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Скоростное чтение
Курс повышения квалификации
Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-1461295
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Итоговое сочинение успешно написали более 97% выпускников школ
Время чтения: 2 минуты
В России утвердили новый порядок формирования федерального перечня учебников
Время чтения: 1 минута
В Минпросвещения рассказали о формате обучения школьников после праздников
Время чтения: 1 минута
В Думу внесли законопроект об обязательном образовании для находящихся в СИЗО подростков
Время чтения: 2 минуты
Рособрнадзор не намерен упрощать ЕГЭ в 2022 году из-за пандемии
Время чтения: 1 минута
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Мэта: даць агульнае паняцце аб галоўных членах сказа.
Задачы: фарміраваць уменне знаходзіць дзейнік і выказнік у сказе па сэнсавых пытаннях; развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне навучэнцаў; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць любоў да прыроды.
1. Псіхалагічны настрой
— Настаўнік чытае верш:
«Мы едзем далёка за мора
Чужыя глядзець гарады,
Шукаем скалістыя горы,
Азёры крыштальнай вады,
Што мы ў сумятлівым жыцці,
Мінаем і не заўважаем,
Красу сваіх родных мясцін!»
Дарагія сябры, я запрашаю вас сёння разам са мною адправіцца ў адно невялічкае,але незвычайнае падарожжа…не за марамі,не за гарамі, а па нашаму роднаму краю.
А для таго,каб адправіцца ў падарожжа, нам з вамі трэба сабраць дарожную сумку. Сумку мы назавём “Сказ”. І так сумка пад назвай сказ. Але ж пустую мы яе не возьмем у падарожжа. Так? Нам патрэбна яе напоўніць тымі ведамі па тэме сказ, якія вы ужо маеце.
Я прапаную вам узгадаць, што мы ведаем пра сказ. На экране вы бачыце пачатак сказа, працягніце думку.
Сказ – гэта адно або некалькі слоў, якія выражаюць…( закончаную думку)
Сказ, у якім паведамляецца пра падзеі, з’явы, называецца… (апавядальным )
Сказ,у якім выражаецца пытанне, называецца… (пытальным)
Сказ, у якім выражаецца просьба, загад, заклік да дзеяння, называецца… (пабуджальным )
(Добра, вы вельмі хутка і ўдала папоўнілі нашу дарожную сумку.Малайцы.)
Давайце зробім першы запіс у нашым падарожным сшытку.
Але вы павінны ведаць, што ні адзін мудры падарожнік не адпраўляецца у вандроўку, пакуль не вызнацычь: для чаго ён туды ідзе.
3. Арфаграфічная хвілінка.
Ітак, мы з вамі выйшлі на лясную палянку. Каго вы бачыце на палянцы? (лесавічок) Ён мусіць чакае вашай дапамогі.
Уставіць прапушчаныя літары ў словы верша, растлумачыць іх правапіс.
— Давайце звернемся да апошніх радкоў верша. Пра што ідзе ў іх размова? (Сказ- гэта сям’я. )
— З якім членам сказа звязаны дзейнік?
— А якімі членамі сказа з’яўляецца дзейнік і выказнік? (галоўныя члены)
— Давайце паспрабуем сфармуліраваць тэму нашага ўрока. Давайце падумаем, што кожны з вас хацей бы даведацца і чаму навучыцца у час нашага падарожжа.
Добра… мы вызначылі тыя мэты,якія мы павінны дасягнуць на нашым шляху.
Мы рухаемся далей. І наш шлях праходзіць праз рэчку. А тут жыве вадзянічок. Ён хоча,каб мы дапамаглі яму скласці сказы, дапаўняючы іх патрэбнымі словамі.
Практыкаванне 105 ст.68
Будзем выкарыстойваць казачныя падказкі
Хмары зацягнулі ўсе неба.
Падзьмуў халодны вецер.
Забліскалі яркія маланкі.
На зямлю паліў дождж.
Давайце дапаможам вадзянічку знайсці галоўныя члены сказа.
Мы працягваем свой шлях. Нас сустракае кветкавы луг, на як і м жыве лугав ічок. Як вы лічыце,якое заданне падрыхтаваў ен вам? Ён прапануе вам зрабіць прывал і крыху аддыхнуць.
Гэтай ручкай паківаю,
Гэтай ручкай памахаю.
І скажу свайму я сябру,
Што такі настрой я маю.
Гэтай ручкай паківаю,
Гэтай ручкай памахаю.
І скажу свайму я сябру,
Што такі настрой я маю.
Сёння многа розных слоў
Сталі нашымі з табой
Мы прадоўжым урок зноў
З цеплай радасцю такой
Гэтай ручкай паківаю,
Гэтай ручкай памахаю.
І скажу свайму я сябру,
Во такі настрой я маю.
Вось мы прыйшлі да хаткі, у якой нас ужо жаўно чакае дамавічок. Ен падрыхтаваў для вас некалькі заданняў.
З асобных слоў скласці сказ. Вызначыць дзейнік і выказнік.
1. дожджык, і, цёплы, Закапаў, прыемны.
2. вясёлка, пасля, з’явілася, на, дажджу, небе.
3. зямлю, на, цёплыя, упалі, кропелькі.
Практыкаванне 108 ст.69
1.Знайсці ў сказах дзейнік
2.Знайсці ў сказах выказнік
9. Дамашняе заданне
Усім паўтарыць правіла на ст.68,70
Практыкаванне 109 ст.69
Практыкаванне 109 ст.69(вызначыць тып сказаў)
10. Падвядзенне вынікаў урока
Курс повышения квалификации
Охрана труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе
Курс профессиональной переподготовки
Охрана труда
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-485391
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
В России утвердили новый порядок формирования федерального перечня учебников
Время чтения: 1 минута
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Минздрав включил вакцинацию подростков от ковида в календарь прививок
Время чтения: 1 минута
В Минпросвещения рассказали о формате обучения школьников после праздников
Время чтения: 1 минута
В Липецкой области начинающие педагоги получат 120 тысяч рублей
Время чтения: 0 минут
Поставщики интернета для школ будут работать с российским оборудованием
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Беларуская граматыка
Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!
Выказнік
Выказнік — галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета: Між магутных ствалоў высокіх дрэў зіхаціць сіняя гладзь возера Свіцязь, праслаўленага Адамам Міцкевічам (В.В.); Пачынаецца ўсё з любві, нават самая простая ява (Я.Я.); Азёры — вочы зямлі. Беларусь нельга сабе ўявіць без азёраў… (Каратк.).
Паводле структуры і спосабаў выражэння выказнікі падзяляюцца на:
Правіла 1. Просты выказнік
Просты выказнік выражаецца словам ці спалучэннем слоў, што ўтвараюць адну граматычную форму: Унучка Усяслава Чарадзея выступала супраць княжацкіх міжусобіц (У.А.) — просты выказнік выступала выражаны формай дзеяслова прошлага часу абвеснага ладу; Мова настаўніка — паказчык яго агульнай культуры, узроўню яго прафесійнай дасканаласці (Віт.) — просты выказнік паказчык — іменная часціна мовы, якая ўжываецца ў сказе без дзеяслоўнай звязкі; Мне будуць сніцца кожны дзень шпакоўні і аржанога хлеба родны пах… (Бур.) — просты выказнік будуць сніцца — гэта складаная форма дзеяслова будучага часу; Хай пачуюць, як сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць… (Багд.) — просты выказнік хай пачуюць — форма загаднага ладу дзеяслова.
Фразеалагічнае словазлучэнне як непадзельная адзінка таксама можа выступаць у ролі простага выказніка, калі сваім значэннем адпавядае асобнаму дзеяслову: Дзед Талаш прыглядаўся да Букрэя, прыслухоўваўся да яго загадаў і каманды і ўсё гэта матаў сабе на вус (К-с); Апейка стаяў, моўчкі слухаў гамонку, чакаў: няхай пагавораць, адвядуць душу, астынуць (І.М.).
У залежнасці ад граматычнага выражэння простыя выказнікі падзяляюцца на:
Простыя дзеяслоўныя выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу, а таксама інфінітывам: Да хмурынак-пярын, у паўдзённы блакіт, свае звонкія песні ўзнялі жаўрукі (Бур.); Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві (Бач.); Не пагасіць вам праўды яснай: жыў беларус і будзе жыць! (Куп.).
У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры сустракаюцца простыя дзеяслоўныя выказнікі, выражаныя ўсечанымі (выклічнікавымі) формамі дзеясловаў, якімі перадаюцца імгненныя дзеянні: Не паспеў Мікола выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! (К-с); Дожджык пырсь — і няма (М.З.).
У ролі простага дзеяслоўнага выказніка могуць выступаць фразеалагічныя словазлучэнні, якія сваім значэннем суадносяцца з асобнымі дзеясловамі: Малады салдат не зводзіць вока — сцеражэ Айчыны родны бераг (Зв.); У Язэпа крыху адлягло ад сэрца (Як.).
Простыя дзеяслоўныя выказнікі могуць ускладняцца, калі выражаюцца двума ці болыш аднолькавымі дзеясловамі, якія звязваюцца паміж сабой з дапамогай злучнікаў і, ды або бяззлучнікавым спосабам: Усё лятуць і лятуць тыя коні, срэбнай збруяй далёка грымяць… (Багд.); Васількоў шапатліваю моваю зачароўваю, зачароўваю (Бур.).
Ускладнены выказнік можа выражацца спалучэннем дзеяслоўных форм або двух дзеясловаў, якія маюць сінанімічнае ці блізкае значэнне, а таксама асабовай формай дзеяслова ўзяць у спалучэнні з другім дзеясловам, звязваючыся з ім з дапамогай злучнікаў і, ды: Але ж не, то не мне от такая вялікая доля: узляцець-наляцець ці ўпасці разбітым на поле (Гар.); А дзед жыве мінулым, таемным і глухім, гаворыць-бае казкі аб даўнім і сівым… (У.Ж.).
Простыя іменныя выказнікі выражаюцца словамі розных часцін мовы, акрамя дзеяслова. Часцей за ўсё такія выказнікі выражаюцца:
Простыя іменныя выказнікі могуць выражацца таксама дзеепрыметнікамі, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, выклічнікамі і гукапераймальнымі словамі: Тут вясёлкай сонца акружана, усміхаецца з кожнай лужыны (Бур.); Хораша на душы, лёгка, светла! (Шам.); Там рыба — ого-го (Я.М.); Бурбалкі са дна возера — буль-буль-буль (Б.).
Пры простых іменных выказніках могуць ужывацца часціцы, якія ўдакладняюць іх значэнне: Гучанне слова — гэта яго жыццё, яго дыханне (Віт.); Сатырычныя вершы, фельетоны, памфлеты, эпіграмы, подпісы пад карыкатурамі — вось тая зброя, якою я па меры маіх сіл наносіў удары ворагу (Кр.); У сярэднім на пачатку красавіка рэкі ўжо чыстыя (Каратк.).
Зрэдку простыя іменныя выказнікі выражаюцца фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія суадносяцца з асобнымі словамі: Дзядзька — добрай душы чалавек (К-с); А ягад у нашым Барку — хоць вазамі вазі (Хадк.).
Правіла 2. Састаўны выказнік
У склад састаўных выказнікаў уваходзяць два структурныя кампаненты — звязка і выказальнае слова. Выказальнае слова выражае асноўнае лексічнае значэнне выказніка, дзеяслоўная звязка — граматычнае; звязка каардынуе граматычную сувязь выказальнага слова з дзейнікам і з’яўляецца паказчыкам катэгорыі часу, ліку, асобы і роду: Праз гадзіну вецер сціх, гром змоўк, маланкі перасталі разрываць цёмнае неба (В.В.); Пачатак тае восені на поўдні Палесся — у міжрэччы Прыпяці і Дняпра — выдаўся нагодлівы, надзіва сухі і цёплы (Сач.).
У якасці звязак у састаўным выказніку звычайна ўжываюцца асабовыя формы дзеясловаў (быць, стаць, з’яўляцца, лічыцца, зрабіцца, жадаць, зрабіць і інш.), а таксама прыметнікі, дзеепрыметнікі і безасабова-прэдыкатыўныя словы (гатоў, рад, павінен, вымушаны, абавязаны, нельга, варта, трэба, немагчыма і інш.).
Ролю выказальных слоў могуць выконваць як дзеясловы, так і іменныя часціны мовы.
3 улікам выражэння выказальных слоў састаўныя выказнікі падзяляюцца на:
Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць у свой склад выказальнае слова ў форме інфінітыва і звязку, выражаную часцей асабовымі формамі дзеяслова: Пачынаюць рабіны ў дварах ружавець (Бур.); Вецер пагражаў, скуголіў, стараўся спаднізу надчаніць гняздо і скінуць яго разам з буслам на зямлю (Пальч.).
Звязкі могуць абазначаць:
Выказальнае слова састаўнога дзеяслоўнага выказніка можа быць выражана фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем суадносяцца з інфінітывамі: На мяне пачалі ўсе людзі паказваць пальцам (Сам.); Госці ўмелі трымаць язык за зубамі (Каратк.).
Састаўны іменны выказнік складаецца з выказальнага слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы, і дзеяслоўнай звязкі. Выказальнае слова ў такіх выказ- ніках часцей выражаецца:
У складзе састаўнога іменнага выказніка могуць ужывацца розныя часціцы, якія ўдакладняюць змест выказальнага слова: Малюнак ужо ёсць мастацтва (Бяд.); Вёска была як быццам недалёка (Р.М.).
Правіла 3. Складаны выказнік
У складаны выказнік уваходзяць тры і болыш структурныя кампаненты з дзеяслоўнай звязкай. У ролі такіх кампанентаў могуць выступаць інфінітывы, а таксама розныя формы іменных часцін мовы.
У залежнасці ад граматычнага выражэння складаныя выказнікі падзяляюцца на:
Складаныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінітываў: Сабраліся ісці закопваць на полі бульбу ў бурты, але кагосьці яшчэ няма (Ракіт.); А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя здымкі, хачу купіць апарат (К-с).
Складаныя змешаныя выказнікі выражаюцца спалучэннем трох ці больш дзеяслоўных і іменных форм, размешчаных у розным парадку: Ці то гэта можа месяц больш выбіўся з-за хмар — там на даляглядзе жоўта пачало рабіцца (К.Ч.); Дзень абяцаў быць сонечны (Хомч.); Пытанне можна лічыць высветленым (Пестр.).