Что такое падоўжаныя зычныя

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Падвоеныя зычныя

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныяПадвоенымі зычнымі называюць два аднолькавыя гукі, адзін з якіх належыць адной марфеме (прыстаўцы, суфіксу ці постфіксу), а другі — іншай марфеме (кораню): аддаць, ззаду, каменны, завесься, мякка. Падвоенымі могуць быць усе зычныя. Напісанне падвоеных зычных, за выключэннем адзінкавых выпадкаў, заснавана на марфалагічным прынцыпе.

Правіла 1. Падвоеныя зычныя на стыку прыстаўкі і кораня

Падвоеныя зычныя пішуцца на стыку прыстаўкі і кораня, калі прыстаўка заканчваецца, а корань пачынаецца адной і той жа літарай: аббегчы, аббудаваць; аддаць, аддаляцца, аддрукаваць; аддзякаваць, Наддзвінне; беззаганны, абяззброіць; бессардэчны, бессаромны; раззлавацца; расстра ляць, расстанне, рассцілаць, рассаднік (крыніца з’яўлення, размнажэння чаго-н.).

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА 1. У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] — прыстаўкі і [з] — кораня. Таму тут пішацца адна літара з.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА 2. Словы расада, расол, расольнік, расаднік (месца, для вырошчвання расады) адносяцца да выключэнняў і па традыцыі пішуцца з адной літарай с.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА 3. Напісанне падвоеных зычных на стыку прыстаўкі і кораня ў словах неславянскага паходжання рэкамендуецца вызначаць па слоўніку, паколькі ў адных выпадках яны пішуцца: аддукцыя, аннігіляцыя, іннервацыя, контррэвалюцыя, посттаталітарны, сюррэалізм, сюррэаліст, у другіх — не пішуцца: акамадацыя, ірацыянальны, ірэальны. Гэта прыводзіць да арфаграфічнай варыянтнасці. Параўнайце загалоўкі ў газеце і навуковым даследаванні: «Фарміраване інавацый- нага фонду» (Звязда) і «Варьіянтнасць у сферы іннавацый» (I. Шкраба).

Правіла 2. Падвоеныя зычныя на стыку састаўных частак складаных слоў

Падвоеныя зычныя пішуцца на стыку састаўных частак складаных і складанаскарочаных слоў, калі адна частка заканчваецца, а другая пачынаецца адной і той жа літарай: омметр, двуххадовьі, шматтомавы, юннат (юны нату- раліст), паліттэхналогія.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА. У складанаскарочаных словах, калі гэта не стык марфем, падвоеныя літары не пішуцца: ваенмар, ваенкам (ваенны марак, ваенны камандзір).

Правіла 3. Падвоеныя зычныя на стыку ўтваральнай асновы і суфікса (постфікса)

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныяНа стыку ўтваральнай асновы і суфікса (постфікса) паміж галоснымі могуць пісацца падвоеныя нн, лл, чч, цц.

Падвоеныя літары нн пішуцца, калі ўтваральная аснова заканчваецца на н або нн і суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: дзённік (дзень + нік), імяніннік (імяніны + нік), сяннік (сена + нік), маліннік (маліна + нік), падаконнік (акно + нік), коннік (конь + нік), сасоннік (сасна + нік), карцінны (карціна + н), гартанны (гартань + н), глыбінны (глыбіня + н), ваенны, (вайна + н), вясенні (вясна + н), бяссонны (сон + н), айчынны (айчына + н), бязвінньі (віна + н), параённы (раён + н), цэннік (цана + нік), гасцінны (гасцін + н) народ; ванны, (набор), манныя (крупы), насенны (фонд); параўнайце: ванна, манна, насенне.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА. У такіх словах, як юны, свіны, пішацца адна літара н, паколькі ў іх няма суфікса -н-.

Падвоеныя літары лл пішуцца ў словах гуллівы, (ад гуляць), чуллівы (адчулы), дзе лів — суфікс.

Напісанне падвоеных літар чч на стыку асновы і суфікса заснавана на фанетычным прынцыпе. Яны пішуцца:

Падвоеныя літары цц пішуцца:

Правіла 4. Каранёвы -с- + -ск- прыметнікаў

Калі ўтваральная аснова прыметнікаў заканчваецца на с, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары, то падвоенае спалучэнне сс перадаецца толькі адной літарай с у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: матроскі Like Loading.

Источник

Беларуская мова. 3 клас. Урок: Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя

План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя

Тэма урока: Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў

1. Паўтарыць асаблівасці вымаўлення,напісання і пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі,

2. Замацаваць правапісныя ўменні,

3. Узбагацiць маўленне вучняў словамі, назвамі страў

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

– Якія літары вы ўставілі?

ІІІ. Арфаграфічная размінка

А на суку с.дзіць в..вёрка.

— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.

гадзі нн ік га лл ё п а да нн е

— Што аб’ядноўвае словы?

— Якія гукі называюцца падоўжанымі?

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Гадзіннік (часы) — прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак.

Галлё (веткн) — дробнае сучча, галіны.

Паданне (легенда) — вуснае апавяданне, якое жыве ў народзе і перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Гадзіннічак, гадзіна, гадзіннікавы.

Гэй, г адз іннічак, бу дз і!

— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць падоўжаныя гукі.

VI. Замацаванне вывучанага

Практ. 52, с. 30 вусна

А ўжо груша прымецца,

А ўжо груша расце, расце,

А ўжо груша цвіце, цвіце,

А ўжо грушу пара трэсці,

А ўжо грушу пара есці!

1 група: Практ. 53, с. 30

2 група: Практ. 55, с. 31

Праверыць работы груп.

— Я хачу ўбачыць ці пачуць ацэнку вашай працы на «дрэве». Прымацуйце на дрэва:

Глядзіце і наступныя урокі беларускай мовы:

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

Источник

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Падоўжаныя зычныя

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныяПадоўжанымі зычнымі ў беларускім мовазнаўстве прынята лічыць гукі, якія ўзніклі на месцы старажытных спалучэнняў «мяккі зычны+слабы рэдукаваны [ь+j]» паміж галоснымі (інтэрвакальнае становішча). У выніку страты рэдукаванага [ь] папярэдні мяккі зычны апынуўся перад [j] і асіміляваў яго, дзякуючы чаму ўтварыўся адзін падоўжаны гук, які на пісьме перадаецца дзвюма аднолькавымі літарамі: жыццё, каменне і г. д.

Напісанне падоўжаных зычных заснавана на фанетычным прынцыпе. Словы, якія складаюць выключэнні, пішуцца паводле традыцыйнага прынцыпу.

Падоўжанае вымаўленне гукаў і перадача іх на пісьме падвоеным напісаннем адпаведных літар цесна звязана з пэўнымі тэматычнымі і граматычнымі разрадамі славянскай лексікі і некаторымі граматычнымі формамі слоў.

Падоўжаныя зычныя ўжываюцца ў назоўніках, лічэбніках, прыслоўях і адзінкавых дзеясловах.

Правіла 1. Падоўжаныя зычныя ў каранёвых марфемах

Падоўжаныя зычныя пішуцца ў наступных групах назоўнікаў, да якіх адносяцца:

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА. Гэтыя аддзеяслоўныя назоўнікі могуць абазначаць працэсы або набываць значэнне зборнасці ці нават канкрэтнасці (ліццё — як вынік працэсу, праўленне — як назва ўстановы).

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА 1. У прыметніках, утвораных ад слоў келля, ладдзя, ліццё, ружжо, падоўжаныя зычныя не пішуцца: келейны, ладзейны, ліцейны, ружэйны.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА 2. Не пішуцца падоўжаныя зычныя ў словах, утвораных пры дапамозе ласкальнага суфікса -ейк-: свацця→свацейка, вецце→вецейка, пападдзя→пападзейка.

Падоўжаныя зычныя пішуцца:

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныяЗАЎВАГА. Формы дзеяслова ліць прынята пісаць з адной літарай л: лью, льеш, лію, ліеш.

Правіла 2. Падоўжаныя НН у суфіксах прыметнікаў і назоўнікаў

Падоўжаныя нн пішуцца ў наступных суфіксах прыметнікаў:

У назоўніках мужчынскага роду падоўжаныя зычныя пішуцца ў суфіксах:

Правіла 3. Падоўжаныя зычныя ва ўласных імёнах і назвах

Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных таксама адлюстроўваецца на пісьме: Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Настасся, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўская галерэя, Краснаполле, Залессе, Закарпацце, Закаўказзе і інш.

Выключэнне. Па традыцыі не падаўжаюцца гукі [л’], [дз’], [с’], у словах Гальяш, Ілья, Емяльян, Ульян, Юльяна, Касьян, Традзьякоўскі і вытворных ад іх: Ільін, Ільіч, ІльІ чоўка, Ульянаў, Ульянаўск.

Правіла 4. Падоўжаныя зычныя ў неславянскай лексіцы

У словах неславянскага паходжання, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, а таксама ў вытворных ад іх словах падоўжаныя літары, за невялікім выключэннем, не пішуцца: алея, апарапг, граматыка, група, дасье, калектыў, каньяк, каса, піца, равін, саміт, субота, сума, тона, хакей, Ала, Бэла, Васа, Вісарыён, Гары Потэр, Генадзь, Іна, Іпаліт, Кірыл, Піліп, Рыма,Адэса, Калькута,Марока, Ніца, Эла.

Выключэнне. Замацавалася падвоенае напісанне зычных у наступных іншамоўных словах-выключэннях: бонна, ванна, дзіванна (бата’нічны тэрмін), донна, дурра (кармавая і хлебная расліна), манна, мірра (духмяная смала), мірра- вы, панна, мадонна, мецца-сапрана, саванна, эскадрылля, камарылля; Ганна, Жанна, Сусанна, Сюзанна, Мекка, Мадонна. Напісанне такіх слоў неабходна вызначаць па слоўніку.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя
ЗАЎВАГА 1. У вытворных словах перад суфіксам -к- падоўжаныя зычныя не пішуцца (адсутнічае інтэрвакальнае становішча): манна +к —> манка, эскадрылля+к —> эскадрылька, Жанна+к —> Жанка, Аксіння+к —> Аксінька, Наталля+к —> На-талька.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныяЗАЎВАГА 2. У сучасных СМІ назіраюцца выпадкі напісання за- пазычаных слоў, не ўказаных у выключэннях, з падвоенымі літарамі: самміт, панараццы, піцца. На наш погляд, такую варыянтнасць нельга лічыць апраўданай, паколькі такім чынам правіла перастае дзейнічаць і набывае дваістую трактоўку.

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныя

Источник

Правілы правапісу падоўжаных зычных

А. Абрамчык,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара
гімназіі №1 г.Дзятлава

Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть фото Что такое падоўжаныя зычныя. Смотреть картинку Что такое падоўжаныя зычныя. Картинка про Что такое падоўжаныя зычныя. Фото Что такое падоўжаныя зычныяПадоўжаныя зычныя – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы. Узнікла яна ў перыяд, калі старабеларуская мова пачала развівацца самастойна, і на месцы былых спалучэнняў «зычны + j» сталі падаўжацца наступныя зычныя:

[л’] — галлё, ралля, вяселле, крылле, наваколле, гніллю, моллю. У слове чуллівы і вытворных ад яго падоўжаны [л’] узнік пры словаўтварэнні: чулы + лів.Формы ж дзеяслова ліць прынята пісаць лью, льеш, лію, ліеш;
[н’] — пытанне, жаданне, свіння, снеданне, світанне, рунню;
[з’] — рыззё, палоззе, граззю, маззю. У слове ззяць і вытворных ад яго падоўжаны зычны ўтвараецца ў пачатку слова;
[с’] — калоссе, кассё, рыссю, Палессе, воссю;
[дз’] — абоддзе, разводдзе, паводдзе, суддзя;
[ц’] — смецце, выццё, свацця, раццю;
[ж] — збожжа, бездарожжа, падарожжа, Разважжа;
[ш] — узвышша, зацішша, мышшу, удушша;
[ч] — прадплечча, сучча, ламачча, ноччу.

Ужыванне пералічаных падоўжаных зычных у сучаснай мове цесна звязана з пэўнымі тэматычнымі і граматычнымі разрадамі лексікі і некаторымі граматычнымі формамі слоў. У асноўным яны ўжываюцца:

• у назоўніках ніякага роду, якія абазначаюць зборныя паняцці: палоззе, рыззё, бадылле, скулле, суквецце, гніллё, сучча;

• у аддзеяслоўных назоўніках, якія прадстаўлены двума тыпамі — з падоўжаным [н’] (праўленне, кіраванне, адыманне, складанне) і з падоўжаным [ц’] (набыццё, жыццё, пачуццё, піццё, ліццё, распяцце). Гэтыя аддзеяслоўныя назоўнікі могуць абазначаць працэсы або набываць значэнне зборнасці ці нават канкрэтнасці (ліццё — як вынік працэсу, праўленне — як назва ўстановы);

• у прыставачных назоўніках, якія абазначаюць месца: прыбярэжжа, раздарожжа, узлессе, узвышша, зарэчча, заплечча, наваколле;

• у складаных назоўніках і некаторых прыставачных з адценнем зборнасці: стагоддзе, многаўладдзе, мнагамужжа, мелкаводдзе, беззямелле, бязлессе;

• у назоўніках, утвораных ад прыметнікаў з розным адцягненым значэннем: багацце, прыволле, вяселле, ранне;

• у назоўніках жаночага роду, часта суадносных з назоўнікамі мужчынскага роду: бягуння, пападдзя, свацця, Наталля;

• у некаторых назоўніках з прадметным значэннем: кассё, ружжо, келля, валлё;

• у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам: цішшу, граззю, зеленню, мышшу, гніллю;

• у творным склоне лічэбнікаў: пяццю, дзесяццю, трыццаццю;

• у некаторых прыслоўях, утвораных ад назоўнікаў: ноччу, рыссю, уваччу.

Увага!

У словах неславянскага паходжання, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, там, дзе ў рускай мове пішуцца дзве літары, у беларускай мове пішацца адна: каса, алея, група, Васа, Іна і г.д.

Выключэнне: бонна, донна, манна, панна, ванна, мецца-сапрана, саванна, дурра (кармавая расліна); Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка, Мадонна.

У большасці ж уласных імёнаў і назваў славянскага паходжання падоўжанае вымаўленне перадаецца на пісьме дзвюма літарамі: Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Фядосся, Краснаполле.

Выключэнне: Ілья, Касьян, Ульян, Юльян, Ільін, Ільіч, Ульянаў і інш.

Источник

Бел.мова Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі.

Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.”

Мэта: пазнаёміць з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжанымі гукамі, практыкаваць у вылучэнні на слых слоў с падоўжанымі зычнымі.

Абсталяванне: малюнкі сонейка і хмаркі, мультымедыйная прэзентацыя.

I. Арганізацыйны момант.

Прывітанне! Пачынаем урок з гульні. Калі вы будзеце згодныя з маімі думкамі, кажыце “Так”. Мову родную шаную. (Так.)На ўроку не сумую. (Так.)І выдатна я працую. (Так.)Дэвіз нашага ўрока — “Будзем добра працаваць і не будзем сумаваць!”Малайцы! Настрой у вас добры, і я жадаю вам поспехаў.

Настаўнік. Дзеці, сёння на ўроку будзе цёпла і сонечна — у сваёй працы мы будзем успамінаць лета. Паслухайце, калі ласка, урывак з верша

Ветрык краскі чуць калыша,

Луг зялёны жыццём дыша —

Хто з вас ведае, хтотакія конікі?

(Па-руску яны называюцца “кузнечи-

Давайце ўспомнім, як стракочуць конікі? (Ц-ц-ц-ц-ц) А як надакучліва ўлетку ныюць камары? (Н-н-н-н-н). А як гудуць жукі? (Ж-ж-ж-ж-ж)

III. Хвілінка чыстапісання.

Прачытайце словы, у якіх сустракаюцца гэтыя літары.Запіс на дошцы:

Ласуюцца, карэнне, збожжа.

Ці зразумелыя вам значэнні гэтых слоў?

Настаўнік дае пераклад слоў з беларускай на русскую мову.

Збожжа — зерно. Карэнне — корни. Ласуюцца — лакомятся.

Прачытайце сказ, які запісаны на дошцы: Дзікі ласуюцца карэннямі раслін.

Знайдзіце ў сказе словы, у якіх побач пішуцца дзве аднолькавыя літары, што абазначаюць зычныя гукі. (Ласуюцца, карэннямі.) Спішыце сказ і падкрэсліце гэтыя літары. Як правільна запісаць сказ? чырвонага радка, з вялікай літары, у канцы ставіцца кропка.)

Праводзіцца этап самаацэнкі.

Вучні ацэньваюць сваю працу ў выглядзе шкалы.

IV. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Настаўнік. Ці вучыліся мы пісаць такія словы на ўроках беларускай мовы? (Не.) Сёння гэта і будзе тэмай нашага ўрока. Давайце прачытаем, як яна называецца (дэманструецца на экране).

Тэма: “Падоўжаныя зычныягукі. Іх абазначэнне на пісьме.”

Як вы думаеце, якая мэта нашага ўрока? (Будзем вучыццапісаць сло-

вы з падоўжанымі зычнымі.) Так, але спачатку мы навучымся іх вызнача-

ць на слых. Зычныя гукі мы ведаем, а што значыць “падоўжаныя гукі”?

V. Работа па падручніку.

Чытаем правіла на с. 105 падручніка.

Настаўнік. Закрыем вочкі і ўявім,што мы на лузе, дыхаем водарам траў і кветак, слухаем, як гудуць чмялі,бдзумкаюць пчолкі, спяваюцьптушкі. А зараз устанем і паскачам, пасля зноў вернемся з луга ў клас.

VII. Замацаванне вывучанага.

Настаўнік. Прачытайце сказы, запісаныя на дошцы.

Пчолы неслі мёд у новыя вуллі. Сёлета вырасла густое збожжа.

Днём і ноччу працуюць камбайны.

Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі і падкрэсліце літары, якімі яны перадаюцца на пісьме.

(Трое вучняў выконваюць заданне каля дошкі з тлумачэннем.)

Настаўнік. На ўроках беларускай мовы нам вельмі часта прыйдзецца пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі. Успомніце, калі ласка, правіла.

(Пры пераносе слоў з падоўжанымі зыч н ымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца. ) Правільна.

Руская і беларуская мовы — гэта мовы-сёстры. Як вы думаеце, ці будзе перанос слоў з падоўжанымі зычнымі ў беларускай мове адрознівацца ад пераносу ў рускай мове? (Не. ) На экране дэманструецца слайд:

Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца: Уруч-ча, крыл-ле

Настаўнік. Чаму Уручча пішацца з вялікай літары? (Назва мікрараёна.)

Цяпер я раздаю кожнаму з вас карткі. Прачытайце словы, якія на іх запісаны.

Піццё, галлё, ноччу, збожжа, Ганна, жыццё, ружжо.

Ці ёсць сярод іх словы, значэнне якіх вам не зразумела? Запішыце ў сшыткі словы з падоўжанымі зычнымі і падзяліце іх вертыкальнымі рыскамі для пераносу. Праводзіцца праверка. Ланцужком вучні зачытваюць словы і голасам дзеляць іх для пераносу. У гэты момант на слайдзе з’яўляюцца па чарзе словы, падзеленыя для пераносу.

Піц-цё, гал-лё, ноч-чу, збож-жа, Ган-на, жыц-цё, руж-жо.

Настаўнік. Зараз правядзём самаацэнку. Палічыце, колькі слоў у вас падзелена правільна, і запішыце гэтую лічбу алоўкам на палях.

Фізкультхвілінка для вачэй

Работа па падручніку

Практыкаванне 229 вучні выконваюць самастойна: I рад — 1-шы сказ,

II рад — 2-гі сказ, III рад — 3-ці сказ.

Настаўнік. А зараз памяняйцеся сшыткамі з суседам і праверце, ці правільна выканана заданне. Праводзіцца этап самаацэнкі.

Вучні, якія выканалі работу правільна, ставяць алоўкам на палях “+”, тыя, у каго былі памылкі, — “-”.

Пытанні і заданні: як вымаўляюцца зычныя паміж галоснымі ў некаторых словах? (Падоўжана.) Як падоўжаныя гукі перадаюцца на пісьме?

(Дзвюма літарамі.) Як пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі? (Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычн ым і адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца.) Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі, якія вы запомнілі з сённяшняга ўрока.

IX . Дамашняе заданне.

Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *