Что такое скланенне назоўнікаў

Что такое скланенне назоўнікаў

Скланенне назоўнікаў 1-га скланення

Адносяцца словы жаночага роду з канчаткам –а/-я: краіна, песня.

Назоўны скл.краінатрава
Родны скл.краінытравы
Давальны скл.краінетраве
Вінавальны скл.краінутраву
Творны скл.краінайтравой
Месны скл.у краінеу траве
Н.задачамяжа
Р.задачымяжы
Д.задачымяжы
В.задачумяжу
Тв.задачаймяжой
М.у задачына мяжы

3. з асновай на г, к, х:

Н.дарогамуха
Р.дарогімухі
Д.дароземусе
В.дарогумуху
Тв.дарогаймухай
М.пры дарозеу мусе
Н.ракаручка
Р.ракіручкі
Д.рацэручцы
В.ракуручку
Тв.ракойручкай
М.на рацэу ручцы
Н.песняхвоя
Р.песніхвоі
Д.песніхвоі
В.песнюхвою
Тв.песняйхвояй
М.у песніна хвоі

Заданні

Паставіць назоўнікі ў родным, давальным і месным склонах:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Рэспубліка – рэспублікі, рэспубліцы, у рэспубліцы

Кухня – кухні, кухні, на кухні

Нага – нагі, назе, на назе

Сястра – сястры, сястры, у сястры

Гутарка – гутаркі, гутарцы, у гутарцы

Парта – парты, парце, на парце

Пушча – пушчы, пушчы, у пушчы

Зямля – зямлі, зямлі, на зямлі

Страха – страхі, страсе, на страсе

Воля – волі, волі, на волі

Засуха – засухі, засусе, у засусе

Падлога – падлогі, падлозе, на падлозе

Хваля – хвалі, хвалі, на хвалі

Страла – стралы, страле, на страле

Сяброўка – сяброўкі, сяброўцы, пры сяброўцы

Кніга – кнігі, кнізе, у кнізе

Бутэлька – бутэлькі, бутэльцы, у бутэльцы

Праца – працы, працы, на працы

Грамада – грамады, грамадзе, у грамадзе

Торба – торбы, торбе, у торбе

Папка – папкі, папцы, у папцы

Талерка – талеркі, талерцы, у талерцы

Гара – гары, гары, на гары

Адліга – адлігі, адлізе, у адлізе

Тынкоўка – тынкоўкі, тынкоўцы, у тынкоўцы

Півоня – півоні, півоні, у півоні

Макуха – макухі, макусе, на макусе

Вышыня – вышыні, вышыні, у вышыні

Вуздэчка – вуздэчкі, вуздэчцы, у вуздэчцы

Качарга – качаргі, качарзе, на качарзе

Бяссонніца – бяссонніцы, бяссонніцы, у бяссонніцы

Страўня – страўні, страўні, у страўні

Кафля – кафлі, кафлі, на кафлі

Жняя – жняі, жняі, пры жняі

Лыжка – лыжкі, лыжцы, у лыжцы

Інга – Інгі, Інзе, пры Інзе

Зграя – зграі, зграі, у зграі

Логіка – логікі, логіцы, у логіцы

Валя – Валі, Валі, пры Валі

Ларыса – Ларысы, Ларысе, пры Ларысе

Абляпіха – абляпіхі, абляпісе, на абляпісе

Лазня – лазні, лазні, у лазні

Кіраўніца – кірыўніцы, кіраўніцы, пры кіраўніцы

Разруха – разрухі, разрусе, у разрусе

Паланга – Палангі, Паланзе, у Паланзе

Дзея – дзеі, дзеі, у дзеі

Гаспадыня – гаспадыні, гаспадыні, пры гаспадыні

Медавуха – медавухі, медавусе, у медавусе

Інтрыга – інтрыгі, інтрызе, у інтрызе

Перакласці на беларускую мову:

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Дети купались в реке/речке. – Дзеці купаліся ў рацэ/рэчцы.

Из песни слова не выбросишь. – З песні слова не выкінеш.

Моей дочке нравится играть на скрипке. – Маёй дачцэ падабаецца граць на скрыпцы.

По щеке текла слеза. – Па шчацэ цякла сляза.

В заборе не хватало одной доски. – У плоце не хапала адной дошкі.

Мы хотим вернуть республике национальные символы. – Мы хочам вярнуць рэспубліцы нацыянальныя сімвалы.

Вопросы этики и эстетики их волнуют мало. – Пытанні этыкі і эстэтыкі іх мала хвалююць.

Заниматься политикой – нелегкое дело. – Займацца палітыкай – нялёгкая справа.

Надпись на вывеске давно стерлась. – Надпіс на шыльдзе даўно сцерся.

На смену засухе пришли дожди. – На змену засусе прыйшлі дажджы.

В советское время невозможно было без очереди купить продукты и одежду. – У савецкі час немагчыма было без чаргі купіць прадукты і вопратку/адзенне.

Жить мечтой о свободе. – Жыць марай пра свабоду.

В квартире было холодно и грязно. – У кватэры было холадна і брудна.

Случайно я встретился с девочкой Женей. – Выпадкова я сустрэўся з дзяўчынкай Жэняй.

Источник

§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 10 клас
Книга:§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.
Напечатано::Гость
Дата:Среда, 22 Декабрь 2021, 09:22

Оглавление

Правіла

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Рознаскланяльныя назоўнікі

Практыкаванне № 252-1

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падзяліце тэкст на часткі і падбярыце да іх загалоўкі.

Пінскія багны вачыма легендарнай амерыканкі

«Людзі, якія пражываюць на водных шляхах, маюць адметны характар, які розніць іх ад жыхароў іншых мясцін. У якой частцы свету яны б ні знаходзіліся — індзейцы урасы з возера Ціцікака, абарыгены папірусавых зарасляў возера К’ёга, кітайцы з дэльты ракі Янцзы, галандцы з затапляльных польдараў * — ва ўсіх іх асаблівы лад жыцця» — так пачынаецца артыкул «Пінскія балоты», які ў 30-я гады мінулага стагоддзя з’явіўся ў заходнім друку.

Палес..кія нататкі в..домай ам..рыканскай вандроўніцы Луізы Арнер Бойд імя якой вядома ва ўсім свеце апублікавалі ў 1936 годзе на польскай н..мецкай францу..скай і адпаведна англійскай мовах але толькі ў 2016 годзе нарысы вы..шлі (па)беларуску.

Луіза Арнер Бойд у сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя адкрыла свету Палессе. Праз сотні фотаздымкаў Новы Свет і Заходняя Еўропа ўбачылі край неабсяжных балот і незлічоных рэк ва ўсёй яго шматаблічнасці, самабытнасці і непаўторнасці. Навуковая спадчына вандроўніцы дае сучаснікам унікальную магчымасць скрозь таўшчыню падзей і часоў зірнуць на мінулую эпоху непрадузятым, напоўненым глыбокай сімпатыяй да простых жыхароў Палесся поглядам амерыканскай даследчыцы (Паводле П. Савіча).

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Што вы ведаеце пра характар і культуру палешукоў?
Якую ролю адыгрываюць у тэксце нескланяльныя назоўнікі? Вызначце іх род.
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку.
Размяркуйце назоўнікі з тэксту на групы паводле тыпаў скланення.
Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаўРазгледзьце фотаздымак. Як называецца возера, пададзенае на ім. і дзе яно знаходзіцца? Карыстаючыся матэрыялам з розных крыніц, раскажыце народнае паданне пра ўзнікненне яго назвы.

Практыкаванне № 252-2

Прачытайце табліцу. Якія формы маюць назоўнікі жаночага роду ў давальным і месным склонах?

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Ці залежаць канчаткі назоўнікаў 1-га скланення ад адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, асабовасці / неасабовасці?
Прывядзіце прыклады назваў населеных пунктаў свайго рэгіёна, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення.

Практыкаванне № 252-3

Устанавіце адпаведнасць паміж беларускімі і рускімі прыказкамі і прымаўкамі. Раскрыйце сэнс кожнай з іх. Якія вобразы народнай культуры закладзены ў гэтых творах?

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Запішыце беларускія прыказкі, раскрываючы дужкі. Вызначце, у якіх формах ужываюцца назоўнікі 1-га скланення, растлумачце напісанне канчаткаў.

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Практыкаванне № 252-4

Запішыце словазлучэнні, паставіўшы назоўнікі ў форму меснага склону адзіночнага ліку. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў.

З двума словазлучэннямі складзіце сказы.

Практыкаванне № 252-5

Разгледзьце схему Мінскага метрапалітэна. Запішыце па-беларуску назвы станцый, якія змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення. Якія формы будуць мець гэтыя назвы ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку?
Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў
Складзіце маршрут для свайго сябра, які прыедзе з горада Рэчыцы на дзень адчыненых дзвярэй у Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і будзе дабірацца туды на метро.

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Практыкаванне № 252-6

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаўУстанавіце адпаведнасць паміж графамі табліцы. Вызначце, якія неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у (-ю).

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Якія назоўнікі 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -а (-я)? Складзіце табліцу «Канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку».

Практыкаванне № 252-7

Прачытайце. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.

1. І з гэтага жахлівага статк.. даносіўся голас караля Стаха (У. Караткевіч). 2. Калі растваруся ў натоўпе, дзе твар.. твар не знаходзіць, аблічча маё адродзіць айчыннае слова (П. Макаль). 3. Галоўную небяспеку для экіпаж.. і карабля ўяўлялі агромністыя астэроіды (С. Далідовіч). 4. Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, як дрыжаць ад ветр.. зоркі нада мной сн (М. Багдановіч). 5. Не ведаючы тэорыі вольных вершаў, не чуючы нічога пра факт існавання авангардызм. мама лісты мне пісала верлібрам* (Р. Барадулін). 6. Жывое ў вяках беларускае слова — народ.. душа і народ.. хвала (А. Бачыла). 7. Рыжым купалам трываліцца зара, туманы м ўліваюцца ў разоры, хустку досвітк.. накідвае гара, маналог апошні шэпчуць зоры (В. Кустава).

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Практыкаванне № 252-8

Прачытайце. Улічваючы значэнні выдзеленых назоўнікаў, запішыце іх у форме адзіночнага ліку роднага склону. Растлумачце правапіс канчаткаў.

I. Гук — 1. Лінгвістычны тэрмін. 2. Ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам.

II. Перавод — 1. Дзеянне паводле дзеяслова пераводзіць — перавесці. 2. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе, праз плацёжныя сістэмы, з карткі на картку і інш.

III. Народ — 1. Насельніцтва якой-небудзь краіны, дзяржавы. 2. Сукупнасць людзей.

З адной парай слоў складзіце сказы.

Практыкаванне № 252-9

Прачытайце табліцу. Ад чаго залежыць напісанне канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў месным склоне адзіночнага ліку?

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Практыкаванне № 252-10

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Абгрунтуйце сваю думку.

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак здаўна любілі цыркавое мастацтва. У другой палове XIX стагоддзя гамяльчане за невялікую плату маглі пабачыць выступленні фокуснікаў, жанглёраў, вулічных акрабатаў. Першы будынак Гомельскага цырка быў невялікім. Там не было ацяплення, гледачы сядзелі на драўляных лаўках, а артысты туліліся ў фанерных пакойчыках.

Будынак цырка, узведзены ў 1926 годзе, меў залу на дзве тысячы месцаў. Шаноўную публіку запрашалі на прадстаўленне з прыгожага разнога балкончыка.

Гамяльчане былі аматар.. цыркавога мастацтва, таму прафесійныя артысты любілі тут працаваць. Магчыма, гэта прадвызначыла з’яўленне ў Гомел.. новага цырк. адкрытага ў 1972 годзе. Сучасны цырк мае выгляд лятаючай талеркі — ён быў пабудаваны паводле тыпавога праект. таму такія ж незвычайныя пабудовы ёсць яшчэ ў пяці гарад.. былога СССР.

Гомель — адзін з самых маленькіх гарадоў былога СССР, якія маюць уласны стацыянарны цырк. Але дзякуючы зацікаўленай публіцы гэта ўстанова мае стабільна высокую акупальнасць (Паводле І. Зімневай).

Спішыце трэці і чацвёрты абзацы тэксту. Растлумачце напісанне канчаткаў назоўнікаў у адзіночным і множным ліку.
Знайдзіце ў тэксце назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення. Запішыце іх у форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.
Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаўРазгледзьце скульптуру вядомага клоўна каля Гомельскага цырка. Апішыце помнік. Сабака якой пароды быў яго верным сябрам? Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра клоўна Карандаша.

Практыкаванне № 252-11

Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў. Назавіце формы, якія могуць мець варыянтныя канчаткі.

1. Ведаем, жывём занадта мала, каб напрыканцы не шкадаваць, што не ўсё, чым доля нас вітала, з (годнасць) мы ўмелі адвітаць (Н. Мацяш). 2. Над Белай (Русь) — белы бусел з даверам выпрастаў крыло (В. Лукша). 3. Мне ў жыта хочацца ўвайсці, мне (вечнасць) здаецца жыта (А. Пысін). 4. Ляцяць і ляцяць сняжынкі, спадаюць на ціхі дол. Чысцюткай-чысцюткай (бель) заслалі палі вакол (П. Броўка). 5. Гадае той аб (прышласць) далёкай, хто верыць у сучаснае душой (П. Глебка). 6. Напэўна, не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: ці то над Нёманам, ці то над (Свіслач) (Я. Колас). 7. А лепей з (моладзь) у паходы на рэкі, у лясы, сады (П. Панчанка). 8. Зямля і неба звязаны дажджамі. Мы з роднай вёскай — (памяць) навек (П. Панчанка). 9. Беларус якраз адрозніваецца (шчодрасць), заўсёднай (гатоўнасць) прыйсці на дапамогу ў бядзе (У. Караткевіч).

Практыкаванне № 252-12

Разгледзьце схему. Паводле якога тыпу скланення змяняюцца назвы маладых істот? У чым асаблівасць іх змянення?

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Практыкаванне № 252-13

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.

Пра дзяцей ёсць вельмі добрая легенда. Жанчына некалі паскардзілася чараўніку, што рукі адвальваюцца: дзеці да году не ходзяць, цяляты, ягняты, жарабяты. Усіх на руках насі. Той узяўся дапамагчы. Кінуў цераз высокі м плот жарабя — пабегла, цяля — таксама, ягня — і яно пабегла.

«Ну, — кажа. — Давай дзіця». Маці абурылася: «Эге, так я табе і дам дзіця цераз высокі плот кідаць». — «Ну, то тады і насі…» (Паводле У. Караткевіча).

Выпішыце з тэксту рознаскланяльныя назоўнікі. Раскажыце пра асаблівасці змянення назоўніка маці.
Праскланяйце адну назву маладой істоты і назоўнік дзіця ў адзіночным і множным ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
• Вызначце, як утварыліся дзеясловы загаднага ладу, што сустракаюцца ў тэксце.
Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаўЯкія вы ведаеце легенды, паданні, прытчы пра стаўленне маці да сваіх дзяцей? Раскажыце адну з іх.

Практыкаванне № 252-14

Прачытайце табліцу. Якія назоўнікі мужчынскага і агульнага роду змяняюцца як рознаскланяльныя? Ад чаго залежыць напісанне іх канчаткаў?

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Практыкаванне № 252-15

Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс канчаткаў. Ад чаго залежыць іх напісанне?

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

З (калега) Марыяй Дзмітрыеўнай, сумаваць па (Мікіта), быць сапраўдным (ханжа), адрасаваць (Кузьма) Чорнаму, пазычыць (Міша), з (плакса) сястрой, падараваць (сірата) Алегу, аб добрасумленным с (суддзя), не давяраць (хвалько) Сцяпану, пазнаёміцца са (старшыня) Верай Уладзіміраўнай, пайсці за братам (Слава), ганарыцца (дзядуля), паабяцаць (стараста) Марылі, дараваць (Сеня), перад нястрыманым (Ілья), захапляцца (Янка Купала), за таленавітым (ляўша).

Значок “Слоўнік” Якое слова мае значэнне ‘прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік’?
Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаўЯкога чалавека вобразна называюць ляўшой?
Разгледзьце ілюстрацыю В. Г. Брытвіна да казкі М. Ляскова «Ляўша». Які эпізод адлюстраваны на малюнку?
Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра беларускага «ляўшу».

Практыкаванне № 252-16

Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі і ставячы назоўнікі ў форму роднага ці творнага склону множнага ліку. Назавіце назоўнікі, якія могуць мець варыянтныя канчаткі.

Прынесці пяць (кілаграм), не заўважыць (селянін), купіць (банан), з палескіх (балота), каля новых (весніцы), ганарыцца (дзіця), многа (недакладнасць), з вялікімі (вочы), сарваць некалькі (памідор), не напоўніць (вядро), варэнне з (вішня), прытрымлівацца (норма), выехаць з (Калінкавічы), перад дзвюма (чвэрць), з курынымі (пяро).

Практыкаванне № 252-17

Прачытайце. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай. Вызначце сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Што ж без цябе, настаўнік? Хто ж без цябе, настаўнік? Ты, настаўнік, быў у Скарыны і ў Гарыбальдзі. Ты, настаўнік, быў у Герцэна і ў Каліноўскага, у Карскага і ў Паўлава.

З якім пачуццём аўтар звяртаецца да настаўніка? Што вы ведаеце пра асоб, згаданых у тэксце?
Якую ролю адыгрываюць у тэксце паўторы слоў настаўнік, вечны, прадаў і інш.?
Спішыце другі абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце свой выбар.
• Вызначце, якімі спосабамі ўтвораны словы чалавецтва, чалавечнасць, падбярыце да іх аднакаранёвыя.
Раскажыце, як змяняюцца ўласныя назвы з тэксту.
Праскланяйце прозвішчы вучняў вашага класа (або вашых сяброў, знаёмых), якія змяняюцца як уласны назоўнік Паўлаў. У чым асаблівасць скланення аманімічных такім прозвішчам назваў населеных пунктаў?
Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых у тэксце слоў.

Практыкаванне 252-18

Прачытайце. Дапоўніце табліцу неабходнымі формамі назоўнікаў. Раскажыце пра асаблівасці скланення прозвішчаў такога тыпу.

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаў

Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаўПадрыхтуйце паведамленне пра сусветна вядомых асоб, якія маюць такія прозвішчы.

Практыкаванне № 252-19

Прачытайце. Падбярыце да тэксту загаловак.

Калі чалавек імкнецца сур’ёзна і дасканала авалодаць вуснай беларускай мовай, яму варта ўслухоўвацца ў гучанне м кожнага слова, імкнуцца не толькі правільна вымавіць, зразумець лексічнае значэнне слова, яго сінанімічнасць, але і дакладна ўжыць гэта слова на патрэбным месцы ў сказе, словазлучэнні, вусным выказванні. Разам з тым сістэматычнае чытанне кніг і асобных твораў мастацкай літаратуры, часопісаў і газет дапаможа не толькі ў авалоданні роднай вуснай мовай, але і ў глыбокім пазнанні нацыянальнай культуры і гісторыі. сн

Варта набыць ці ўзяць у бібліятэцы неабходныя для працы кнігі і слоўнікі (арфаграфічны, тлумачальны, сінанімічны, фразеалагічны, перакладны, этымалагічны, крылатых слоў і выразаў). Можна выкарыстаць наступныя выданні: Янкоўскі Ф. М. «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы»; Шкраба І., Шкраба Р. «Крынічнае слова (беларускія прыказкі і прымаўкі)»; Санько З. «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем»; Гаўрош Н. В., Лепешаў І. Я., Янкоўскі Ф. М. «Фразеалагічны слоўнік»; Клышка М. К. «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў», Пазнякоў М. П. «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы»; Еўсіевіч Н. П., Кунцэвіч Н. П., Нікалаева В. М., Русак В. П. «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя», «Беларускі арфаграфічны слоўнік» пад рэдакцыяй. Лукашанца А. А. і іншыя. Таксама трэба чытаць творы вуснай народнай творчасці, беларускай літаратуры, біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў (Паводле З. Куставай, В. Салаўёвай).

Якія іншыя слоўнікі вы параілі б для карыстання пры авалоданні беларускай мовай? Назавіце іх аўтараў.
Раскажыце пра асаблівасці змянення прозвішчаў аўтараў слоўнікаў з тэксту. Якія прозвішчы адносяцца да нескланяльных назоўнікаў?
Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть фото Что такое скланенне назоўнікаў. Смотреть картинку Что такое скланенне назоўнікаў. Картинка про Что такое скланенне назоўнікаў. Фото Что такое скланенне назоўнікаўКарыстаючыся матэрыяламі сайта www.slounik.org і іншымі крыніцамі інфармацыі, падрыхтуйце паведамленне пра сучасныя граматычныя слоўнікі.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *