Что такое паданне на беларускай мове
Что такое паданне на беларускай мове
Дык любаму яна дала меншы камень — з стол, а нялюбаму большы — з мужыцкую печку. Ну, і сталі кідаць праз Сож з гарадца во з Прапойска. Дык яны як размахнуліся, дык як кінулі, ажно за дзевяць вёрст. Ну, пайшлі глядзець, чый далей. Бачыць яна — аж любага камень ляжыць. Стала тагды багатырка на гэты камень — аж сляды выціснула, шчэ й цяпер значны,— стала глядзець, аж нялюбага камень далей сажняў на пяцьдзесят. I на тым камні відны пальцы рук багатырскія. От яна тагды і гаворыць:
— Чым мне даставацца нялюбаму, дык пайду лепей вадой служыць.
Як бразнулася з камня, разлілася вадой і пачала ныраць: ямы, ямы ўсюды там. А выскачыла з-пад зямлі ўжо вёрст за пяць ад Прапойска, сюды, бліжай к Сожу. Дык вада б’е ў рост чалавека, і вада сіняя. Так і завецца Сіні калодзеж. I колькі там народу бывае — божа, божа!
А як даведаліся пра гэты Сіні калодзеж, дык гэта во як. Быў там ляснік Шэпіт. Ён кожны раз абходзіў свае дзесяціны. Вот раз ідзе ён, чуе — шумота, за дзве вярсты чутно.
— Што за штука? — думае.— Кожны раз хаджу — нічога не было, а тут шум. Дай пагляджу!
I пайшоў ён туды, ажно б’е вада сіняя-сіняя з-пад зямлі ў рост чалавека. I стаіць ля калодзежа жанчына, косы распусціўшы, і чэшацца. Шэпіт спужаўся. Але думае:
— А што будзе не будзе, пайду-тка я яе зачураю!
Падыходзіў да яе, ды неяк не пасцярогся — галінка хруснула пад лапцем. Дык яна зірк!
— А, Шэпіт! Хацеў зачураць мяне! Будзе ж у твой род патопа.
Ды сама ў калодзеж. Дык на трэці дзень у яго дочка, дзевятнаццаць гадоў, утанула ў Сожы. Во!
ПАНЕНЧЫНА БУХТА
На Беларусі цячэ рака Вуша. Каля яе ёсць вялікі луг, які раней належаў нейкаму пану, што меў восем вёсак. Сяляне гэтых вёсак працавалі на пана. Гэты пан меў тры дачкі, дзве з іх былі прыгожыя дзяўчыны. Яны павыходзілі замуж і жылі так, як і іх бацькі. Трэцяя ж дачка была непрыгожая. Яна вельмі ненавідзела харошых жанчын і мужчын.
У час касьбы маладыя хлапцы і мужчыны надзявалі сваё лепшае адзенне і ішлі касіць. Сярод касцоў быў адзін прыгожы, стройны юнак, якога паненка не
На наступны год яна прыязджала і карала яго за тое, чаму не сустракаюць яе з песнямі. Вяскоўцы смяяліся з Антося, што прыйдзе касавіца і зноў будзе цябе мянціць паненка.
На трэці год у касавіцу прыехала паненка, касцы сустрэлі яе прывітаннем і песнямі. Паненка разгневалася за тое, чаму яны ў такі гарачы час не працуюць і зноў хацела пакараць мянташкай прыгожага Антося. Але ў яго не хапіла цярпення. Ён схапіў паненку, павалок у рэчку і ўтапіўся разам з ёю.
Пакуль дасталі іх з вады, то і паненка, і Антось былі мёртвыя. I па сённяшні дзень гэтае месца, дзе ўтапілася паненка з маладым Антосем, называецца Паненчынай бухтай.
ЖЫВАЯ ВАДА
Калі ў вёсцы Сасіны стаяла яшчэ старая царква, каля яе біла крыніца з жывою вадою. Прыходзілі сюды людзі хворыя і кульгавыя, а калі памыюцца жывою вадою, дык адыходзілі здаровыя. Слава аб цудоўнай крыніцы ішла далёка па свеце. Усё больш і больш прыходзіла з розных краёў людзей няшчасных на вылячэнне.
Аднойчы прыйшла аднекуль да крыніцы знатная пані з хворым сабакам. Яна без спросу ў людзей выкупала сабаку ў жывой вадзе.
— Што ты робіш? — абурыліся хворыя і калекі. — Ці ж можна купаць у цудоўнай крыніцы нячыстае стварэнне?
— Мой сабака чысцейшы ад вас, паганых,— фанабэрыста адказала пані.
Ніхто з людзей не пасмеў пярэчыць знатнай пані і яе здаравенным лёкаям.
Як толькі панскі сабака вылез з вады, на вачах у людзей берагі крыніцы сышліся, жывая вада знікла.
Жаласны стогн пракаціўся па натоўпе. Пані, прадчуваючы нядобрае, праз момант знікла. Людзі кінуліся ратаваць цудоўную крыніцу. Адкопвалі яе чым хто мог. Капалі і рыдлёўкамі і рукамі. Капалі і многа і доўга. Але не маглі трапіць на яе след. Зямля ўсюды была сухая. Пасмутнелыя людзі разбрыліся па сваіх хатах.
Праз нейкі час на месцы цудадзейнай крыніцы зноў з’явілася вада. Але яна ўжо не біла халодным струменем, а кропля за кропляй сачылася, быццам слёзы. Людзі зноў кінуліся да крыніцы. Кропля да кроплі збіралі ваду і шукалі ў ёй ратунку ад сваіх няшчасцяў і хвароб. Але вада больш не лячыла.
Як знікла крыніца з жывою вадою, на вёску пасыпалася няшчасце за няшчасцем. Ноччу ўвосень невядома ад чаго згарэла старая царква. Людзі ўміралі, як мухі, і некаму было хаваць нябожчыкаў. Людзі ва ўсім вінавацілі фанабэрыстую знатную пані з сабакам. Не шукалі яны збавення ў крыніцы. Сцежкі да яе хутка зараслі травой і карчамі, а людзі пачалі забываць месца, дзе некалі біла жывая вада. Крыніца ж не дала забыць аб сабе. Нават тады, калі збожжа на палях жоўкне ад няўмольнай засухі, на месцы крыніцы заўсёды кропля за кропляй сочыцца вада, быццам слёзы па загубленым шчасці.
ПАДАННЕ ПРА ЗАСНАВАННЕ МЕНСКА
Між Татарскім канцом і Пярэснінскім мастком, ля самага Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілак-знахар па празванні Менеск, ці Менскі,і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чуваць былі самыя фантастычныя расказы пра яго сілу. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, галёканне, песні, музыка і скокі, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з харобрых, смелых, дужых людзей, з якіх пазней утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном.
Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата — Менск.
ПАДАННЕ ПРА МАГІЛЁЎ
Свеціць сярэбраны месяц з чыстага неба і святлом сваім залівае лясы і горы, рэчкі і ўзгоркі. Песціцца і млее ўся зямля, і мацней пануе на ёй палкая, гарачая любоў. Гучней стукае сэрца ў чалавека, гарачэйшая робіцца кроў, рукі цягнуцца для пяшчотных абдымкаў, вусны шукаюць пацалунка.
Сядзіць пад запаветным дубам добры малойца Машэка, глядзіць у сярэбраную даль і думае думу пра сваю любу, пра мілую Прадславу. Запёрта яна, бедная, цяпер у душным палацы за сямю замкамі, і не выйсці ёй адтуль. Баліць у яе сэрцайка, ірвецца да дружка сардэчнага, і не ведае яна, што сядзіць ён недалёка ад яе палаца і думачку думае сваю:
«Ах, люба, люба мая, Прадслава, сонейка краснае, каб ты была тут побач, каб прыйшла ды суцешыла мяне, сіраціначку».
Раптам, нібы светлая хмарачка на небе, выплыла з
ПАДАН
Смотреть что такое «ПАДАН» в других словарях:
падан — (Монғ.) тауар алу үшін берілетін қағаз. Лауазымын пайдаланып, сұмын еңбекшілерінің азық түлік товарына жалған п а д а н жаздырды («Ж. өмір», 19.05.1983) … Қазақ тілінің аймақтық сөздігі
Одиан, другиан, тройчан, черичан, падан, ладан, сукман, дукман, левурда, дыкса. — Одиан, другиан, тройчан, черичан, падан, ладан, сукман, дукман, левурда, дыкса. См. КОНАНЬЕ ЖЕРЕБИЙ … В.И. Даль. Пословицы русского народа
Эдом (дивизия) — У этого термина существуют и другие значения, см. Эдом. עוצבת אדום 80 я территориальная дивизия «Эдом» … Википедия
Лия — (утвержденная, слабая) (Быт.29:16 ) старшая дочь Лавана и одна из жен Иакова. Обстоятельства, при которых Лаван обманом при свадьбе заменил Лиею Рахиль, своею красотою пленившую сердце его племянника Иакова, подробно изложены в кн. (Быт.29:18… … Библия. Ветхий и Новый заветы. Синодальный перевод. Библейская энциклопедия арх. Никифора.
Мамре — (твердый) (Быт.18:1 ) название долины, вероятно получившей оное от Мамрия Аморреянина, брата Эшкола и Анера, союзника Авраама (Быт.14:24 ). Положение Мамре обозначается в связи с Махпелом (поле и пещера) в следующих словах: И стало поле Ефроново … Библия. Ветхий и Новый заветы. Синодальный перевод. Библейская энциклопедия арх. Никифора.
Месопотамия — (Втор.23:4 ) междуречная страна, иначе Падан Арам, или долина Арама. Название страны, лежащей между Тигром и Евфратом и особенно с. в. части оной. Эта страна была первым местопребыванием людей прежде и после потопа и граничила к с. Армениею, к в … Библия. Ветхий и Новый заветы. Синодальный перевод. Библейская энциклопедия арх. Никифора.
КОНАНЬЕ ЖЕРЕБИЙ — Асик, масик, винный желоб, князь, король, чашки, ложки, медок, сахарок. Яблочко катилося вкруг огорода, кто его поднял, тот воевода, тот воевод, воеводский сын: шишел, вышел, вон пошел. Катилося яблоко вкруг огорода, кто его подымет, тот вон… … В.И. Даль. Пословицы русского народа
Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы
Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00254-3, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Мифы. Легенды. Эпос / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:
Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:
Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Антон Гурскі: другие книги автора
Кто написал Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.
Возможность размещать книги на на нашем сайте есть у любого зарегистрированного пользователя. Если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на info@libcat.ru или заполните форму обратной связи.
В течение 24 часов мы закроем доступ к нелегально размещенному контенту.
Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы
Складальнік Гурскі Антон Іванавіч
Рэдактар У. А. Арлоў.
Мастак В. А. Губараў.
Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін.
Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч.
Карэктар Я. Ф. Харко.
Даўно-даўно, калі яшчэ людзі жылі па лясах дрымучых, прыйшлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі два месцы: адно на рэчцы Вараусе ў Заборышчах, а другое — на Іванісе пры той жа самай рэчцы. У тых месцах тады ніякага народу не было, месцы былі вольныя па ўсёй Жанвіль-Утужыцкай старане. У лясах вадзіліся ўсякія звяры: мядзведзі, ваўкі, ласі, кабаны, лісіцы ды рысі, а па рэках і азёрах жылі выдры; рыбы хоць апалонікам чэрпай.
Асілкі тыя былі людзі здаравенныя, росту ў касы сажэнь, у плячах — аршыны з два, а голас мелі, як звон немалы, бывала, калі крыкне каторы на ўвесь голас ды свісне, дык якое б дзерава ні было вялікае, а зваліцца. Вось якія былі яны людзі, тыя асілкі. I жонкі іхнія былі па іх: вялікага росту, дужыя і раджалі кожны раз па двое, па трое дзяцей.
Гаспадаркі яны ніякай не трымалі, не было ў іх ні худобы, ні скацінкі свойскай, ні прыпасу, ні запасу. Ні хлеба, ні лёну не сеялі. Карміліся тым, што лавілі па лясах звяроў ды ў водах — рыбу. Адзенне сабе яны шылі са звярыных шкур. Вось так і жылі. Пра бога зусім не дбалі. Ніхто ніколі не чуў нават ад старых, каб мелі дзе-небудзь царкву альбо папа.
Крыху пажыўшы на рацэ Вараусе, асілкі вельмі ўпадабалі Жанвіль-Утужыцкую старану. Вось і задумалі яны тут пасяліцца і пачалі адразу будаваць два гарадзішчы — Забыркі і Іваніху. Гарадзішчы гэтыя і цяпер захаваліся на рацэ Вараусе, вось хоць ідзі і паглядзі.
Інструменту ў іх амаль ніякага не было. Кажуць, што была на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная. Але хоць асілкі і не мелі інструменту, а гарадзішчы ўсё ж будавалі. Меўшы ўсяго адну сякеру, асілкі перакідвалі яе з гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на пераход. Крыкне, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое — сякеру давай, а другі возьме сякеру дый кіне яму. Такая была ў іх сілішча, за тое і называліся яны асілкамі. Гэта яшчэ нішто — сякеру перакінуць вярсты за тры,— а то, бывала, трэба на будынак бярвенне, дык пойдзе каторы ў лес, вырве дрэва з карэннем ды так і валачэ на гарадзішча, а то камень прыйдзецца прыставіць, дык ён возьме яго дый шыбане за вярсту ці больш, проста на гарадзішча. Некаторыя кідалі такія вялізныя каменні, што былі ў паўсажня велічынёю, але не заўсёды гэтакія каменні даляталі да гарадзішча. А то ёсць мясціны, што зусім закіданыя каменнем. Дзяды казалі — тут асілкі адзін супроць аднаго ваявалі. Яны і звяроў забівалі каменнямі, ад таго каменні і ляжаць аж да сягоння па лесе. А далей гаварылі старыя, што асілкі пайшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і паменшала ў вадзе рыбы. З таго часу і гарадзішчы іхнія запусцелі, бо пасля іх не скора прыйшлі сюды нашы дзяды, якія абралі сабе лепшыя мясціны, каб сеяць жыта і скаціну разводзіць.
ПАЛЕШУКІ I ПАЛЕВІКІ
Было ў бацькі дванаццаць сыноў, ды ўсе яны былі вельмі ўдалыя хлопцы. Жылі ў цёмным лесе, дзе вадзілася шмат усялякага звяр’я, пасвілі сваё гаўяда ды лавілі зверыну.
Суседзі жылі далёка і рэдка рабілі ім шкоду, бо баяліся ўдалых хлопцаў. Жылі тыя разам і слухалі старога бацьку, а ён ужо сівенькі, бы лунь, сядзеў сабе ў кажушку ды камандаваў. I быў у іх лад, і ўсім было добра.
Яны ўсе пажаніліся і мелі шмат дзяцей, але ўсе слухаліся старога, і кожны рабіў сваю справу.
Толькі вось памёр стары бацька, і пачалі жанкі сварыцца паміж сабою, пачалі калаціцца ды падбухторваць сваіх гаспадароў. I такая ў іх пайшла калатня, што і жыцця няма. Ведама, калі бабы чаго захочуць, то і сам чорт іх не пераставіць. А тут яны ў адзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца.
Пачалі браты дзяліцца. Калаціліся, калаціліся яны, пакуль дзялілі гаўяда ды ўсё дабро, а як пайшлі дзяліць зямлю, дык так пачалі біцца, што чуць адзін аднаго не пазабівалі.
Калоцяцца браты паміж сабою за зямлю, захопліваюць чужыя дзялянкі, і няма ў іх спакою.
Толькі два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды і другі. Не захацелі яны калаціцца з братамі; кінулі сваю бацькаўшчыну дый пайшлі ў свет шукаць сабе зямлі.
ПАДАН
Смотреть что такое «ПАДАН» в других словарях:
падан — (Монғ.) тауар алу үшін берілетін қағаз. Лауазымын пайдаланып, сұмын еңбекшілерінің азық түлік товарына жалған п а д а н жаздырды («Ж. өмір», 19.05.1983) … Қазақ тілінің аймақтық сөздігі
Одиан, другиан, тройчан, черичан, падан, ладан, сукман, дукман, левурда, дыкса. — Одиан, другиан, тройчан, черичан, падан, ладан, сукман, дукман, левурда, дыкса. См. КОНАНЬЕ ЖЕРЕБИЙ … В.И. Даль. Пословицы русского народа
Эдом (дивизия) — У этого термина существуют и другие значения, см. Эдом. עוצבת אדום 80 я территориальная дивизия «Эдом» … Википедия
Лия — (утвержденная, слабая) (Быт.29:16 ) старшая дочь Лавана и одна из жен Иакова. Обстоятельства, при которых Лаван обманом при свадьбе заменил Лиею Рахиль, своею красотою пленившую сердце его племянника Иакова, подробно изложены в кн. (Быт.29:18… … Библия. Ветхий и Новый заветы. Синодальный перевод. Библейская энциклопедия арх. Никифора.
Мамре — (твердый) (Быт.18:1 ) название долины, вероятно получившей оное от Мамрия Аморреянина, брата Эшкола и Анера, союзника Авраама (Быт.14:24 ). Положение Мамре обозначается в связи с Махпелом (поле и пещера) в следующих словах: И стало поле Ефроново … Библия. Ветхий и Новый заветы. Синодальный перевод. Библейская энциклопедия арх. Никифора.
Месопотамия — (Втор.23:4 ) междуречная страна, иначе Падан Арам, или долина Арама. Название страны, лежащей между Тигром и Евфратом и особенно с. в. части оной. Эта страна была первым местопребыванием людей прежде и после потопа и граничила к с. Армениею, к в … Библия. Ветхий и Новый заветы. Синодальный перевод. Библейская энциклопедия арх. Никифора.
КОНАНЬЕ ЖЕРЕБИЙ — Асик, масик, винный желоб, князь, король, чашки, ложки, медок, сахарок. Яблочко катилося вкруг огорода, кто его поднял, тот воевода, тот воевод, воеводский сын: шишел, вышел, вон пошел. Катилося яблоко вкруг огорода, кто его подымет, тот вон… … В.И. Даль. Пословицы русского народа
Что такое паданне на беларускай мове
Ішоў ён доўга, і чым далей ішоў, тым усё зласнейшы рабіўся супраць усяго роду чалавечага, усё мацней разгаралася ў ім прага да помсты.
I гатовы ён ужо быў затапіць увесь свет крывёю людской. Так дабрыў да правага берага Дняпра, да Гваздоўкі, страшнага логава разбойніка Гвазда. Укленчыў перад ім і сказаў:
— Вазьмі мяне, Гвозд, да сябе, не пасрамлю цябе і твайго рамяства. Прывяла мяне сюды злоба лютая і помста страшэнная, і даю я табе зарок вялікі — не шкадаваць ніводнай душы жывой, а калі пашкадую каго, дык няхай я ад таго і загіну.
— Добра,— сказаў Гвозд,— ідзі за роў і працуй.
Пайшоў Машэка на другі бераг рова, заснаваў там сваё логавішча, назваў яго Машэкаўкаю і стаў наводзіць жах на ўвесь край. Мучыў і забіваў ён няшчасных падарожнікаў, рагатаў з іх просьбаў, здзе каваўся з іх слёз, не шкадаваў нікога: ні старых, ні дзяцей, ні мужчын, ні жанчын. Памёр даўно ўжо Гвозд, а Машэка за абодвух працягваў паліць і рабаваць, забіваць і мучыць. Але не мог крывёю затапіць сваіх пакут: любы вобраз часта паўставаў перад ім у начной цішы, і плакаў тады люты Машэка, бы малое дзіця, і праклінаў свой злы лёс.
Раз была такая месячная ноч, як тады, калі апошні раз ён бачыў сваю мілую. Сядзеў Машэка на камені, журботна звесіўшы галаву на грудзі, лёгкі ветрык гуляў над пасівелымі яго валасамі, і слёзы адна за другою буйнымі дыяментамі падалі на зямлю і зліваліся з расою.
Раптам пачуліся конскі тупат, галасы і шум, і праз хвіліну яго зграя прывяла двух новых палоннікаў.
— Як іх пакараць? — пытаюць у яго малойцы.
Але Машэка маўчаў і няўцямнымі вачыма глядзеў на жанчыну, што стаяла перад ім. Гэта была яна, Прадслава. Нарэшце, нібы апрытомнеўшы, правёў леваю рукой па лбе, правай махнуў на спадарожніка Прадславы і, абняўшы сваю любу, павёў яе ў будан. Тут укленчыў перад ёю і пачаў цалаваць яе рукі, і плакаць, і смяяцца, і папракаць.
— Не палюбоўніка майго забіў ты,— сказала яна,— а забіў брата майго, які быў пасварыўшыся з бацькам і патаемна са мною бачыўся. Але я даравала табе, мой любы. Доўга я чакала цябе. Кінь свой страшэнны занятак, і ўцякайма. Уцякайма туды, дзе ніхто нас не ведае.
— Бяжым, бяжым, мая люба. Бяжым заўтра, а сёння дай адпачыць з табою разам ад столькіх жахаў і пакут.
— Добра,— сказала Прадслава.
— Памры, сабака,— прамовіла яна.— Хоць і загіну ад тваёй подлай чэлядзі, але я ведаю, што адпомсціла табе за сябе і за ўсіх.
Прадслава не памылілася: закапалі яе жывую разам з забітым ёю Машэкам, а насыпаны над імі курган быў названы Магілаю Льва. Адсюль і горад, які ўзнік потым на гэтым месцы, пачаў называцца Магілёвам.
На тым месцы, дзе цяпер стаіць Магілёў, быў цёмны, непраходны лес, які не прапускаў нават сонечныя праменні; ад яго і Дняпру было цесна. Дняпро ў той час быў шырокі і сярдзіты. У тым лесе жыў страшны разбойнік, якога звалі Машэкам. У яго была такая вялікая сіла, што ён адною рукою спыняў экіпаж з васмерыком коней на ўсім скаку, ухапіўшыся за кола, адным разам вырываў з карэннямі высокія сосны. Хадзіў ён у мядзведжай шкуры поўсцю ўверх. Не такі тады быў народ, як цяпер, шмат было асілкаў, але ўсе дрыжалі перад Машэкам. Нават пяць дзесяткаў нічога не маглі зрабіць супраць аднаго. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. Нягледзячы на тое, што людзі жылі тагды вялікімі сёламі, ён, не баючыся, прыходзіў у кожнае сяло і браў, што яму было трэба; усюды самі адчынялі яму вароты, абы толькі пакінуў душу ў целе. Не раз выходзілі супраць Машэкі цэлымі палкамі, але ён жыў у такой непраходнай пушчы, што ніхто не знаходзіў не толькі яго бярлогі, але і дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або гінулі ад удару разбойніка. Але і на Машэку прыйшла пагібель. Чаго не змаглі зрабіць сотні людзей, тое зрабіла адна жанчына.
Раз па дарозе праз лес ехала плеценая брычка, запрэжаная васьмерыком коней. У ёй сядзеў малады мужчына з прыгажуняй-жанчынай. Тут з’явіўся Машэка з-за агромністай елкі, мігам спыніў брычку і ўраз забіў кучара, што той не паспеў нават азірнуцца. Мужчына, што сядзеў у брычцы, бачыць, што тут кепскія жарты, выхапіў шаблю і з усяго размаху стукнуў Машэку па галаве, але шабля зламалася аб стальное шчацінне, а мужчына прырос да свайго месца ад аднаго ўдару разбойніка. Глянуўшы на жанчыну, Машэка стаў як укопаны: ён пазнаў у ёй сваю знаёмую. Гэта яна, адхіліўшы яго любоў, прымусіла Машэку пасябраваць з буйным ветрам.
Недалёка ад таго месца знайшлі высокі бугор, ці гару, якая ўся была аблітая крывёю і ўсыпана касцямі нявінных ахвяр зверстваў Машэкі.
Гэтая гара і цяпер называецца Машэкаўкай, ці Машакоўкай, на ёй гарадскія могілкі.
Пасля Машэкі тут жыло яшчэ многа разбойнікаў. Мясцовыя ўлады гэтае месца прызначылі для ссылкі злачынцаў. Ссыльныя памалу высеклі лес і прагналі разбойнікаў. Пазней на гэтым месцы заснавалі горад, які ад магіл забітых разбойнікамі людзей, ці ад магілы льва-Машэкі названы Магілёвам.
ПАДАННЕ ПРА ЗАСНАВАННЕ БЯРЭСЦЯ
Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды заграз у багністых балотах. Не выбрацца. Пачаў абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі назад