Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Перанос слоў з падоўжанымі зычнымі.

Тэма: Падоўжаныя зычныя гук і. Іх абазначэнне на пісьме.Перанос слоў з падоўжанымі зычнымі.

1.Пазнаёміць з асаблівасцямі вымаулення і напісання слоу з падоужанымі зычнымі.

2. Выпрацоуваць навык вылучэння на слых слоу з падоужанымі зычнымі гукамі.

3. Размежаваць у свядомасці вучняу выпадкі падаужэння з рускай і беларускай мовах і замацаваць адрозненні у перадачы іх пры пісьме.

4.Практыкавацца у правапісе і пераносе слоу з падоужанымі зычнымі.

Абсталяванне: дошка, падручнік па беларускай мове 2 клас, карткі са словамі;

Празвінеу для вас званок,

-Дэвіз нашага урока: Хто без навукі, той як бязрукі.

-Растлумачце гэтую прымауку.

-Я спадзяюся, што сённяшні урок прынясе вам новыя веды.

2.Праверка дамашняга задання.

-А пачнем мы наш урок з праверкі дамашняга практыкавання № 91, стр.50. Прачытайце, якую літару вы уставілі.Якое праверачнае слова? Назавіце, якія літары вы падкрэслілі?

-Паглядзіце на дошку, прачытайце верш, устауце літары.Вусна падбярыце праверачныя словы.

Цераз пло(д/т), цераз пло(д/т)

Жук ляціць у агаро(д/т)

І гудзе, як самалё(д/т).

Карэнне ласуюцца паляванне

-Чым падобны гэтыя словы?

-Спішыце, пастауце націск. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць няпарныя звонкія зычныя гукі.

— А зараз успомнім з вамі слоунікавыя словы:

Адказ, гарбуз, сусед, цыбуля, ручнік, ёсць.

-Памяняйтеся з суседам па парце сшыткамі і праверці напісанне слоу.(На адваротнай старане дошкі запісаны словы.)

-Устанце у каго не было ніводнай памылкі.У каго была адна памылка.

-Сёння на уроку мы будзем гаварыць пра асаблівасці зычных гукау, якія пішуцца паміж дзвюма галоснымі.

— Прачытайце словы, якія мы пісалі у пачатку уроку: карэнне, ласуюцца, паляванне.

— Як вымауляюцца гукі, якія пішуцца паміж дзвюма галоснымі?(Яны вымауляюцца даужэй, чым звычайна, і называюцца падоужанымі зычнымі.)

-Дык вось, мы будзем вучыцца правільна вымауляць і пісаць словы з падоужанымі зычнымі.

Практыкаванне №92, с.51. Прачытайце словы парамі. У якіх словах гукі вымауляюцца падоужана?

-Як перадаецца на пісьме падоужанае вымауленне зычных гукау?

-Для таго, каб даведацца, якія зычныя могуць вымауляцца падоужана, вам неабходна прачытаць правіла на с.51.

-Дзе могуць знаходзіцца падоужаныя зычныя у слове?

-Якія зычныя могуць вымауляцца падоужана?

-Як перадаецца падоужанае вымауленне гукау на пісьме?

Па сігналу Раніца-выконваецце наклон у перад, Дзень- бег на месцы, Вечар-хадзьба на месцы Ноч-прысядаць ля парты.Гульня паутараецца у любой паслядоунасці.

-А зараз, давайце выканаем практыкаванне №92,с.51.Паслухыйце тэкст. Назавіце прыкметы вясны.Знайдзіце і выпішыце словы з падоужанымі зычнымі гукамі.

— Практыкаванне № 95,с.52.Прачытайце прыказкі.Як вы разумееце сэнс прыказак?

Што з ’ яуляецца сапраудным багаццем чалавека? Назавіце словы з падоужанымі зычнымі гукамі.Выберыце літары, якія трэба уставіць у словы.Запішыце словы з падоужанымі зычнымі.

-На дошкі прымацаваны карткі са словамі:

2.кало..е, ветрам, пад, шапаціць, цяжкае. (Цяжкае калоссе шапаціць пад ветрам.)

-Прачытайце словы.Ці усе яны вам зразумелыя? Складзіце са слоу сказы, устауце патрэбныя літары.

— Падбярыце да слоў, словы з падоужанымі зычнымі.Напрыклад: к орань — карэнне

-Паглядзіце на дошку,прачытайце тэкст. Спішыце, устауце прапушчанныя літары.

Прыкметы паляпшэ..я надвор’я

На змярка..і сціхае вецер. На захадзе знікаюць воблакі.Но..у і раніцай га..ё дрэу пакрывае..а інеем.

8.Падвядзенне вынікау урока.

-Як вымауляюцца зычныя у некаторых словах паміж галоснымі?

— Прывядзіце прыклад слоу з падоужанымі зычнымі.

-Як падоужаныя гукі перадаюцца на пісьме?

Што прынёс вам сённяшні урок?

-Я спадзяюся, што урок пакінуу у вашых сэрцах захапленне і радасць.Дамалюйце свой праменьчык да таго сонейка, якое больш адпавядае вашаму настрою ад працы на уроку.

Практыкаванне №88.Вывучыць правіла.

Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Курс повышения квалификации

Дистанционное обучение как современный формат преподавания

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Курс повышения квалификации

Скоростное чтение

Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО

Ищем педагогов в команду «Инфоурок»

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

также Вы можете выбрать тип материала:

Общая информация

Похожие материалы

Презентация по окружающему миру

Презентация по окружающему миру

Конспект урока по башкирскому языку «Цвета»

Презентация » Праздник Букваря 1 класс «

Статья на тему : «Влияние семьи на формирование личности младшего школьника»

Исследовательская работа » Футбол-мой любимый вид спорта!

Задания на весенние каникулы

Задания на осенние каникулы

Не нашли то что искали?

Воспользуйтесь поиском по нашей базе из
5414516 материалов.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки

Время чтения: 11 минут

Поставщики интернета для школ будут работать с российским оборудованием

Время чтения: 1 минута

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Рособрнадзор объявил сроки и формат ЕГЭ

Время чтения: 1 минута

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате

Время чтения: 1 минута

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки

Время чтения: 11 минут

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

В Думу внесли законопроект об обязательном образовании для находящихся в СИЗО подростков

Время чтения: 2 минуты

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст

Время чтения: 1 минута

Подарочные сертификаты

Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.

Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.

Источник

Правілы правапісу падоўжаных зычных

А. Абрамчык,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара
гімназіі №1 г.Дзятлава

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мовеПадоўжаныя зычныя – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы. Узнікла яна ў перыяд, калі старабеларуская мова пачала развівацца самастойна, і на месцы былых спалучэнняў «зычны + j» сталі падаўжацца наступныя зычныя:

[л’] — галлё, ралля, вяселле, крылле, наваколле, гніллю, моллю. У слове чуллівы і вытворных ад яго падоўжаны [л’] узнік пры словаўтварэнні: чулы + лів.Формы ж дзеяслова ліць прынята пісаць лью, льеш, лію, ліеш;
[н’] — пытанне, жаданне, свіння, снеданне, світанне, рунню;
[з’] — рыззё, палоззе, граззю, маззю. У слове ззяць і вытворных ад яго падоўжаны зычны ўтвараецца ў пачатку слова;
[с’] — калоссе, кассё, рыссю, Палессе, воссю;
[дз’] — абоддзе, разводдзе, паводдзе, суддзя;
[ц’] — смецце, выццё, свацця, раццю;
[ж] — збожжа, бездарожжа, падарожжа, Разважжа;
[ш] — узвышша, зацішша, мышшу, удушша;
[ч] — прадплечча, сучча, ламачча, ноччу.

Ужыванне пералічаных падоўжаных зычных у сучаснай мове цесна звязана з пэўнымі тэматычнымі і граматычнымі разрадамі лексікі і некаторымі граматычнымі формамі слоў. У асноўным яны ўжываюцца:

• у назоўніках ніякага роду, якія абазначаюць зборныя паняцці: палоззе, рыззё, бадылле, скулле, суквецце, гніллё, сучча;

• у аддзеяслоўных назоўніках, якія прадстаўлены двума тыпамі — з падоўжаным [н’] (праўленне, кіраванне, адыманне, складанне) і з падоўжаным [ц’] (набыццё, жыццё, пачуццё, піццё, ліццё, распяцце). Гэтыя аддзеяслоўныя назоўнікі могуць абазначаць працэсы або набываць значэнне зборнасці ці нават канкрэтнасці (ліццё — як вынік працэсу, праўленне — як назва ўстановы);

• у прыставачных назоўніках, якія абазначаюць месца: прыбярэжжа, раздарожжа, узлессе, узвышша, зарэчча, заплечча, наваколле;

• у складаных назоўніках і некаторых прыставачных з адценнем зборнасці: стагоддзе, многаўладдзе, мнагамужжа, мелкаводдзе, беззямелле, бязлессе;

• у назоўніках, утвораных ад прыметнікаў з розным адцягненым значэннем: багацце, прыволле, вяселле, ранне;

• у назоўніках жаночага роду, часта суадносных з назоўнікамі мужчынскага роду: бягуння, пападдзя, свацця, Наталля;

• у некаторых назоўніках з прадметным значэннем: кассё, ружжо, келля, валлё;

• у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам: цішшу, граззю, зеленню, мышшу, гніллю;

• у творным склоне лічэбнікаў: пяццю, дзесяццю, трыццаццю;

• у некаторых прыслоўях, утвораных ад назоўнікаў: ноччу, рыссю, уваччу.

Увага!

У словах неславянскага паходжання, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, там, дзе ў рускай мове пішуцца дзве літары, у беларускай мове пішацца адна: каса, алея, група, Васа, Іна і г.д.

Выключэнне: бонна, донна, манна, панна, ванна, мецца-сапрана, саванна, дурра (кармавая расліна); Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка, Мадонна.

У большасці ж уласных імёнаў і назваў славянскага паходжання падоўжанае вымаўленне перадаецца на пісьме дзвюма літарамі: Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Фядосся, Краснаполле.

Выключэнне: Ілья, Касьян, Ульян, Юльян, Ільін, Ільіч, Ульянаў і інш.

Источник

Чакае ралля насення, ці Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

У беларускай мове некаторыя гукі пры пэўных умовах могуць падаўжацца, а літары на стыку марфем падвойвацца. Першы працэс вызначаецца як фанетычны, другі — як марфалагічны.

Як правільна сказаць: Паўлам Марозавам ці Паўлам Марозавым?

Вітаю, “Народная”! У гэтым годзе заканчваю школу. Хочаш ці не хочаш, а прыйдзецца здаваць ЦТ па мове. Мяняюцца правілы і па беларускай мове, і па рускай. А як жа нам здаваць тэсты?

— Падстаў для хваляванняў, паважаны user, няма. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ўступае ў дзеянне 1 верасня 2010 года. У тэсты па беларускай мове новыя нормы не будуць уводзіцца не толькі ў 2010, але і ў наступныя гады. Новыя правілы рускай мовы яшчэ не прыняты. У 2000 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Уладзіміра Лапаціна быў падрыхтаваны новы звод рускага правапісу. Ён актыўна абмяркоўваўся на розных узроўнях, але так і застаўся толькі праектам.

Прывітанне! Нядаўна наведвала майстар-клас Джэка (пішу па-руску, бо не ведаю, як напісаць па-беларуску) Траута. Дапамажыце, калі ласка! Як правільна пісаць гэтае прозвішча на беларускай мове?

— Паводле новай рэдакцыі “Правіл”, нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд, еўра. У запазычаным прозвішчы у не з’яўляецца націскным, а значыць можа закрыць папярэдні склад. Такім чынам, прозвішча вядомага маркетолага арфаграфічна карэктна перадаваць: Траўт, наведвала семінар Джэка Траўта.

Источник

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Падоўжаныя зычныя

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мовеПадоўжанымі зычнымі ў беларускім мовазнаўстве прынята лічыць гукі, якія ўзніклі на месцы старажытных спалучэнняў «мяккі зычны+слабы рэдукаваны [ь+j]» паміж галоснымі (інтэрвакальнае становішча). У выніку страты рэдукаванага [ь] папярэдні мяккі зычны апынуўся перад [j] і асіміляваў яго, дзякуючы чаму ўтварыўся адзін падоўжаны гук, які на пісьме перадаецца дзвюма аднолькавымі літарамі: жыццё, каменне і г. д.

Напісанне падоўжаных зычных заснавана на фанетычным прынцыпе. Словы, якія складаюць выключэнні, пішуцца паводле традыцыйнага прынцыпу.

Падоўжанае вымаўленне гукаў і перадача іх на пісьме падвоеным напісаннем адпаведных літар цесна звязана з пэўнымі тэматычнымі і граматычнымі разрадамі славянскай лексікі і некаторымі граматычнымі формамі слоў.

Падоўжаныя зычныя ўжываюцца ў назоўніках, лічэбніках, прыслоўях і адзінкавых дзеясловах.

Правіла 1. Падоўжаныя зычныя ў каранёвых марфемах

Падоўжаныя зычныя пішуцца ў наступных групах назоўнікаў, да якіх адносяцца:

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове
ЗАЎВАГА. Гэтыя аддзеяслоўныя назоўнікі могуць абазначаць працэсы або набываць значэнне зборнасці ці нават канкрэтнасці (ліццё — як вынік працэсу, праўленне — як назва ўстановы).

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове
ЗАЎВАГА 1. У прыметніках, утвораных ад слоў келля, ладдзя, ліццё, ружжо, падоўжаныя зычныя не пішуцца: келейны, ладзейны, ліцейны, ружэйны.

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове
ЗАЎВАГА 2. Не пішуцца падоўжаныя зычныя ў словах, утвораных пры дапамозе ласкальнага суфікса -ейк-: свацця→свацейка, вецце→вецейка, пападдзя→пападзейка.

Падоўжаныя зычныя пішуцца:

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мовеЗАЎВАГА. Формы дзеяслова ліць прынята пісаць з адной літарай л: лью, льеш, лію, ліеш.

Правіла 2. Падоўжаныя НН у суфіксах прыметнікаў і назоўнікаў

Падоўжаныя нн пішуцца ў наступных суфіксах прыметнікаў:

У назоўніках мужчынскага роду падоўжаныя зычныя пішуцца ў суфіксах:

Правіла 3. Падоўжаныя зычныя ва ўласных імёнах і назвах

Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных таксама адлюстроўваецца на пісьме: Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Настасся, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўская галерэя, Краснаполле, Залессе, Закарпацце, Закаўказзе і інш.

Выключэнне. Па традыцыі не падаўжаюцца гукі [л’], [дз’], [с’], у словах Гальяш, Ілья, Емяльян, Ульян, Юльяна, Касьян, Традзьякоўскі і вытворных ад іх: Ільін, Ільіч, ІльІ чоўка, Ульянаў, Ульянаўск.

Правіла 4. Падоўжаныя зычныя ў неславянскай лексіцы

У словах неславянскага паходжання, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, а таксама ў вытворных ад іх словах падоўжаныя літары, за невялікім выключэннем, не пішуцца: алея, апарапг, граматыка, група, дасье, калектыў, каньяк, каса, піца, равін, саміт, субота, сума, тона, хакей, Ала, Бэла, Васа, Вісарыён, Гары Потэр, Генадзь, Іна, Іпаліт, Кірыл, Піліп, Рыма,Адэса, Калькута,Марока, Ніца, Эла.

Выключэнне. Замацавалася падвоенае напісанне зычных у наступных іншамоўных словах-выключэннях: бонна, ванна, дзіванна (бата’нічны тэрмін), донна, дурра (кармавая і хлебная расліна), манна, мірра (духмяная смала), мірра- вы, панна, мадонна, мецца-сапрана, саванна, эскадрылля, камарылля; Ганна, Жанна, Сусанна, Сюзанна, Мекка, Мадонна. Напісанне такіх слоў неабходна вызначаць па слоўніку.

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове
ЗАЎВАГА 1. У вытворных словах перад суфіксам -к- падоўжаныя зычныя не пішуцца (адсутнічае інтэрвакальнае становішча): манна +к —> манка, эскадрылля+к —> эскадрылька, Жанна+к —> Жанка, Аксіння+к —> Аксінька, Наталля+к —> На-талька.

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мовеЗАЎВАГА 2. У сучасных СМІ назіраюцца выпадкі напісання за- пазычаных слоў, не ўказаных у выключэннях, з падвоенымі літарамі: самміт, панараццы, піцца. На наш погляд, такую варыянтнасць нельга лічыць апраўданай, паколькі такім чынам правіла перастае дзейнічаць і набывае дваістую трактоўку.

Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Картинка про Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове. Фото Что такое падоўжаныя гукі в беларускай мове

Источник

Бел.мова Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі.

Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.”

Мэта: пазнаёміць з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжанымі гукамі, практыкаваць у вылучэнні на слых слоў с падоўжанымі зычнымі.

Абсталяванне: малюнкі сонейка і хмаркі, мультымедыйная прэзентацыя.

I. Арганізацыйны момант.

Прывітанне! Пачынаем урок з гульні. Калі вы будзеце згодныя з маімі думкамі, кажыце “Так”. Мову родную шаную. (Так.)На ўроку не сумую. (Так.)І выдатна я працую. (Так.)Дэвіз нашага ўрока — “Будзем добра працаваць і не будзем сумаваць!”Малайцы! Настрой у вас добры, і я жадаю вам поспехаў.

Настаўнік. Дзеці, сёння на ўроку будзе цёпла і сонечна — у сваёй працы мы будзем успамінаць лета. Паслухайце, калі ласка, урывак з верша

Ветрык краскі чуць калыша,

Луг зялёны жыццём дыша —

Хто з вас ведае, хтотакія конікі?

(Па-руску яны называюцца “кузнечи-

Давайце ўспомнім, як стракочуць конікі? (Ц-ц-ц-ц-ц) А як надакучліва ўлетку ныюць камары? (Н-н-н-н-н). А як гудуць жукі? (Ж-ж-ж-ж-ж)

III. Хвілінка чыстапісання.

Прачытайце словы, у якіх сустракаюцца гэтыя літары.Запіс на дошцы:

Ласуюцца, карэнне, збожжа.

Ці зразумелыя вам значэнні гэтых слоў?

Настаўнік дае пераклад слоў з беларускай на русскую мову.

Збожжа — зерно. Карэнне — корни. Ласуюцца — лакомятся.

Прачытайце сказ, які запісаны на дошцы: Дзікі ласуюцца карэннямі раслін.

Знайдзіце ў сказе словы, у якіх побач пішуцца дзве аднолькавыя літары, што абазначаюць зычныя гукі. (Ласуюцца, карэннямі.) Спішыце сказ і падкрэсліце гэтыя літары. Як правільна запісаць сказ? чырвонага радка, з вялікай літары, у канцы ставіцца кропка.)

Праводзіцца этап самаацэнкі.

Вучні ацэньваюць сваю працу ў выглядзе шкалы.

IV. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Настаўнік. Ці вучыліся мы пісаць такія словы на ўроках беларускай мовы? (Не.) Сёння гэта і будзе тэмай нашага ўрока. Давайце прачытаем, як яна называецца (дэманструецца на экране).

Тэма: “Падоўжаныя зычныягукі. Іх абазначэнне на пісьме.”

Як вы думаеце, якая мэта нашага ўрока? (Будзем вучыццапісаць сло-

вы з падоўжанымі зычнымі.) Так, але спачатку мы навучымся іх вызнача-

ць на слых. Зычныя гукі мы ведаем, а што значыць “падоўжаныя гукі”?

V. Работа па падручніку.

Чытаем правіла на с. 105 падручніка.

Настаўнік. Закрыем вочкі і ўявім,што мы на лузе, дыхаем водарам траў і кветак, слухаем, як гудуць чмялі,бдзумкаюць пчолкі, спяваюцьптушкі. А зараз устанем і паскачам, пасля зноў вернемся з луга ў клас.

VII. Замацаванне вывучанага.

Настаўнік. Прачытайце сказы, запісаныя на дошцы.

Пчолы неслі мёд у новыя вуллі. Сёлета вырасла густое збожжа.

Днём і ноччу працуюць камбайны.

Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі і падкрэсліце літары, якімі яны перадаюцца на пісьме.

(Трое вучняў выконваюць заданне каля дошкі з тлумачэннем.)

Настаўнік. На ўроках беларускай мовы нам вельмі часта прыйдзецца пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі. Успомніце, калі ласка, правіла.

(Пры пераносе слоў з падоўжанымі зыч н ымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца. ) Правільна.

Руская і беларуская мовы — гэта мовы-сёстры. Як вы думаеце, ці будзе перанос слоў з падоўжанымі зычнымі ў беларускай мове адрознівацца ад пераносу ў рускай мове? (Не. ) На экране дэманструецца слайд:

Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца: Уруч-ча, крыл-ле

Настаўнік. Чаму Уручча пішацца з вялікай літары? (Назва мікрараёна.)

Цяпер я раздаю кожнаму з вас карткі. Прачытайце словы, якія на іх запісаны.

Піццё, галлё, ноччу, збожжа, Ганна, жыццё, ружжо.

Ці ёсць сярод іх словы, значэнне якіх вам не зразумела? Запішыце ў сшыткі словы з падоўжанымі зычнымі і падзяліце іх вертыкальнымі рыскамі для пераносу. Праводзіцца праверка. Ланцужком вучні зачытваюць словы і голасам дзеляць іх для пераносу. У гэты момант на слайдзе з’яўляюцца па чарзе словы, падзеленыя для пераносу.

Піц-цё, гал-лё, ноч-чу, збож-жа, Ган-на, жыц-цё, руж-жо.

Настаўнік. Зараз правядзём самаацэнку. Палічыце, колькі слоў у вас падзелена правільна, і запішыце гэтую лічбу алоўкам на палях.

Фізкультхвілінка для вачэй

Работа па падручніку

Практыкаванне 229 вучні выконваюць самастойна: I рад — 1-шы сказ,

II рад — 2-гі сказ, III рад — 3-ці сказ.

Настаўнік. А зараз памяняйцеся сшыткамі з суседам і праверце, ці правільна выканана заданне. Праводзіцца этап самаацэнкі.

Вучні, якія выканалі работу правільна, ставяць алоўкам на палях “+”, тыя, у каго былі памылкі, — “-”.

Пытанні і заданні: як вымаўляюцца зычныя паміж галоснымі ў некаторых словах? (Падоўжана.) Як падоўжаныя гукі перадаюцца на пісьме?

(Дзвюма літарамі.) Як пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі? (Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычн ым і адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца.) Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі, якія вы запомнілі з сённяшняга ўрока.

IX . Дамашняе заданне.

Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *