Что такое спражэнне дзеясловаў
Асобыя формы дзеяслова
Першае спражэнне Другое спражэнне
Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. Першая асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); другая – дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя – дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцца, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабовымі.
Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў.
Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г.д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагаеінфінітыў.
Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш. (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець, ляцець, цярпець (але: хацець – I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння.
Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння, адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?: Нямераная, няхожаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае лёгкім, прыглушаным водгуллем. Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной.
Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова (стан, трыванне, час, пераходнасць/непераходнасць) і прыметніка (род, лік, склон).
Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік, адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы.
Дзеепрыслоўі маюць прыметы дзеяслова (трыванне, час, зваротнасць/ незваротнасць, пераходнасць/непераходнасць) і прыслоўя (нязменнасць).
Спражэнне дзеясловаў
Спражэнне – змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым простым часе абвеснага ладу. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюцца два тыпы спражэння – першае і другое.
Лік | Асоба | 1 спражэнне | 2 спражэнне | ||
канчаткі | прыклады | канчаткі | прыклады | ||
Адзіночны | 1-я | -у (-ю) | іду, пішу, берагу, спяваю, скачу | -у (-ю) | гавару, сплю |
2-я | -еш (-эш, -аш) | ідзеш, пішаш, беражэш, спяваеш, скачаш | -іш (-ыш) | гаворыш, спіш | |
3-я | -е (-э, -а) | ідзе, піша, беражэ, спявае, скача | -іць (-ыць) | гаворыць, спіць | |
Множны | 1-я | -ём (-ем, -ом, -ам) | ідзём, пішам, беражом, спяваем, скачам | -ім (-ым) | гаворым, спім |
2-я | -еце (-яцце, -аце) | ідзяце, пішаце, беражаце, спяваеце, скачаце | -іце (-ыце) | гаворыце, спіце | |
3-я | -уць (-юць) | ідуць, пішуць, берагуць, спяваюць, скачуць | -аць (-яць) | гавораць, спяць |
Дзеясловыесці, дацьі ўсе вытворныя ад іх спрагаюцца па асобым спражэнні:
Асоба | Адзіночны лік | Множны лік |
1-я | ем, дам | ядзім, дадзім і ямо, дамо |
2-я | ясі, дасі | ясце, дасце |
3-я | есць, дасць | ядуць, дадуць |
Да ІІ спражэння адносяцца:
Усе астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі – І спражэння: маляваць – малюю, малюеш, малюеце.
Часта дапускаюцца памылкі пры ўжыванні дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку. Трэба памятаць, што націск у дзеясловах 2-й асобы множнага ліку падае або на аснову, або на апошні склад канчатка: гуля́еце, зно́йдзеце, жывяцé, бежыцé. Праверыць сябе можна па форме 2-й асобы адзіночнага ліку: ты малю́еш – вы малю́еце, ты глядзíш – вы гледзіцé, ты льéш – вы льяцé, ты тчэ́ш – вы тчацé.
· Прачытайце тэкст, паставіўшы дзеясловы ў патрэбную форму.
· Выпішыце граматычныя асновы сказаў, абазначце канчаткі дзеясловаў.
· Вызначце спражэнне дзеясловаў.
· Знайдзіце неспрагальныя формы дзеяслова.
· Выпішыце рады аднакарэнных слоў, растлумачце адрозненні ў іх значэнні.
Тэкст № 1. Нарэшце Васіль (націраць) лыжы воскам і (выпраўляцца) ў сваю першую лыжную вандроўку. Паліто не (апранаць), проста пад пінжачок паддзявае яшчэ адну сарочку. Снег (зашэрхнуць), па полі ісці лёгка, прыемна. Толькі не ісці трэба, а бегчы, бо інакш замерзнеш.
З таго часу, як (пачацца) заняткі ў школе, Васіль упершыню (вырвацца) на прастор. Дзяцінства (мінуць), ніякіх прыгод ён не (шукаць). Ды якія могуць быць прыгоды на пустым заснежаным полі, па якім Васіль (шоргаць) лыжамі, насы якіх глядзяць у адзін правы бок. Снежны наст моцна (трымаць): снег (зляжацца), прамёрз і толькі зрэдку лыжына правальваецца, прабіваючы зледзянелую скарынку. Поверх гэтай скарынкі вецер (пераганяць) з месца на месца белую далікатную снежную муку, якая (насыпацца) з неба за апошні дзень. У лагчынах такой мукі занадта многа, і лыжы тут (правальвацца) глыбока.
Васіль (старацца) ісці як мага хутчэй, бо спіну (прабіраць) мароз. Толькі палкі без кольцаў на канцах глыбока (правальвацца) ў снег і замінаюць хуткай хадзе. Але на роўных мясцінах можна без палак абысціся. Васіль (бегчы) па снежным насце, трымаючы палкі пад пахамі.
Хутка ён знаходзіць патрэбны тэмп і рытм: проста хутка крочыць па заснежаным полі, не выбіваючыся з сіл. (І. Навуменка.)
Тэкст № 2. У станкавым жывапісе Беларусі XVII стагоддзя важнае месца (займаць) партрэт. Ён (станавіцца) адным з папулярных і значна (пашыраць) свае відавыя межы. Тып сармацкага партрэта, галоўныя адрозненні якога (складацца) яшчэ ў канцы XVI стагоддзя, (атрымаць) далейшае развіццё. У ім (пачынаць) вылучацца такія віды, як рыцарскі, трунны, эпітафійны. Цікавасць грамадства да партрэтнага жанру ў XVII стагоддзі была невыпадковай. У гэты перыяд у краіне ўсё большую ролю, акрамя магнатаў, (пачынаць) адыгрываць шляхта. Яна (выпрацаваць) свае светапоглядныя канцэпцыі, нормы паводзін, адпаведную культуру. Прадстаўнікі магнатэрыі і шляхты вялікую ролю надавалі роду, сям’і. Памяць аб сямейнай гісторыі і яе прадстаўнікоў павінны былі данесці да нашчадкаў партрэтныя галерэі продкаў. Не (абысціся) і без падманаў. Імкненне зрабіць свой род старажытным (вымагаць) некаторых заказваць мастакам партрэтныя выявы міфічных асоб.
Вядучая роля мемарыяльнага пачатку ў партрэце сфарміравала патрабаванне дакладнай перадачы натуры, увагу да дэталяў, якія (набываць) сімвалічны і алегарычны сэнс. У XVII стагоддзі на Беларусі партрэтныя творы (пісацца) не толькі мясцовымі мастакамі, але і іншаземнымі жывапісцамі, што ў вялікай колькасці (працаваць) на землях Рэчы Паспалітай. Але яны павінны былі падпарадкоўвацца прынцыпам і правілам, што ўжо склаліся ў жанры і маглі ўносіць у пластычна-вобразную мову сваіх твораў толькі нязначныя змены, адпаведныя тым школам, прадстаўнікамі якіх з’яўляліся. Сармацкі партрэт, як носьбіт і сімвал шляхецтва, (выконваць) у дачыненні да сябе вызначальную ахоўніцкую ролю. Спецыфічная функцыянальная накіраванасць партрэтных выяў (сфарміраваць) яго своеасаблівыя прыкметы, якія не змяняліся на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Для іх характэрныя строгія каноны: фігура падаецца ў рост, радзей пагрудна або пакаленна, у парадным адзенні з атрыбутамі ўлады. Выявы звычайна (дапаўняцца) доўгім подпісам, у якім (паведамляцца) пра ўзнагароды, тытулы, пасады паказанай асобы, а таксама некаторыя біяграфічныя звесткі. (Б. Лазука.)
Тэкст № 3. Лёс Рагнеды (хваляваць) не толькі гісторыкаў і мастакоў, але і паэтаў, кампазітараў ХІХ стагоддзя. Ужо пасля адкрыцця і публікацыі спісаў «Аповесці мінулых гадоў» пра Рагнеду (пісаць) драмы, вершы, а кампазітар Сяроў (ствараць) оперу «Рагнеда». У 1822 годзе паэт-дзекабрыст Кандрат Рылееў (пераасэнсаваць) у вершах сюжэт легенды пра замах полацкай князёўны на Уладзіміра Кіеўскага ў сваёй драме, названай ім таксама «Рагнеда», ён (правесці) гістарычную паралель паміж вобразам гордай, непакорлівай полацкай князёўны і жонкамі дзекабрыстаў.
Менавіта ў час уздыму рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расіі, у 1870 годзе, (з’яўляцца) два творы мастака С. Грыбкова: «Уладзімір і Рагнеда», «Рэўнасць Рагнеды». Звычайна ў гістарычнай літаратуры гэтыя творы (згадвацца) як прыдатак да «Уладзіміра перад Рагнедаю» Ласенкі. Мастацкая крытыка амаль не (надаваць) ім увагі. Але ж яны створаны роўна праз сто гадоў пасля першай гістарычнай карціны на гэтую тэму. У карціне Грыбкова Рагнеда-жанчына паказана як чалавек глыбокіх пачуццяў, якога асабістая драма (прымусіць) актыўна дзейнічаць. Складаны душэўны стан, унутраная экспрэсія ўвасоблены ў творы пераканаўча. Ідэальная прыгажосць гераіні, яе перавага і веліч (прыцягваць) сімпатыі гледача.
Гістарычны вобраз Рагнеды, рэканструяваны ў выяўленчым мастацтве і іншых галінах культуры Расіі ХVІІІ–ХІХ стагоддзяў, (абуджаць) творчую энергію беларускіх дзеячоў ХХ стагоддзя. (С. Манько-Радкевіч.)
· З якімі значэннямі ўжыта слова драма ў тэксце?
· Якія словы можна аднесці да тэматычнай групы творы? Да якіх відаў мастацтва яны адносяцца?
Что такое спражэнне дзеясловаў
УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.
Канчаткі дзеясловаў цяперашняга і будучага часу
Правапіс канчаткаў дзеяслова залежыць ад тыпу спражэння.
Прычым трэба памятаць, што дзеясловы некакончанага трывання (што раблю? – пішу ліст) маюць толькі формы цяперашняга часу, а дзеясловы закончанага трывання (што зраблю? – напішу ліст) – толькі формы простага будучага часу.
Як жа вызначыць, да якога спражэння адносіцца дзеяслоў? Калі дзеяслоў мае націскны канчатак, то вызначыць тып спражэння можна лёгка па форме 3-ай асобы множнага ліку: я нясу – яны нясуць (1 спражэнне), я крычу – яны крычаць (2 спражэнне).
Калі ж дзеяслоў мае ненаціскны канчатак – раім вызначаць спражэнне па інфінітыве. Тут прасцей за ўсё запомніць, якія канчаткі ў інфінітыва 2 спражэння, паколькі гэта самая нешматлікая група. Тады ўсё, што не адносіцца да 2-спражэння, аўтаматычна з’яўляецца 1-ым. Такім чынам, да дзеясловаў 2 спражэння з ненаціскным канчаткам адносяцца:
Усе астатнія дзеясловы належаць да 1-га спражэння: легчы, берагчы, чытаць, апранаць.
Канчаткі дзеясловаў 1-га спражэння :
Пад націскам не пад націскам
Я няс – у, бяр — у трыва- ю, тапч – у
Ты няс- еш, бяр — эш трыва – еш, топч- аш
Ён/яна няс – е, бяр — э трыва – е, топч — а
Мы няс-ём, бяр – ом трыва – ем, топ ч — ам
Вы нес-яце́ (нес-яцё), бер – аце́ трыва – еце, топч — аце
Яны няс – уць, бяр –уць трыва – юць, топч — уць
Канчаткі дзеясловаў 2-га спражэння :
Ён/яна ляж – ыць, ра — іць
Вы леж – ыце́ (леж – ыцё), ра – іце
Цяжкасці могуць узнікнуць пры спражэнні дзеясловаў-паронімаў кшталту бялець (= рабіцца белым)– бяліць (= рабіць белым).Трэба запомніць, што дзеясловы з інфінітывам на –ець належаць да 1- спражэння (ён бялее, яны бялеюць), а дзеясловы на –іць — да 2-га спражэння (ён беліць, яны беляць).
Архаічныя формы спражэння маюць два беларускія дзеясловы: есці і даць.
Я ем, ты ясі, ён есць, мы ядзім (ямо), вы ясце (ясцё), яны ядуць.
Я дам, ты дасі, ён дасць, мы дадзім (дамо), вы дасце (дасцё), яны дадуць.
Варта ведаць, што ў шмат якіх дзясловах пры спражэнні адбываюцца чаргаванні ў корані: церці – тру, слаць — сцялю, выняць (!) – выму, ссячы – ссяку, мяць – мну.
Пастаўце дзеясловы ў патрэбных формах:
Як Вызначыць спражэння дзеясловаў
Як вызначыць спражэнне дзеяслова? Гэта адзін з самых праблемных пытанняў у сучасным школьным курсе па рускай мове. Нават для выдатнікаў, якія валодаюць «прыроджанай пісьменнасцю», вызначэнне спражэння дзеясловаў «жадаць» або «мець» аказваецца цяжкай задачай. Асабліва ўскладняецца сітуацыя, калі на распазнаванне адводзіцца мінімум часу (у кантрольных работах).
Дзеяслоў адыгрывае вялікую ролю ў функцыянаванні мовы. Спектр дзеянняў, якія ён пазначае, сапраўды велізарны. Можна назваць па меншай меры пяць сэнсавых груп дзеянні, ахоплівае семантыкай дзеяслова.
Непісьменныя ўжыванне дзеяслова прыводзіць да блытаніны, якая правакуе страту сэнсу ў прамовы і мове. Напрыклад, памылкі ў асабістых канчатках пры змене дзеяслова пагражаюць неразуменнем прачытанага і пачутага.
Руская мова не была б самім сабой, калі б яго правілы не суправаджаліся шматлікімі выключэннямі. Законы спражэння ўтрымліваюць у сабе цэлы шэраг такіх выключэнняў, без ведання якіх казаць аб пісьменнасці немагчыма.
Як вызначыць спражэнне дзеяслова па правілах без выключэнняў і з імі?
Дзеяслоў змяняецца па ліках і асобам, гэта значыць спрагаць. Змены не распаўсюджваюцца на дзеясловы загаднага і ўмоўнага ладу.
Спражэння адрозніваюць па галосным ў асабістым заканчэнні. Для гэтага дзеяслоў неабходна спажыць у трэцяй асобе. Яго множны лік пакажа шуканыя прыкметы:
Аднак, дадзены спосаб распазнання падыходзіць толькі для тых дзеясловаў, пры змене якіх асабістае канчатак знаходзіцца пад націскам.
Як вызначыць спражэнне дзеяслова, калі націск не падае на асабовы канчатак? Тут пачынае дзейнічаць асобная рэкамендацыя.
Варта спажыць дзеяслоў у інфінітыва. Тады ўступае ў сілу распазнаванне па суфіксаў:
У гэтым выпадку можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гаворка ідзе пра першы спражэньні.
Гнаць, дыхаць, трымаць, пакрыўдзіць,
Чуць, бачыць, ненавідзець
І глядзець, і круціць,
І залежаць, і трываць!
Нарэшце, як вызначыць спражэнне дзеясловаў «бегчы», «жадаць», «шанаваць», якія прадстаўляюць самастойную групу ў мове?
Для гэтага трэба ведаць, што дадзеныя дзеясловы называюцца разноспрягаемыми і змяняюцца адначасова па першым і другім спражэньня.
Хацець, хачу, хочам, хочаш, хочаце, хоча, хочуць;
Бегчы, бягу, бяжым, бяжыш, бяжыце, бяжыць, бягуць;
Шанаваць, шаную, шануем, чтишь, шануйце, шануе, шануюць і паважаюць.
Урок беларускай мовы у 4 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі « Прылепс кі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа Смалявіцкага раёна»
Урок беларускай мовы ў 4 класе
Тэма “ I і II спражэнне дзеясловаў ”
Настаўнік пачатковых класаў
Тэма : I і II спражэнне дзеясловаў
Задачы: фарміраваць уяўленне пра I і II спражэнне дзеясловаў; выпрацоўваць уменні ставіць пытанні да дзеясловаў і, карыстаючыся табліцай, спрагаць прапанаваныя дзеясловы, выдзяляць асабовыя канчаткі; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць лексічны запас вучняў; выхоўваць добразычлівыя адносіны да сяброў.
Абсталяванне: падручнік, табліцы, слоўнікі, раздатачны матэрыял
Залатое цуда-сонца!
Загляні да нас у ваконца!
Нам здароўе зберажы
І вучыцца памажы!
— Перадайце, калі ласка, цяпло, якое пасылае сонейка праз акно ў наш клас, праз дотык далоняў сваім сябрам.
Пра якую часціну мовы ідзе гутарка?
— … адказваю на пытанні: што робіць? што робяць?
— … змяняюся па ліках і часах.
— … маю пачатковую (неазначальную) форму.
— … у сказе часцей за ўсё бываю выказнікам.
— Якія дапісалі “згубленыя” дзеясловы ў дамашнім практыкаванні? Вызначце іх асобу.
Выкананне задання ля дошкі і ў сшытках.
1 варыянт Да кожнага з прыведзеных дзеясловаў напішыце дзеяслоў з супрацьлеглым значэннем. Вызначце і запішыце ў дужках час, асобу і лік.
Гаворыць (____________) – _____________(____________), сумавалі (__________) – ___________(__________), забудзеце (__________ ) –___________ (__________).
Зз Зм зе оз злз звз
Птушыны слоўнік Птичий словарь
Словы на беларускай мове
— Запішыце наступны сказ пад дыктоўку. Хутка зайгарае, загамоніць рознымі галасамі веснавы лес! Усё мацней спяваюць дразды, берасцянкі, зелянушкі.
Вызначце час, асобу, лік дзеясловаў.
Здагадайцеся, аб якой часціне мовы мы павінны ўспомніць?
— … змяняюся па склонах.
— … у мове замяняю назоўнік, прыметнік.
— … я магу ўжывацца з прыназоўнікамі.
Сфармулюйце задачы ўрока з дапамогай слоў даведацца, навучыцца, прымяняць.
На ўроку мы даведаемся, што такое спражэнне дзеясловаў, будзем вучыцца спрагаць дзеясловы, даведаемся, як яны змяняюцца, а таксама вучыцца распазнаваць іх у мове.
Запаўненне табліц спражэння дзеясловаў.
Назавіце займеннікі 1-й асобы.
Знайдзіце займеннікі 2-ой асобы.
Якія займеннікі адносяцца да 3-яй асобы?
Які лік маюць займеннікі?
А зараз дзеясловы пісаць і пасябраваць змяніце па асобах і ліках. Запоўніце табліцы.
Якога часу былі дзеясловы?
Як змянялі дзеясловы?
Якая частка дзеяслова ў змянялася?
Выдзеліце канчаткі ва ўсіх дзеясловах. У нас атрымалася спражэнне дзеяслова.
Што такое спражэнне дзеяслова? Што значыць праспрагаць дзеяслоў?
Успомніце з урокаў рускай мовы, што называецца спражэннем дзеяслова?
1 група. Запоўніце табліцу. Змяніце па асобах дзеясловы ў адзіночным ліку. Выдзеліце канчаткі дзеясловаў.
2 група. Запоўніце табліцу. Змяніце па асобах дзеясловы ў множным ліку.
Звярніце ўвагу на канчаткі дзеясловаў.
Для чаго нам трэба ведаць спражэнне дзеяслова?
Будзем карыстацца гэтымі табліцамі на працягу сённяшняга ўрока і наступных урокаў, каб правільна вызначыць спражэнні дзеясловаў і правільна напісаць іх канчаткі.
— Практыкаванне 126. Адгадайце загадкі. Вызначце асобу, лік і спражэнне дзесловаў. (Працуем з дапамогай табліц спражэння дзеясловаў).
1 варыянт. Спішыце першую загадку. Абазначце асобу, лік і спражэння дзеясловаў.
2 варыянт. Спішыце другую загадку. Таксама абазначце асобу, лік і спражэнне дзеясловаў. (Зрабіце ўзаемаправерку выкананых заданняў).
5. Замацаванне вывучанага.
Сонца грэе, прыпякае,
лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
хмар дажджлівых нам прыгнаў.
Вось і бусел паказаўся,
гусі дзікія гудуць,
шпак на дубе расспяваўся,
жураўлі ўжо лятуць.
— Выпішыце дзеясловы цяперашняга часу, вызначце іх спражэнне з апорай на табліцу.
(грэе, прыпякае, гудуць, лятуць)
6. Дамашняе заданне. Практыкаванне 129.
7. Рэфлексія. Выкажы сваю думку..
Што новага даведаліся на ўроку?
Што было самым цяжкім на ўроку? Якія заданні выклікалі цяжкасці?
Якая работа на ўроку спадабалася больш? Чаму?