Что такое падоўжаныя гукі в белорусском языке
Правілы правапісу падоўжаных зычных
А. Абрамчык,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара
гімназіі №1 г.Дзятлава
Падоўжаныя зычныя – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы. Узнікла яна ў перыяд, калі старабеларуская мова пачала развівацца самастойна, і на месцы былых спалучэнняў «зычны + j» сталі падаўжацца наступныя зычныя:
[л’] — галлё, ралля, вяселле, крылле, наваколле, гніллю, моллю. У слове чуллівы і вытворных ад яго падоўжаны [л’] узнік пры словаўтварэнні: чулы + лів.Формы ж дзеяслова ліць прынята пісаць лью, льеш, лію, ліеш;
[н’] — пытанне, жаданне, свіння, снеданне, світанне, рунню;
[з’] — рыззё, палоззе, граззю, маззю. У слове ззяць і вытворных ад яго падоўжаны зычны ўтвараецца ў пачатку слова;
[с’] — калоссе, кассё, рыссю, Палессе, воссю;
[дз’] — абоддзе, разводдзе, паводдзе, суддзя;
[ц’] — смецце, выццё, свацця, раццю;
[ж] — збожжа, бездарожжа, падарожжа, Разважжа;
[ш] — узвышша, зацішша, мышшу, удушша;
[ч] — прадплечча, сучча, ламачча, ноччу.
Ужыванне пералічаных падоўжаных зычных у сучаснай мове цесна звязана з пэўнымі тэматычнымі і граматычнымі разрадамі лексікі і некаторымі граматычнымі формамі слоў. У асноўным яны ўжываюцца:
• у назоўніках ніякага роду, якія абазначаюць зборныя паняцці: палоззе, рыззё, бадылле, скулле, суквецце, гніллё, сучча;
• у аддзеяслоўных назоўніках, якія прадстаўлены двума тыпамі — з падоўжаным [н’] (праўленне, кіраванне, адыманне, складанне) і з падоўжаным [ц’] (набыццё, жыццё, пачуццё, піццё, ліццё, распяцце). Гэтыя аддзеяслоўныя назоўнікі могуць абазначаць працэсы або набываць значэнне зборнасці ці нават канкрэтнасці (ліццё — як вынік працэсу, праўленне — як назва ўстановы);
• у прыставачных назоўніках, якія абазначаюць месца: прыбярэжжа, раздарожжа, узлессе, узвышша, зарэчча, заплечча, наваколле;
• у складаных назоўніках і некаторых прыставачных з адценнем зборнасці: стагоддзе, многаўладдзе, мнагамужжа, мелкаводдзе, беззямелле, бязлессе;
• у назоўніках, утвораных ад прыметнікаў з розным адцягненым значэннем: багацце, прыволле, вяселле, ранне;
• у назоўніках жаночага роду, часта суадносных з назоўнікамі мужчынскага роду: бягуння, пападдзя, свацця, Наталля;
• у некаторых назоўніках з прадметным значэннем: кассё, ружжо, келля, валлё;
• у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам: цішшу, граззю, зеленню, мышшу, гніллю;
• у творным склоне лічэбнікаў: пяццю, дзесяццю, трыццаццю;
• у некаторых прыслоўях, утвораных ад назоўнікаў: ноччу, рыссю, уваччу.
Увага!
У словах неславянскага паходжання, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, там, дзе ў рускай мове пішуцца дзве літары, у беларускай мове пішацца адна: каса, алея, група, Васа, Іна і г.д.
Выключэнне: бонна, донна, манна, панна, ванна, мецца-сапрана, саванна, дурра (кармавая расліна); Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка, Мадонна.
У большасці ж уласных імёнаў і назваў славянскага паходжання падоўжанае вымаўленне перадаецца на пісьме дзвюма літарамі: Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Фядосся, Краснаполле.
Выключэнне: Ілья, Касьян, Ульян, Юльян, Ільін, Ільіч, Ульянаў і інш.
Бел.мова Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі.
Тэма: “Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.”
Мэта: пазнаёміць з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжанымі гукамі, практыкаваць у вылучэнні на слых слоў с падоўжанымі зычнымі.
Абсталяванне: малюнкі сонейка і хмаркі, мультымедыйная прэзентацыя.
I. Арганізацыйны момант.
Прывітанне! Пачынаем урок з гульні. Калі вы будзеце згодныя з маімі думкамі, кажыце “Так”. Мову родную шаную. (Так.)На ўроку не сумую. (Так.)І выдатна я працую. (Так.)Дэвіз нашага ўрока — “Будзем добра працаваць і не будзем сумаваць!”Малайцы! Настрой у вас добры, і я жадаю вам поспехаў.
Настаўнік. Дзеці, сёння на ўроку будзе цёпла і сонечна — у сваёй працы мы будзем успамінаць лета. Паслухайце, калі ласка, урывак з верша
Ветрык краскі чуць калыша,
Луг зялёны жыццём дыша —
Хто з вас ведае, хтотакія конікі?
(Па-руску яны называюцца “кузнечи-
Давайце ўспомнім, як стракочуць конікі? (Ц-ц-ц-ц-ц) А як надакучліва ўлетку ныюць камары? (Н-н-н-н-н). А як гудуць жукі? (Ж-ж-ж-ж-ж)
III. Хвілінка чыстапісання.
Прачытайце словы, у якіх сустракаюцца гэтыя літары.Запіс на дошцы:
Ласуюцца, карэнне, збожжа.
Ці зразумелыя вам значэнні гэтых слоў?
Настаўнік дае пераклад слоў з беларускай на русскую мову.
Збожжа — зерно. Карэнне — корни. Ласуюцца — лакомятся.
Прачытайце сказ, які запісаны на дошцы: Дзікі ласуюцца карэннямі раслін.
Знайдзіце ў сказе словы, у якіх побач пішуцца дзве аднолькавыя літары, што абазначаюць зычныя гукі. (Ласуюцца, карэннямі.) Спішыце сказ і падкрэсліце гэтыя літары. Як правільна запісаць сказ? (З чырвонага радка, з вялікай літары, у канцы ставіцца кропка.)
Праводзіцца этап самаацэнкі.
Вучні ацэньваюць сваю працу ў выглядзе шкалы.
IV. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
Настаўнік. Ці вучыліся мы пісаць такія словы на ўроках беларускай мовы? (Не.) Сёння гэта і будзе тэмай нашага ўрока. Давайце прачытаем, як яна называецца (дэманструецца на экране).
Тэма: “Падоўжаныя зычныягукі. Іх абазначэнне на пісьме.”
Як вы думаеце, якая мэта нашага ўрока? (Будзем вучыццапісаць сло-
вы з падоўжанымі зычнымі.) Так, але спачатку мы навучымся іх вызнача-
ць на слых. Зычныя гукі мы ведаем, а што значыць “падоўжаныя гукі”?
V. Работа па падручніку.
Чытаем правіла на с. 105 падручніка.
Настаўнік. Закрыем вочкі і ўявім,што мы на лузе, дыхаем водарам траў і кветак, слухаем, як гудуць чмялі,бдзумкаюць пчолкі, спяваюцьптушкі. А зараз устанем і паскачам, пасля зноў вернемся з луга ў клас.
VII. Замацаванне вывучанага.
Настаўнік. Прачытайце сказы, запісаныя на дошцы.
Пчолы неслі мёд у новыя вуллі. Сёлета вырасла густое збожжа.
Днём і ноччу працуюць камбайны.
Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі і падкрэсліце літары, якімі яны перадаюцца на пісьме.
(Трое вучняў выконваюць заданне каля дошкі з тлумачэннем.)
Настаўнік. На ўроках беларускай мовы нам вельмі часта прыйдзецца пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі. Успомніце, калі ласка, правіла.
(Пры пераносе слоў з падоўжанымі зыч н ымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца. ) Правільна.
Руская і беларуская мовы — гэта мовы-сёстры. Як вы думаеце, ці будзе перанос слоў з падоўжанымі зычнымі ў беларускай мове адрознівацца ад пераносу ў рускай мове? (Не. ) На экране дэманструецца слайд:
Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца: Уруч-ча, крыл-ле
Настаўнік. Чаму Уручча пішацца з вялікай літары? (Назва мікрараёна.)
Цяпер я раздаю кожнаму з вас карткі. Прачытайце словы, якія на іх запісаны.
Піццё, галлё, ноччу, збожжа, Ганна, жыццё, ружжо.
Ці ёсць сярод іх словы, значэнне якіх вам не зразумела? Запішыце ў сшыткі словы з падоўжанымі зычнымі і падзяліце іх вертыкальнымі рыскамі для пераносу. Праводзіцца праверка. Ланцужком вучні зачытваюць словы і голасам дзеляць іх для пераносу. У гэты момант на слайдзе з’яўляюцца па чарзе словы, падзеленыя для пераносу.
Піц-цё, гал-лё, ноч-чу, збож-жа, Ган-на, жыц-цё, руж-жо.
Настаўнік. Зараз правядзём самаацэнку. Палічыце, колькі слоў у вас падзелена правільна, і запішыце гэтую лічбу алоўкам на палях.
Фізкультхвілінка для вачэй
Работа па падручніку
Практыкаванне 229 вучні выконваюць самастойна: I рад — 1-шы сказ,
II рад — 2-гі сказ, III рад — 3-ці сказ.
Настаўнік. А зараз памяняйцеся сшыткамі з суседам і праверце, ці правільна выканана заданне. Праводзіцца этап самаацэнкі.
Вучні, якія выканалі работу правільна, ставяць алоўкам на палях “+”, тыя, у каго былі памылкі, — “-”.
Пытанні і заданні: як вымаўляюцца зычныя паміж галоснымі ў некаторых словах? (Падоўжана.) Як падоўжаныя гукі перадаюцца на пісьме?
(Дзвюма літарамі.) Як пераносіць словы з падоўжанымі зычнымі? (Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычн ым і адна літара застаецца на радку, а другая пераносіцца.) Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі, якія вы запомнілі з сённяшняга ўрока.
IX . Дамашняе заданне.
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
Беларуская мова. 3 клас. Урок: Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў
План канспект урока Беларускай мовы ў 3 класе.
Тэма урока: Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў
1. Паўтарыць асаблівасці вымаўлення,напісання і пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі,
2. Замацаваць правапісныя ўменні,
3. Узбагацiць маўленне вучняў словамі, назвамі страў
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
– Якія літары вы ўставілі?
ІІІ. Арфаграфічная размінка
А на суку с.дзіць в..вёрка.
— Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.
— Назавіце словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
гадзі нн ік га лл ё п а да нн е
— Што аб’ядноўвае словы?
— Якія гукі называюцца падоўжанымі?
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Гадзіннік (часы) — прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак.
Галлё (веткн) — дробнае сучча, галіны.
Паданне (легенда) — вуснае апавяданне, якое жыве ў народзе і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Гадзіннічак, гадзіна, гадзіннікавы.
Гэй, г адз іннічак, бу дз і!
— Растлумачце правапіс выдзеленых літар.
— Падкрэсліце літары, якія абазначаюць падоўжаныя гукі.
VI. Замацаванне вывучанага
Практ. 52, с. 30 вусна
А ўжо груша прымецца,
А ўжо груша расце, расце,
А ўжо груша цвіце, цвіце,
А ўжо грушу пара трэсці,
А ўжо грушу пара есці!
1 група: Практ. 53, с. 30
2 група: Практ. 55, с. 31
Праверыць работы груп.
— Я хачу ўбачыць ці пачуць ацэнку вашай працы на «дрэве». Прымацуйце на дрэва:
Глядзіце і наступныя урокі беларускай мовы:
Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!
Беларуская граматыка
Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!
Падоўжаныя зычныя
Падоўжанымі зычнымі ў беларускім мовазнаўстве прынята лічыць гукі, якія ўзніклі на месцы старажытных спалучэнняў «мяккі зычны+слабы рэдукаваны [ь+j]» паміж галоснымі (інтэрвакальнае становішча). У выніку страты рэдукаванага [ь] папярэдні мяккі зычны апынуўся перад [j] і асіміляваў яго, дзякуючы чаму ўтварыўся адзін падоўжаны гук, які на пісьме перадаецца дзвюма аднолькавымі літарамі: жыццё, каменне і г. д.
Напісанне падоўжаных зычных заснавана на фанетычным прынцыпе. Словы, якія складаюць выключэнні, пішуцца паводле традыцыйнага прынцыпу.
Падоўжанае вымаўленне гукаў і перадача іх на пісьме падвоеным напісаннем адпаведных літар цесна звязана з пэўнымі тэматычнымі і граматычнымі разрадамі славянскай лексікі і некаторымі граматычнымі формамі слоў.
Падоўжаныя зычныя ўжываюцца ў назоўніках, лічэбніках, прыслоўях і адзінкавых дзеясловах.
Правіла 1. Падоўжаныя зычныя ў каранёвых марфемах
Падоўжаныя зычныя пішуцца ў наступных групах назоўнікаў, да якіх адносяцца:
ЗАЎВАГА. Гэтыя аддзеяслоўныя назоўнікі могуць абазначаць працэсы або набываць значэнне зборнасці ці нават канкрэтнасці (ліццё — як вынік працэсу, праўленне — як назва ўстановы).
ЗАЎВАГА 1. У прыметніках, утвораных ад слоў келля, ладдзя, ліццё, ружжо, падоўжаныя зычныя не пішуцца: келейны, ладзейны, ліцейны, ружэйны.
ЗАЎВАГА 2. Не пішуцца падоўжаныя зычныя ў словах, утвораных пры дапамозе ласкальнага суфікса -ейк-: свацця→свацейка, вецце→вецейка, пападдзя→пападзейка.
Падоўжаныя зычныя пішуцца:
ЗАЎВАГА. Формы дзеяслова ліць прынята пісаць з адной літарай л: лью, льеш, лію, ліеш.
Правіла 2. Падоўжаныя НН у суфіксах прыметнікаў і назоўнікаў
Падоўжаныя нн пішуцца ў наступных суфіксах прыметнікаў:
У назоўніках мужчынскага роду падоўжаныя зычныя пішуцца ў суфіксах:
Правіла 3. Падоўжаныя зычныя ва ўласных імёнах і назвах
Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных таксама адлюстроўваецца на пісьме: Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Настасся, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўская галерэя, Краснаполле, Залессе, Закарпацце, Закаўказзе і інш.
Выключэнне. Па традыцыі не падаўжаюцца гукі [л’], [дз’], [с’], у словах Гальяш, Ілья, Емяльян, Ульян, Юльяна, Касьян, Традзьякоўскі і вытворных ад іх: Ільін, Ільіч, ІльІ чоўка, Ульянаў, Ульянаўск.
Правіла 4. Падоўжаныя зычныя ў неславянскай лексіцы
У словах неславянскага паходжання, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, а таксама ў вытворных ад іх словах падоўжаныя літары, за невялікім выключэннем, не пішуцца: алея, апарапг, граматыка, група, дасье, калектыў, каньяк, каса, піца, равін, саміт, субота, сума, тона, хакей, Ала, Бэла, Васа, Вісарыён, Гары Потэр, Генадзь, Іна, Іпаліт, Кірыл, Піліп, Рыма,Адэса, Калькута,Марока, Ніца, Эла.
Выключэнне. Замацавалася падвоенае напісанне зычных у наступных іншамоўных словах-выключэннях: бонна, ванна, дзіванна (бата’нічны тэрмін), донна, дурра (кармавая і хлебная расліна), манна, мірра (духмяная смала), мірра- вы, панна, мадонна, мецца-сапрана, саванна, эскадрылля, камарылля; Ганна, Жанна, Сусанна, Сюзанна, Мекка, Мадонна. Напісанне такіх слоў неабходна вызначаць па слоўніку.
ЗАЎВАГА 1. У вытворных словах перад суфіксам -к- падоўжаныя зычныя не пішуцца (адсутнічае інтэрвакальнае становішча): манна +к —> манка, эскадрылля+к —> эскадрылька, Жанна+к —> Жанка, Аксіння+к —> Аксінька, Наталля+к —> На-талька.
ЗАЎВАГА 2. У сучасных СМІ назіраюцца выпадкі напісання за- пазычаных слоў, не ўказаных у выключэннях, з падвоенымі літарамі: самміт, панараццы, піцца. На наш погляд, такую варыянтнасць нельга лічыць апраўданай, паколькі такім чынам правіла перастае дзейнічаць і набывае дваістую трактоўку.
Падоўжаныя зычныя гукi. Iх абазначэнне на пiсьме 2 класс
Урок беларускай мовы ў 2 класе
Тэма: Падоўжаныя зычныя гукi. Iх абазначэнне на пiсьме
Мэты:
Тып урока: урок паўтарэння i абагульнення.
Абсталяванне:дыдактычны матэрыял, карткi са словамi, малюнкi, тэматычныя слоўнiкi”Моўная скарбонка”, таблiца”Перанос слоў”, кветкi для рэфлексii, каляровыя алоўкi, мультымедыйная прэзентацыя.
Просмотр содержимого документа
«Падоўжаныя зычныя гукi. Iх абазначэнне на пiсьме 2 класс»
Аўтар: Мiхалёнак Жанна Вiктараўна,
настаўнiк пачатковых класаў
ДУА «Сярэдняя школа №212 г. Мiнска»
Урок беларускай мовы ў 2 класе
практыкаваць у вылучэннi на слых слоў з падоўжанымi зычнымi;
вучыць правiльна пiсаць словы з падоўжанымi лiтарамii падзяляць iх для пераносу;
ствараць умовы для развiцця навыкаў самакантролю;
развiваць мову вучняў;
выхоўваць любоў да роднага слова, да роднага краю.
Тып урока: урок паўтарэння i абагульнення.
Абсталяванне:дыдактычны матэрыял, карткi са словамi, малюнкi, тэматычныя слоўнiкi”Моўная скарбонка”, таблiца”Перанос слоў”, кветкi для рэфлексii, каляровыя алоўкi, мультымедыйная прэзентацыя.
1) Псіхалагічны настрой
На дошцы адлюстраванне камня з надпіссю:
— Выберыце для сябе тое, што вам бліжэй i займіце сваё месца ў класе.
— Мне вельмі прыемна, што большасць з вас захацела застацца тут, таму што менавіта на ўроках літаратурнага чытання мы стараемся пазнаць мудрасць жыцця. Таму я жадаю вам поспехаў, смеласці ў адказах, не баяцца выказваць сваю думку.
-Пачынаць любую справу патрэбна з добрага настрою. Вызначце надвор е свайго настрою. Пакажыце з дапамогай сонейка.
-Свае веды будеце адзначаць расфарбоўваючы пялесткi кветкi.
Зялены – справiлiся з заданнем, магу навучыць iншага.
Жоўты – справiлiся з заданнем, не магу навучыць.
Чырвоны – справiлiся з памылкамi.
Праверка дамашняга задання
– Ці ўсе выканалі дамашняе заданне? Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання? Давайце зробім праверку. Як падзяліць словы для пераносу з дз, дж? (Дз, дж не раздзяляецца пры пераносе слоў, калі яны абазначаюць адзін гук).
На дошцызапісаны словы. Настаўнік прапануепадзяліцьіх для пераносувертыкальнай лініяй. Да дошківыходзіцькожнывучань па чарзе.
– Малайцы, вы добра справіліся з дамашнім заданнем.
2) Паведамленне “Як я iшоў у школу”
Паведамленне аднаго з вучняў “Як я ішоў у школу”.
На дошцы размешчаны малюнкі: сонейка, дажджавыя хмары, матылькі, кветкі, птушкі, кропелькі дажджу г.д.
Вучань выбірае адпаведныя малюнкі і стварае карціну, якую ён убачыў, калі ішоў у школу.
Вучань расказвае: “Калі я ішоў у школу, свяціла сонейка, лёталі матылькі, плылі светлыя воблачкі па небе, шчабяталі птушкі і таму на душы было прыемна і весела. Я вельмі люблю свай край, свой родны горад.”
А вось, калi я iшла ў школу, то да мяне падляцела сарока – белабока iўручыла мне канверт.
Хочаце даведацца, што ўiм? О, ятак i ведала, што сорока падманшчыца.
(у канверце лiтары: а, о, н, я, е.)
Якая лiтара заблудзiлася? (н)
А зараз мы будзем падарожнiчаць па краiне прыгожага пiсьма.
Мы напiшам лiтару н у злучэннi з галоснымi: спачатку перад галоснай, потым пасля.
нн на но ня не ан он ян ен
жанаравы; лбiкатны; лiфяетавы; вырчоны; рычнекавы; ялёзны; цiлазасты.
Перакладзiце словы на рускую мову.
Запiшыце тры колеры вашых любiмых, пастаўце ў словах нацiск, падзялiце словы для пераносу.
Зялёныяпарасяткіпрывязаны да градкі. (Агуркі)
каменне стагоддзе куцця узлесак
(словы напiсаны на геаметрычных фiгурах, сабраць словы)
Вызначце тэму ўрока.
— Сення прадоўжым вывучаць словы з падоўжанымi зычнымii навучымся пераносiць словы з падоўжанымi зычнымi.
-Якiя лiтары падаўжаюцца?
Якое слова новае? (куцця)
Куцця – абрадавая каша, якуюварылі і елі на Каляды.
А як пераносiць словы з падоўжанымi зычнымi?
Запiшыце словы, падзяляючы iх для пераносу.
Камен-не, каме-нне, стагод-дзе, стаго-ддзе, ку-цця, куц-ця.
Вынiк: словы пераносяцца па-рознаму.
Заданне па вырыянтах: запiсаць словы, падзяляючы для пераносу.